Гульня ўяўлення - Микола Адам страница 4.

Шрифт
Фон

Пасёлак Пештар 27-ая застава Чарада авечак капітан Астравухабруселы беларус, белабрысы і насаты, нібы Колас, высокі і худы, як Кафка, з вусікамі белагвардзейскага афіцэра Ваня Рабінін, маскоўскі студэнт пятага курса журфака Белыя падкаўнерыкі, якія Віктар ніколі не мяняў і дасюль не навучыўшыся іх прышываць, з-за чаго каўнер даводзілася мыць ледзь не кожны дзень Бібліятэкарка Алесясінявокая 25-гадовая жанчына Начныя ўспаміны пра баі тых, у каго хутка дэмбель Трывогі трывогі трывогі

Забітыя вартавыя, нажамі ў спіну Чырвоныя ад злосці твары, акамянелыя рукі на «калашах», калі бачыш, як на тваіх вачах зрэзалі таварыша, сябра, з якім яшчэ гадзіну таму курыў адну цыгарэту на дваіх Мацюкі стрэлы ў нікуды Зноў мацюкі Горы Слёзы, і іх не стрымаць Сярога Гвоздзікаў, распаласаваны ад пупка да шыі пятнаццацігадовым шчанюком, які папрасіў падкурыць Удары кулакамі па чым папала парушальнікаў мяжы Стогны Бібліятэкарка Алеся, ссільнічаная Карны атрад Царандой Перастрэлка Мацюкі Што яны рабілі? Павальнае вынішчэнне афганскага паселішча Крыкі Стогны Арык афганская дзяўчына Аднойчы ўсчаты мардабой паміж сваімі Чача Цыгарэтны дым Сон, як збавенне Крыкі ў сне Разборкі з царандоем, ці як яго там «Ды пайшоў ты далёка-далёка!  гэта капітан Астравух на афганскага палкоўніка.  У мяне загінула дзевятнаццаць хлопцаў, якая кампенсацыя!..» Дарога праз горы Пясок Пыл Лычкі старшага сяржанта медаль Яшчэ адзін карны атрад Ваня Рабінін з пабітым тварам Ваня Рабінін, які нейкі час пасля працаваў на НТБ спецкарэспандэнтам Ваня Рабінін, які, лічы, выратаваў Віктару жыццё, ды Алесіна не паспеў Раненне Бальніца

А паслярэдакцыя Кіслая фізія шэфа Праз тры днітрое ў спартыўных апранахах ля падезда Бойка Зноў бальніца

Так было. Аб гэтым Віка хацела ведаць? Ці, можа, яшчэ пра што-небудзь такое, ад чаго валасы становяцца дыбарам, а вочы лезуць на лоб? Віктар напісаў пра тыя два месяцы раман у агульных сшытках, але нікому не даваў чытаць. Калі вяртаўся ў Мінск, падпісваў паперу аб неразглашэнні.

А ў бальніцы радавалі толькі напісаныя вершы, якімі Віка прыніжала яго. Яна казала, што вершы тыя нікому не патрэбны, што чытаць іх ніхто ніколі не будзе, што піша ён не так і не тое, што ён увогуле чалавек без будучага, хоць і з вялікім мінулым Так, Віктар піў з сябрамі і без сяброў. А што яму заставалася рабіць? Вядома, Віка ведала, што яму рабіць, крычала, каб ішоў працаваць, ды калеку нікуды не хацелі браць. Зрэшты, Віктар атрымоўвае пенсію, дый ніякі ён не калека, калі толькі духоўны

Сёння яна павінна была прыйсці да яго. Ён чакаў дзяўчыну тры гадзіны пасля прызначанага тэрміну, пасля рушыў на Панікоўку. Звычайна Віка там бавіла вольны час. Віктар не памыліўся, яна была там, але не адна і не з сяброўкамі, што Віктар яшчэ зразумеў бы. Віку абкружыла кола здаровых лабастых хлапцоў, адзін абдымаў яе, ціскаў, цалаваў. Віка ўсміхалася, мружачы ад задавальнення вочы, ёй было прыемна. Убачыўшы Віктара, а ён наўмысна паволі ішоў да яе, яна скрывіла пагардлівую ўсмешку.

 А я, дурань, чакаю  вырвалася ў Віктара.

 Хто гэта?  спытаўся хлопец, які абдымаў яго дзяўчыну.

 Беларускі паэт,  зноў пагардліва ўсміхнулася Віка.

 Гэта цікава,  пазіраў хлопец на Віктара.  Я люблю паэзію, толькі вось на мове яшчэ ні разу не слухаў. Прачытаеш? Я заплачу. Баксамі. Колькі?

Віктар нервова сціскаў кулакі і кусаў губы.

 Хочаш, дваццаць баксаў? Мала? Дам пяцьдзясят. Нейкі ганарлівы ён у цябе.

Пасля гэтых слоў той, хто абдымаў Віку, кульнуўся з лаўкі з паламатым носам: за моц свайго ўдару Віктар ніколі не чырванеў. Ён прыгатаваўся да сурёзнай бойкі, але на яго ніхто не звярнуў увагі. Нават Віка. Збіты ім з ног хлопец падняўся, і яна войкала над ім, выціраючы кроў сваёй насоўкай.

 Слухай, беларускі паэт,  прамовіў пацярпелы,  валі адсюль, пакуль я добры! І маліся свайму Купалу, ці як там яго, каб не трапіць мне больш на вочы, задаўлю. А мо табе памагчы знікнуць?

Акружэнне Вікі ашчэрылася на Віктара ваўчынымі ікламі. Віктар плюнуў у бок дзяўчыны і пайшоў да метро. «Вот и вся любовь!»як спявае Лагуценка.

