Гульня ўяўлення - Микола Адам страница 5.

Шрифт
Фон

Дый ці растлумачыш ім, калі яны не разумелі вялікай паэзіі Ясеніна, катэгарычна забараніўшы чытаць яго вершы на злёце маладых спецыялістаў раёна

Адзінота зноў падтрымала мяне, і зноў мы пілі з ёю на брудэршафт, а пасля танчылі пад рогат зор і поўні. Але мне было ўсё роўна на той момант, што пра мяне падумаюць такія далёкія дый ці жывыя стварэнні.

Адхланне я атрымліваў толькі падчас рэпетыцый. Мы ставілі Чэхава. «Трох сясцёр», якіх гралі школьніцы-старшакласніцы. Ды пасля рэпетыцый мне не было куды пайсці. Мае актрысы, што дурэлі і зайгравалі са мной у строга абмежаваны час, адведзены кіраўніцтвам у раскладзе па падрыхтоўцы мерапрыемстваў, у вольны час імкліва пазбягалі стасункаў са мной. Вядома, розніца ва ўзросце. Я для іх быў ужо стары.

Панурыўшы галаву, сутулячыся, я шкандыбаў праз увесь гарадок да хаты, якую здымаў у саракагадовай фарбаванай Барбі, што працавала дырэктарам банка і мяняла мужоу, як пальчаткі, а ў дадатак і прозвішча кожны раз, як выходзіла замуж. Аднойчы яна засталася начаваць у мяне, відаць, пасварылася з чарговым мужам і ён яе выгнаў на некаторы час для прафілактыкі. Была яна на моцным падпітку і ляжала на адзінай канапе, раскінуўшы рукі. Грудзі пад белай майкай у абліпку з выявай гурта «Тату» плаўна ўздымаліся і апускаліся ў такт дыханню, скураная спадніца, і без таго кароткая, задралася ледзь не да пупка, выставіўшы на агляд бездакорна бліскучы ядваб. Па стройных і даволі прыгожых ножках яе скакалі дзве мухі, гуляючыся ў даганялкі, а крыху прыадкрыты рот вабіў пульхнымі вішнёвымі вуснамі дакрануцца хаця б пальцам.

Як заварожаны, пазіраў я на гаспадыню кватэры, у якой я жыў, і яна, гаспадыня кватэры, відаць, адчула мой позірк на сабе, бо расплюшчыла вочы і доўга глядзела на мяне, быццам не пазнавала, а пасля прапанавала класціся побач, толькі не чапаць яе, бо вельмі стамілася.

Я лёг, як яна і казала, побач, адсунуў ейную руку бліжэй да яе цела, каб не замінала, і невядома што б адбылося далей, каб не ўблыталася ў сітуацыю адзінота. Яна як быццам раўнавала. Ды так і было. Столькі працы і высілкаў убухала на тое, каб пакінуць мяне для сябе і так проста дазволіць нейкай жанчыне, няхай і Барбі, карыстацца гэтым? Ну не!

Суседка ледзь не выламала дзверы, патрабуючы выйсці на ганак сваю сяброўку, гаспадыню кватэры, у якой я жыў. Адзінота хітра ўсміхнулася, калі жанчыны, абняўшыся, пайшлі некуды, аказваецца, па важных справах.

І я застаўся адзін. Хлушу. З адзінотай. Сам-насам. Мы ляжалі і маўчалі, пазіраючы ў столь, а па паддашаку насіліся пацукі, парушаючы цішыню.

Наступным днём я паехаў у сталіцу, дзе сустрэўся з лепшым сябрам. Мы распілі з ім пляшку на вакзале, калі ён мяне праводзіў назад, размаўлялі пра паэзію, і раптам я запрасіў яго да сябе. Ён пагадзіўся, хоць грошай на дарогу ў яго не было. Але ж мы сябры.

Адзінота сустрэла нас насцярожана, але яна дакладна ведала, чым скончыцца гасцяванне майго сябра, пагэтаму не вельмі і перажывала, седзячы трэцяй і нябачнай майму лепшаму сябру за сталом, калі мы выпівалі.

Мы пілі і размаўлялі пра паэзію, і мой лепшы сябар крычаў, што яяго лепшы сябар, бючы сябе ў грудзі А пасля ў нас скончыліся цыгарэты. А курыць хацелася вельмі. Мой лепшы сябар пайшоў шукаць курыць у гадзіну ночы па незнаёмым горадзе насуперак майму тлумачэнню, што тутне сталіца і так проста цыгарэт не знайсці.

Ён вярнуўся праз колькі хвілін дзеля таго, каб збіць мяне з ног кулаком у жывот і запытаць, дзеля чаго ён прыехаў са сталіцы да мяне? Дзеля таго, каб не знайсці пакурыць? Зноў удар. Я не чакаў такога ад майго лепшага сябра, які зусім нядаўна ірваў на сабе кашулю, даказваючы, што ён мой сябар.

У адказ я сказаў яму, што ў такім разе, ён няўдзячная жывёліна, а не сябар.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке