Па-першае і па-другое - Хармс Даниил Иванович страница 4.

Шрифт
Фон

– Вось дык дурні! Няхай яны ваду п'юць, а я далей пабягу.

І страус пабег далей, ды толькі забыў галаву павярнуць і, замест таго, каб наперад бегчы, пабег назад.

А лось і жырафа пілі, пілі, пілі, пілі, урэшце жырафа кажа:

– Я больш не магу.

І лось кажа:

– Я таксама больш не магу.

Пабеглі яны далей, ды ўжо хутка бегчы не могуць. Так іх ад вады разнесла.

А слон убачыў гэта і давай смяяцца!

Стаіць і смяецца! Стаіць і смяецца!

А сабаку па дарозе блохі заелі. Сеў ён і давай часацца! Сядзіць і чэшацца! Сядзіць і чэшацца!

Так што першымі алень і дзікі конь прыбеглі.

А слон усё стаіць ды смяецца, стаіць ды смяецца!

А сабака ўсё сядзіць ды чэшацца, сядзіць ды чэшацца!

А жырафа ўсё бяжыць!

А слон усё смяецца!

А сабака ўсё чэшацца!

– Ты быў у заапарку?

– Быў.

– Бачыў ільва?

– Гэта з хобатам?

– Не, гэта слон, леў не такі.

– А, з двума гарбамі.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке