Паляыничы (на белорусском языке) - Джеймс Олдридж страница 5.

Шрифт
Фон

Калi палез па чыстую сарочку ў сасновую камоду, высветлiў, што добрая палова яго рэчаў знiкла: свiтэры, летняя бялiзна, нават порткi i боты. Бывала, раней таксама прападала сарочка-другая, але такога яшчэ не здаралася. Гэта яго раззлавала. Хто гэта такi ўвiшны: брат цi гэтае хлапчанё - пляменнiк Фрэнк? Нельга сказаць, што яму было шкада вопраткi. Роя злавала, што так сустракаў яго пасля адсутнасцi родны дом. Гэта было прыкметай нечага больш грознага, чым проста знiкненне нейкiх шмотак. Ён адагнаў горкiя думкi, спусцiўся ўнiз i сеў за стол.

Там ужо быў Фрэнк, якому мацi рабiла прачуханца за тое, што ён прападаў аж да ночы. Гэта быў ружовашчокi хлапчук гадоў дванаццацi, ростам з бацьку i вышэй за Роя. Але ён быў худы, i блакiтная сарочка Роя вiсела на iм, як на калу. "Значыць, гэта Фрэнк", - падумаў Рой.

- Хэло, Фрэнкi, - прамовiў ён да хлапчука.

- Хэло, Рой, - гучна адказаў той.

- Размаўляй з дзядзькам як след, - паправiў яго бацька. - А калi яшчэ раз заявiшся так позна, выпраўлю спаць у хлеў, са свiннямi. - Пагроза была сур'ёзная, але выказана была неяк вяла.

Фрэнк усмiхнуўся Рою, i ўсе працягвалi моўчкi вячэраць.

Вячэра была прэсная, нясмачная, зусiм не такая, якой чакаў Рой. Зараз восень, павiнна быць маладая бульба, гарошак, гарбуз, капуста, новы хлеб. А замест усяго гэтага вывараная свiнiна i кукурузная каша. Добра яшчэ, што свiнiна была свежая.

- Ты што, купiў парсюка? - спытаўся Рой.

- Не, прадаў свiнню, - адказаў Сэм. - Апошнюю. Зараз у гэтым доме не хутка паласуюцца свiнiнай. - I быццам адказваючы на наступнае пытанне Роя, Сэм хуценька працягваў: - Давялося прадаць яе, Рой, каб купiць у Пiта Дрокэна хоць крыху гарбаты i цукру. Сабе пакiнулi толькi кумпяк; яна ў нас была адкормленая. - У яго словах зноў прагучала вялая горыч.

- Трэба ж было хоць нешта прадаць, каб атрымаць грошы, - з'едлiва дадала Руф.

Рой прамаўчаў. Тое, што тварылася ў гэтым доме, падабалася яму ўсё менш i менш, але нiчога ўжо не магло здзiвiць яго тут нi ў мiнулым, нi ў сёлетнiм, нi ў будучым годзе. Проста справы iшлi ўсё горай. Пасля вячэры дзяцей адаслалi спаць, хоць Фрэнк гучна пратэставаў, што яшчэ толькi восем гадзiн. На гэта мацi не знайшла лепшага адказу, як даць кухталя, i з адыходам дзяцей кухня адразу стала змрочнай.

Сэм i Рой уселiся ля печкi, а Руф прыбiрала са стала. Усе трое доўга маўчалi. Сэм курыў, Рой жаваў тытунь i стараўся атрымаць асалоду ад усведамлення, што ён, нарэшце, у сваiм доме. Але гэта яму не ўдавалася, бо ён не мог быць спакойным нават дома, пакуль не даведаецца пра Эндруса. Яму хацелася абыякава спытацца ў Сэма: "А Эндзi яшчэ не вярнуўся?" Але менавiта гэтых слоў ён i не мог вымавiць, i таму сядзеў моўчкi i чакаў, калi загаворыць Сэм. Як i ў мiнулыя гады, Рой пераконваў себя, што калi б Эндзi вярнуўся, пра гэта хоць хто-небудзь ды сказаў бы, аднак ён не быў перакананы i чакаў.

- Калi збiраешся вярнуцца на возера? - спытаўся Сэм.

- Праз некалькi дзён, - адказаў Рой.

Сэм не пазiраў на малодшага брата.

- А ты не мог бы затрымацца? - спытаўся ён.

- Я павiнен вярнуцца, Сэм. Я прыйшоў толькi ўзяць харчу на зiму.

Брат i так ведаў гэта, але Рой iмкнуўся быць цярплiвым.

- А ты не мог бы застацца тут да зiмы? - спытаўся Сэм.

- Навошта? - Рой быў здзiўлены.

Сэм памаўчаў, падшукваючы аргументы на карысць сваёй просьбы.

- Табе трэба застацца i дапамагчы мне па гаспадарцы, Рой. Толькi да зiмы, толькi некалькi тыдняў.

Яны абодва гаварылi стрымана,i зараз былi вельмi падобныя. Сэм быў толькi на паўтара года старэйшы за Роя i на нейкiя два дзюймы вышэйшы. Складам, манерай гаворкi i знешнасцю яны былi падобны адзiн да аднаго, толькi Сэм быў больш рыхлы i марудлiвы. Але яны па-рознаму адносiлiся да жыцця. Рой не меў нi прыгнечанасцi, нi спагады да сябе, нi горычы. Сэму ж былi ўласцiвы ўсе тры гэтыя пачуццi, i калi яны выяўлялiся, Рой проста не ведаў, як сябе паводзiць.

Шрифт
Фон
Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Отзывы о книге