 Сука!  выпіў у чацвёрты раз Віктар. Ён глядзеў на халацік, што вісеў на плечыках побач з ягоным паліто. У адно імгненне сашморгнуў халацік з плечыкаў і пачаў яго раздзіраць, пасля шпурнуў на падлогу, стаў рыцца ў паперах, нарэшце выцягнуў два агульныя сшыткі, загарнуў іх у халацік і падпаліў. Твар яго ўсміхаўся.

Віктар распахнуў насцеж акно, каб пасля не смярдзела ў кватэры, і доўга глядзеў, як згарала самае каштоўнае ў ягоным жыцці.

Калі на падлозе застаўся толькі попел, Віктар патэлефанаваў. Ён спытаў Віку, але дома яе не было. Вікіна маці пазнала яго і папытала, што перадаць, ды Віктар гэтага ўжо не чуў. Трубка выпала з ягоных рук.

Віктар выпіў яшчэ, закурыў Апошняя думка засвідравала ў галаве голасам любімага выкладчыка з філфака: «Лепш бы ты ў баі загінуў, чым накладваць на сябе рукі з-за таго, што цябе нейкая Машка кінула!» Але было позна.

А кватэра маўчала. З кватэры ніжэй, праўда, пачулася «пожалуйста, не умирай», але кватэра маўчала, цяпер ужо сапраўднай цішынёй.

Заўтра ўпраўдом схопіцца за галаву, калі пабачыць у сваім журнале, што за ўсё існаванне дома толькі з гэтай кватэры пад самым дахам зарэгістравана дваццаць адно самагубства.

Але гэта будзе заўтра

Вязень замка адзіноты

Адзінота наступала паволі, не спяшаючыся, нібыта дакладна ведала, што мне ад яе нікуды не ўцячы, гулялася са мной, як кошка з мышкай, цярпліва чакаючы зручнага моманту напасці, адсякаючы ўсе варыянты адступлення для мяне. Яна з матэматычнай дакладнасцю разлічыла ўсе мае хады, як у шахматнай партыі, вывучыла маё папярэдняе жыццё, як гістарычную хроніку, і, урэшце, накрыла сваім чорным покрывам, быццам ноч, ператварыўшы ў свайго вязня, не палічыўшы патрэбным спытаць у мяне дазволу на гэта. Нават смешна. Хто калі пытаўся ў патэнцыйных вязняў дазволу на жыццё ў закрытым памяшканні?

А пачалося ўсё з таго моманту, калі я зехаў са сталіцы на працу ў правінцыю па размеркаванню. Гэта быў першы крок адзіноты, зроблены па ейнаму бездакорнаму плану, аб чым я даўмеўся толькі зараз, знаходзячыся ў поўнай яе ўладзе, торгаючыся, як тая казюрка ў павуціне, дарма губляючы сілы, каб вызваліцца, ці адзінота сама дазволіла мне зразумець, бо цяпер ужо можна, ніякай пагрозы для ажыццяўлення яе наступных захадаў не існуе больш. Явязень, а чаго вязня баяцца?

Ужо тады, калі я яшчэ быў адной нагой у сталіцы, аднакурснікі нібыта пачалі пазбягаць нават размоваў са мной. Які сэнс у размове з лузерам? Тым больш не з мінчуком? Паступова яны забыліся, што я разам з імі вучыўся, пасля перасталі адказваць на мае тэлефанаванні, а з аўтаадказнікам мне ўжо не хацелася гаварыць. Мая каханая далучылася да маіх аднакурснікаў і памяняла нумар свайго тэлефона, яна ўвогуле не хацела мяне ні памятаць, ні ведаць.

І тады адзінота прылашчыла мяне, яна яшчэ не адкрылася, як баксёр на рынгу, баючыся нечаканага ўдару з майго боку, але паведаміла пра сваё існаванне і пачала нашэптваць, што не так ужо і страшна, калі цябе забываюць. Тае бяды! Усё роўна блізкага сяброўства з аднакурснікамі ніколі не было і не магло быць па шматлікіх прычынах, пералічваць якія адзінота не схацела, а наконт каханай яна ж не дзекабрыстка, каб паўсюль суправаджаць мяне, да таго ж, што б яна рабіла, сталічная мажорка і фотамадэль там, дзе апынуўся я? Па сённяшнім часе рамантыка прываблівае толькі кіношная, а што я магу прапанаваць ёй, акрамя рамантыкі ды вершаў?

У цэлым, мне спадабаўся шэпт адзіноты, такі салодка-праніклівы і гарачы-гарачы, як вадкі шакалад. А каб я не вельмі засмучаўся, яна ўсунула мне ў руку пляшку гарэлкі, а на стол паставіла дзве шклянкі. І пілі мы з адзінотаю ў той вечар удвух і на брудэршафт.

На працы я ні з кім не знайшоў паразумення. Жанчынамза сорак і іх хвалююць толькі ўласныя праблемы і праблемы сваіх дзяцей. Мяшчанства і накапіцельства ў іхным асяроддзі лічылася за паспяховасць і росквіт чалавека як асобы. На творчасць ім было напляваць, тым больш на творчасць паэтычную. Яны не разумелі, што складанне вершаў патрабуе неверагодных высілкаў, і калі ў мяне не атрымалася сачыніць бязглуздую абсалютна здравіцу ў гонар вышэйстаячага начальства з вобласці, папракнулі: што ж я за паэт такі, што не здолеў звычайную халтурку ціснуць? А я не мог, не мог халтурку!

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке