Выродлiвы хлапчук (на белорусском языке) - Айзек Азимов страница 2.

Шрифт
Фон

- Калi вы лiчыце, што гэта дапаможа, то чаму б вам i не выкарыстаць аналогiю? - спытаўся Дэвенэй.

- Ну, добра. Значыць, так: вы, безумоўна, ведаеце, што вы не зможаце чытаць кнiгу з шрыфтам звычайнага кегля, калi кнiга гэтая ад вас на адлегласцi ў шэсць футаў, але гэта адразу робiцца мажлiвым, як толькi адлегласць памiж вашымi вачыма i кнiгаю скароцiцца да фута. Як вы бачыце, у дадзеным выпадку пакуль што дзейнiчае правiла - чым блiжэй, тым лепш. Але калi вы наблiзiце кнiгу настолькi, што памiж ёю i вашымi вачыма застанецца ўсяго адзiн толькi дзюйм, вы зноў страцiце здольнасць чытаць яе. Адсюль вам павiнна быць зразумела, што iснуе такая перашкода, як вельмi вялiкая блiзкасць.

- Хм, - хмыкнуў Дэвенэй.

- А вось вам другi прыклад. Адлегласць ад вашага правага пляча да кончыка ўказальнага пальца правай рукi складае прыкладна трыццаць дзюймаў, i вы можаце свабодна дакрануцца гэтым пальцам да правага пляча. Адлегласць жа ад вашага правага локця да кончыка ўказальнага пальца той жа рукi напалову меншая, i калi кiравацца сама простай логiкай, то выходзiць, што дакрануцца правым указальным пальцам да правага локця лягчэй, чым да правага пляча, аднак жа зрабiць вы гэтага не можаце. I зноў перашкаджае тая ж занадта вялiкая блiзкасць.

- Вы дазволiце скарыстаць гэтыя аналогii ў маiм паведамленнi? - спытаў Дэвенэй.

- Калi ласка. Я буду толькi рады, я ж даволi доўга чакаў каго-небудзь накшталт вас, хто напiсаў бы пра нашу работу. Я дам вам усе неабходныя звесткi. Нарэшце-такi прыйшоў час, калi мы можам дазволiць усяму свету зазiрнуць цераз наша плячо. I свет сёе-тое ўбачыць.

Мiс Фэлоўз злавiла сябе на тым, што насуперак свайму жаданню захапляецца яго спакоем i ўпэўненасцю. У iм адчувалася вялiзная сiла.

- Якая мяжа вашых мажлiвасцей? - спытаўся Дэвенэй.

- Сорак тысяч гадоў.

У мiс Фэлоўз заняло дыханне.

- Гадоў?!

Здавалася, само паветра застыла ў напружаннi. Людзi каля пультаў кiравання амаль не рухалiся. Хтосьцi аднастайна кiдаў у мiкрафон кароткiя фразы, сэнсу якiх мiс Фэлоўз не магла ўлавiць.

Перагнуўшыся цераз парэнчы балкона, Дэвенэй уважлiва ўзiраўся ў тое, што адбывалася ўнiзе.

- Мы ўбачым што-небудзь, доктар Хоскiнс? - спытаўся ён.

- Што вы сказалi? Не, мы нiчога не ўбачым, пакуль усё не здзейснiцца. Мы выяўляем прадмет толькi ўскосна, як бы па прынцыпе радарнай устаноўкi з той рознiцай, што замест электрамагнiтных хваль мы аддаём перавагу мезонам. Пры адпаведных умовах мезоны вяртаюцца, прычым пэўная частка з iх адбiваецца ад якiх-небудзь аб'ектаў, i наша задача заключаецца ў даследаваннi характару гэтых адбiткаў.

- Мусiць, гэта даволi цяжкая задача.

На твары ў Хоскiнса прамiлынула яго звычайная ўсмешка.

- Перад вамi вынiк пяцiдзесяцi гадоў настойлiвых пошукаў. Асабiста я заняўся гэтай праблемай дзесяць гадоў таму назад. Так, усё гэта сапраўды вельмi нялёгкае.

Чалавек каля мiкрафона падняў руку.

