Коллектив авторов - Ён прыходзіў з дажджом (зборнік)

Шрифт
Фон

Ганна Янкута

Ён прыходзіў з дажджом

Зборнік дэтэктыўных твораў

© Наста Бакшанская, Антон Францішак Брыль, Павел Донаў, Надзея Кахновіч, Ганна Янкута, Кацярына Маціеўская, Наталля Ярмольчык, Юля Цімафеева

© ТАА "Электронная кнігарня", 2016

© ІП А.М. Янушкевіч, 2015

Артур Конан Дойл

Вампір у Сасэксе

Холмс уважліва прачытаў запіску, якую даставілі з апошняй поштай, і, каротка хмыкнуўшы, што ў яго абазначала смех, перакінуў яе мне.

 Мяркую, што больш недарэчную мешаніну з сучаснасці і старадаўніх забабонаў, здаровага сэнсу і буйнай фантазіі ўявіць цяжка,  сказаў ён.  Што вы пра гэта думаеце, Ўотсан?

Я прачытаў наступнае:

Олд-Джуры, 46 19 лістапада

Адносна вампіраў.


Шаноўны сэр!

Наш кліент, містэр Роберт Фэргюсан, кампанія Фэргюсан і Мюрхэд, пастаўшчыкі гарбаты на Мінсінг-лэйн, зрабіў запыт адносна вампіраў. Паколькі нашая фірма займаецца выключна ацэнкай машыннага абсталявання, гэтае пытанне не ляжыць у сферы нашай кампетэнцыі, і мы параілі містэру Фэргюсану звярнуцца да вас і выкласці ўсе факты. Мы не забылі вашага паспяховага расследавання справы Матыльды Брыгс.

З павагай, Морысан,Морысан і Дод

 Матыльда Брыгс не імя юнай дзяўчыны, Ўотсан,  задуменна сказаў Холмс,  а назва карабля. З гэтай справай звязаны таксама аграмадны пацук з Суматры, але да такой гісторыі свет яшчэ не гатовы. А што мы ведаем пра вампіраў? Ці ляжыць гэта ў сферы нашай кампетэнцыі? Канечне, гэта лепш за нуду і бяздзейнасць, але мы, падаецца, трапілі ў казку братоў Грым. Падайце, калі ласка, кнігу, Ўотсан, зірнем, што там пад літарай В.

Я адкінуўся назад і дастаў тоўсты даведнік, пра які ён казаў. Прыладзіўшы яго на каленях, Холмс нетаропка, з любоўю пачаў гартаць запісы старых справаў, перамяшаныя з унікальнымі звесткамі, сабранымі ім самім.

 Вандроўка Глорыі Скот, чытаў ён.  Брудная справа. Прыгадваю, вы рабілі запісы пра яе, Ўотсан, хаця вынік вашай працы не даў мне падставаў павіншаваць вас з поспехам Віктар Лінч, махляр Варан, вялізная яшчарка Надзвычай цікава было! Вікторыя, прыгажуня-цыркачка Вандэрбілт і ўзломшчык Вужы Вайгар, цуд у Хамэрсміце. Вось яно! Стары добры даведнік. Іншага такога не знойдзеш. Паслухайце, Ўотсан. Вампірызм у Венгрыі Ці вось яшчэ вампіры ў Трансільваніі!..

Ён захоплена і ўважліва гартаў старонкі, але неўзабаве з прыкрасцю адкінуў даведнік.

 Лухта, Ўотсан, лухта! Што нам рабіць з хадзячымі мерцвякамі, якія заганяюцца ў магілу толькі калом у сэрца? Варяцтва нейкае.

 Але ж вампіры неабавязкова мерцвякі, сказаў я.  І жывыя могуць паводзіць сябе гэтак жа. Я, прыкладам, чытаў пра старых, што пілі кроў немаўлятак, каб вярнуць сабе маладосць.

 Вашая рацыя, Ўотсан. Тут таксама пра гэта пішуць. Але ці варта сурёзна ставіцца да такіх рэчаў? У сваёй дзейнасці я абедзвюма нагамі стаю на зямлі і не збіраюся штосьці мяняць. Рэальнага свету нам цалкам дастаткова, так што абыдземся без прывідаў. Баюся, мы не можам сурёзна паставіцца да просьбы містэра Фэргюсана. А гэты ліст, мабыць, ад яго і здольны праліць святло на ягоную праблему.

Ён падняў ліст, што ляжаў на стале незаўважаным, пакуль Холмс быў заняты першым. Мой сябар пачаў чытаць яго з паблажлівай усмешкай, што паступова змянілася выразам напружанай цікавасці і ўвагі. Прачытаўшы, ён сеў, заглыблены ў думкі; аркуш свабодна павіс у яго паміж пальцамі. Урэшце, рэзка ўздрыгнуўшы, ён абудзіўся ад задуменнасці.

 Чызмэн, Лэмберлі. Дзе знаходзіцца Лэмберлі, Ўотсан?

 Гэта ў Сасэксе, на поўдзень ад Хоршэма.

 Не вельмі далёка, праўда? А Чызмэн?

 Я ведаю гэтыя мясціны. На кожным кроку старадаўнія дамы, названыя ў гонар тых, хто збудаваў іх стагоддзі таму. Там ёсць Одлі, і Харві, і Карытан самі людзі забытыя, але іх імёны жывуць у назвах дамоў.

 Сапраўды,  суха сказаў Холмс.

Гэта была адна з асаблівасцяў яго гордага і незалежнага характару: хаця ён вельмі хутка запамінаў і ўкладаў у галаве любую новую інфармацыю, ён вельмі рэдка дзякаваў за гэта таму, ад каго яе атрымаў.

 Думаецца, мы будзем ведаць значна больш пра Чызмэн у Лэмберлі, калі скончым справу. Ліст, як я і меркаваў, ад Роберта Фэргюсана. Дарэчы, ён піша, што знаёмы з вамі, Ўотсан.

 Са мной?

 Чытайце самі.

Ён падаў мне ліст праз стол. Зваротны адрас быў: Чызмэн, Лэмберлі.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3