Бiтва (на белорусском языке) - Роберт Шекли страница 2.

Шрифт
Фон

- Як! Гэта ж... гэта... - пачаў генерал Мак-Фi i змоўк.

Бо па полi бою памiж грудамi знявечанага, патрушчанага металу велiчна ступала Ласка Боская.

Генералы маўчалi.

Ласка Боская дакранулася да знявечанага робата.

I робаты заварушылiся па ўсёй пустынi, якая ўсё яшчэ курэла i дымiлася пасля бою. Пакарабачаныя, абгарэлыя, аплаўленыя кавалкi металу абнаўлялiся.

- Мак-Фi, - прашаптаў вярхоўны галоўнакамандуючы Фетэрэр. - Нацiснiце на што-небудзь - няхай яны хоць укленчаць, цi што.

Генерал нацiснуў, але дыстанцыйнае кiраванне не працавала.

А робаты ўжо ўзнiмалiся на неба. Iх акружалi анёлы Боскiя, i робаты-танкi, робатапяхота, аўтаматычныя бамбавiкi ўзнiмалiся, узносiлiся ўсё вышэй i вышэй.

- Ён бярэ iх жыўцом у рай! - iстэрычна ўсклiкнуў Онгiн. - Ён бярэ ў рай робатаў!

- Адбылася памылка, - сказаў Фетэрэр. - Хутчэй! Пашлiце афiцэра сувязi... Не, мы паедзем самi.

Як бачыш падалi самалёт, i яны памчалiся да поля бiтвы. Але ўжо было позна: Армагедон скончыўся, робаты знiклi, i пан Бог са сваiм воiнствам вярнуўся да сябе дадому.

Пераклаў Сяргей Мiхальчук

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Популярные книги автора