- Ужо некалькi тыдняў мы фiксуем адзiн пэўны момант, аддалены ад нас у часе. Папярэдне разлiчыўшы свае перамяшчэннi ў часе, мы то спыняем дослед, то ўзнаўляем яго, яшчэ i яшчэ раз правяраючы нашу здольнасць з дастатковай дакладнасцю арыентавацца ў часе. Цяпер гэта павiнна спрацаваць бездакорна.

Але лоб у мiстэра Хоскiнса блiшчаў ад поту. Мiс Фэлоўз раптам заўважыла, што яна машынальна пакiнула сваё крэсла i таксама стаiць каля парэнчаў, але глядзець пакуль што не было на што.

- Зараз, - спакойна вымавiў чалавек каля мiкрафона.

Наступiла цiшыня, якая цягнулася роўна столькi, колькi патрабуецца часу на адзiн уздых, i з лялечнага домiка пачуўся прарэзлiвы лямант насмерць перапужанага дзiцяцi.

- Жах! Невыказны жах!..

Мiс Фэлоўз павярнула галаву на крык. Яна забылася, што ва ўсё гэта ўблытана дзiця.

А Хоскiнс, стукнуўшы кулаком па парэнчах, голасам, якi зусiм змянiўся i дрыжаў ад трыумфу, прамовiў:

- Атрымалася.

Мiс Фэлоўз, якую цвёрдаю рукою штурхнуў у спiну, нават не загаварыўшы з ёю, Хоскiнс, спусцiлася па кароткай вiнтавой лесвiцы ў шахту.

Тыя, хто да гэтага моманту быў каля прыбораў, сабралiся цяпер тут. Яны палiлi i, усмiхаючыся, назiралi за тройцай, што паявiлася ў галоўным памяшканнi. Ад домiка чулася слабае гудзенне.

- Уваходжанне ў Стасiс не ўяўляе нiякай небяспекi, - звярнуўся Хоскiнс да Дэвенэя. - Я сам рабiў гэта многа разоў. На нейкае iмгненне ў вас з'явiцца дзiўнае адчуванне, якое абсалютна не ўплывае на арганiзм.

Нiбы хочучы прадэманстраваць слушнасць сваiх слоў, ён увайшоў у адчыненыя дзверы. Напружана ўсмiхаючыся i чамусьцi зрабiўшы глыбокi ўдых, за iм услед рушыў Дэвенэй.

- Хадземце ж сюды, мiс Фэлоўз! - нецярплiва выгукнуў Хоскiнс i павабiў яе пальцам.

Мiс Фэлоўз кiўнула i нязграбна пераступiла парог. Усё яе цела скаланулi дрыжыкi, але, як толькi яна апынулася ў доме, адчуванне гэтае знiкла. У доме пахла свежым дрэвам i вiльготнаю глебай.

Цяпер тут было цiха, ва ўсякiм выпадку, не чуваць было голасу дзiцяцi, але затое аднекуль чуўся шоргат ног i шолах, нiбы хтосьцi мацаў дрэва. Потым пачуўся стогн.

- Дзе ж ён? - з адчаем усклiкнула мiс Фэлоўз. Няўжо гэтым дурням не рупiць, што там адбываецца?

Хлопчык быў у спальнi, цi, дакладней, у пакоi, дзе стаяў ложак.

Ён быў зусiм голы, i яго запэцканыя граззю грудзi хадзiлi хадуном. Ахапак змяшанай з граззю шорсткай травы рассыпаўся па падлозе каля яго босых рудых ног. Ад гэтае травы iшоў пах зямлi, змешаны з нейкiм смуродам.

Хоскiнс убачыў вiдавочны жах у яе вачах i злосна сказаў:

- Не было нiякай мажлiвасцi, мiс Фэлоўз, выцягнуць хлопчыка чыстым з такой глыбiнi стагоддзяў. Мы вымушаны былi захапiць дзеля яго бяспекi сёе-тое з таго, што было каля яго. Можа, вы палiчылi б за лепшае, каб ён з'явiўся сюды без нагi альбо часткi чэрапа?

- Прашу вас, не трэба! - усклiкнула мiс Фэлоўз у знямозе. - Чаму мы бяздзейнiчаем? Беднае дзiця спужалася. I яно бруднае!

I сапраўды. На хлопчыкавым целе засох бруд i нейкi тлушч, а ўсё сцягно перасякала чырвоная драпiна.

