Шрифт
Фон
Я ведаю, як самаахвярна вы былi прывязаны да сваёй мацi, i спадзяюся, што сардэчная прыхiльнасць вашага мужа i дочак паможа вам iзноў прывыкнуць да жыцця. Калi мне давядзецца праязджаць цераз Пон-дэ-Лёр, абавязкова зайду да вас, i мы пагаворым аб нашым мiнулым. Застаюся, шаноўная панi, з самымi пачцiвымi i найлепшымi да вас пачуццямi..."
Ён працягнуў аркуш Iзабэле:
- Чытайце. Па-мойму, гэта чысты здзек.
Iзабэла шпарка прагледзела лiст i, вяртаючы яго Бертрану, сказала з здавальненнем i зусiм сур'ёзна:
- Гэта якраз тое, што трэба.
Пераклад: Юрка Гаўрук
Шрифт
Фон