Калi Хоскiнс наблiзiўся да хлопчыка, якому на выгляд было не больш чым тры гады, той нiзка нагнуўся i хуценька адскочыў назад. Яго верхняя вусна адтапырылася, i з яго вырваўся нейкi дзiўны гук - нешта сярэдняе памiж бурчаннем i кашачым шыпеннем.

Хоскiнс iмклiвым рухам схапiў за руку дзiця, якое адчайна крычала i выкручвалася, i адарваў яго ад падлогi.

- Трымайце яго так, - сказала мiс Фэлоўз. - Перш за ўсё яму неабходна цёплая ванна. Яго трэба як след адмыць. У вас ёсць тут усё неабходнае? Калi ёсць, то папрасiце прынесцi рэчы сюды i хоць бы напачатку дапамажыце мне з iм справiцца. Апрача таго, дзеля ўсяго святога, дайце загад, каб прыбралi ўвесь гэты бруд i смецце.

Цяпер прыйшла яе пара аддаваць загады, i адчувала яна сябе ў новай ролi цудоўна. А паколькi разгубленая назiральнiца саступiла месца вопытнай медыцынскай сястры, яна зiрнула на дзiця ўжо другiмi вачыма, з пункту гледжання прафесiянала, i на нейкi мiг замерла ад збянтэжанасцi. Бруд, яго лямант, яго цела, якое выкручвалася ў марнай барацьбе, - усё гэта кудысьцi адступiла. Яна разгледзела само дзiця.

Гэта быў сама выродлiвы хлапчук з усiх, якiх ёй даводзiлася калi-небудзь бачыць. Ён увесь быў неверагодна пачварны - ад страхалюднай галавы да выгнутых колам ног.

З дапамогаю трох мужчын ёй удалося выкупаць хлопчыка.

Астатнiя ў гэты час спрабавалi прыбраць памяшканне. Яна працавала моўчкi, з пачуццём знявагi, раздражнёная крыкамi i супрацiўленнем.

Доктар Хоскiнс намякаў ёй, што дзiця будзе непрыгожае, але хто ж мог падумаць, што яно акажацца такое пачварнае. I нi мыла, нi вада не маглi да канца перабiць агiдны пах, што iшоў ад яго i толькi паступова пачаў крыху слабець.

Ёй раптам невыносна захацелася шпурнуць намыленага хлопчыка Хоскiнсу на рукi i пайсцi, але яе ўтрымлiвала прафесiйная гордасць. У рэшце рэшт яна ж сама згадзiлася на гэтую работу... Апрача таго, яна ўявiла, якiмi вачыма гляне на яе доктар Хоскiнс, уявiла яго халодны позiрк, у якiм яна прачытае непазбежнае пытанне: "Значыць, вы ўсё-такi любiце толькi прыгожых дзяцей, мiс Фэлоўз?"

Доктар Хоскiнс стаяў крыху воддаль i з халоднай усмешкаю назiраў за ёй. Калi яна сустрэлася з iм позiркам, ёй здалося, што пачуццё абражанай годнасцi, якое гарэла ў яе душы, яго проста забаўляе.

Яна тут жа вырашыла, што крыху пачакае з адыходам. Цяпер гэта толькi зняважыла б яе.

Калi скура ў дзiцяцi набыла нарэшце нiштаватае ружовае адценне i запахла духмяным мылам, яна, нягледзячы на ўсе перажываннi, адчула сябе лепш. Крычаць хлопчык ужо не мог, ён толькi стомлена скуголiў, а яго перапуджаны, насцярожаны позiрк перабягаў з аднаго твару на другi, не выпускаючы з-пад увагi нiкога ў пакоi. Тое, што ён быў цяпер чысты, толькi падкрэслiвала худзiзну яго голага цела, якое пасля ванны дрыжэла ад холадў.

- Дайце ж, нарэшце, начную сарочку дзiцяцi! - рэзка сказала мiс Фэлоўз.

У той жа мiг аднекуль з'явiлася начная сарочка. Здавалася, што ўсё было падрыхтавана загадзя, аднак нiхто не сыходзiў з месца да яе загаду, нiбы знарок пакiдаючы за ёй права распараджацца i тым самым выпрабоўваць яе.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке