Дмитрий Максимович Акулич - Нязніклыя стр 10.

Шрифт
Фон

Выходзіць вырашылі заўтра, раніцай. Трэба было добра выспацца, але як можна добра спаць, калі заўтра цябе чакае няпростая дарога? Думкі аб ёй мімаволі лезлі ў галаву. Хваляванне, перажыванне і ўяўленне гоняць сон. Нават сабака не змыкаў сваіх рудых вачэй, адчуваў неспакой людзей.

Ноч была маўклівай, доўгай. Толькі ў яе сярэдзіне двое змаглі заплюшчыць вочы.

Раніцай, завадны гадзінны механізм звонка затрашчаў, закрычаў, як шалёны, аб тым, што пара падымацца. Гэта казала, што малазнаёмыя людзі і адзін сабака, адправяцца ў новыя прыгоды. Мікалай хутка заглушыў раздражняльны гук, двое ляніва ўставалі на ногі. Праз гадзіну, добра прачнуўшыся, ужо ўсе былі сабраныя. Паліна накінула на сябе свой невялікі шэры заплечнік набіты рэчамі і падышла да радыё. Уключыла яго ў апошні раз. Прыемны мужчынскі голас разборліва спяваў пра пачуццё суму, лірычная музыка ахінала словы спевака, станавілася сумна на душы. Песня нібы клікала да сябе. Здавалася, што яе жыўцом спяваюць у Бабруйску і адтуль транслююць на ўвесь свет. Цёпла і меладычна было ў памяшканні некалькі хвілін, пакуль радыё імгненна не змоўкла. У тую ж гадзіну, і святло згасла. Быццам хтосьці апусціў рычаг рубільніка і электрычнасць знікла. Дзяўчына ўбачыла лёгкае святло, якое прабівалася скрозь закрытыя вокны, і, з неспакойным пачуццём, адышла ў бок, бліжэй да дзвярэй. Мікалай у гэты час дастаў светлавую палачку з хімічным святлом, сагнуў яе і кінуў у цэнтр памяшкання. Светла-зялёнае святло дапамагло ім бачыць адзін аднаго. Хлопец пасадзіў Яшу ў спецыяльную сумку-пераноску, а затым спіной павярнуўся і накінуў яе на сябе. Чорны заплечнік, у які змясціліся толькі самыя патрэбныя рэчы, хлопец павесіў спераду. Рыжую валасатую галаву ён схаваў чорным шырокім капюшонам ад талстоўкі, якую ён надзеў на голае падкачанае цела. Ніжэй, на доўгіх нагах, нагавіцы цёмны хакі з тонкай шчыльнай тканіны і светлыя, цялеснага адцення, чаравікі.

У хлопца было два пісталеты, чатыры абоймы, ён мог падзяліцца з дзяўчынай, але гэтага не зрабіў. Мікалай быў не гатовы даверыць зброю чалавеку, з якім правёў так мала часу. Ці ўмее яна наогул карыстацца пісталетам? Якое мінулае ў яе? Як яна выжыла ў такі цяжкі і незвычайны апошні месяц? Ён не дапытваў Паліну, не ціснуў на яе, бо баяўся аддаліць яе ад сябе. Не ведаў, як адрэагуе на яго пытанні Паліна і ці будзе адказваць на іх толькі праўдай. Мікалай лічыў, што будзе лепшым рашэннем пакінуць зброю пры сабе, а па дарозе даведацца пра дзяўчыну: у паводзінах, у размове. Сама ж Паліна меркавала, што хлопец знайшоў зброю ў міліцэйскіх участках і, не турбавалася аб тым, што ў яе няма такой абароны.

Усе стаялі перад дзвярамі, накрылі галаву тканінай. Мікалай накінуў капюшон, а вусны і нос схаваў пад чорнай маскай. Дзяўчына прыгожа абматала сабраныя валасы ў зялёную тканіну і таксама схавала ніжнюю частку твару пад чорнай маскай. Мікалаю было цяжка пакідаць свой бяспечны куток, пакідаць яго з пачуццём, што ён больш ніколі не вернецца ў родны горад. А Паліна, наадварот, спяшалася выйсці на вуліцу, пакінуць паміраючы горад і дабрацца да месца, дзе яе чакаюць.

 Ты гатовая?  спытаўся Мікалай у дзяўчыны.

 Так. Давай жа хутчэй адчынем дзверы,  упэўнена адказала Паліна.

Раптам, непрыемна і звонка, па-новаму заспявала радыё сваім трэскам. Усе двое тузануліся ад нечаканасці. Святло лямпаў заміргацела вельмі хутка. Сабака толькі павярнуў галаву на музыку і паварушыў вушамі. Пасля чаго, хлопец рэзка павярнуўся, падышоў да радыёпрыёмніка і вырваў вілку з разеткі. Шум абарваўся.

 Цяпер мо, пойдзем?  спытала дзяўчына.

Паліна шукала новыя прыгоды. Яна была з тых людзей, якія не сядзелі на адным месцы, не любілі маркотных і аднастайных дзён. Нават у такі змрочны час, ёй хацелася рухацца, адправіцца ў паход. Менавіта таму яна блукала па горадзе не толькі думаючы пра дачку, але і ў пошуках чагосьці новага. І сустрэўшы Мікалая, яна ні ў якім разе не хацела спыняцца. Бо побач з ім, яна станавілася яшчэ храбрэй, была гатовая зазірнуць далей гарадскіх будынкаў. У гэты момант, Паліна, нібы зусім забылася пра мінулае ці ж не хацела ўспамінаць пра яго. Трымала ўсё ў сабе, ёй так было прасцей.

 Паліна, зараз, калі выйдзем. Ты ідзі за мной, трымайся мяне. Рабі ўсё аб чым я цябе прасіў учора. Усё тое, што датычыцца нашай бяспекікалі ласка, моўчкі рухаемся да вакзала. Ні слоў, ніякіх глупстваў, ніякіх рухаў у бок без асаблівых прычын ты не робіш. Усё разумееш?  звярнуўся хлопец і сур'ёзна паглядзеў на мілую дзяўчыну.

 Слухаюся, камандзір,  хітра ўсміхнулася яна.

 Добра, ідзем ужоале строга па плане,  настойваў Мікалай.

 Мг,  добрая ўсмешка не пакідала яе вуснаў.  Адчыняй ужо.

«Будзе цяжка!»  падумаў ён і адвёў вочы. Адчыніў, расхінуў дзверы.

Двое ступілі на вельмі дробны шэры пясок.

V

Раніца была зацішная, бясхмарная, цёплая. Пыл спакойна ляжаў унізе, нібы яшчэ не прачнуўся, а працягваў ціха спаць. Вялікія шэрыя пяшчаныя насыпы яшчэ больш накрылі сабой увесь праспект пасля ўчорашняй буры. Зусім не відаць колаў машын, салоны поўныя ўсякім здробненым смеццем. Усё што перашкаджала ветру вольна гуляць па горадзе, сабрала перад сабой масу дробнага сухога пяску. Быццам, як зімой, пранеслася снежная завіруха і загнала снежную пудру ва ўсе вуглы. За мінулую ноч высокія будынкі зусім не змяніліся, яшчэ больш не сцерліся, усё гэтак жа, як і ўчора, стаялі без дахаў або верхніх паверхаў. Ні на сантыметр не зменшыліся.

Мікалай першым ступіў на мяккую паверхню, якая ад кожнага яго кроку абуджалася. Падымаліся і забаўляліся парушынкі, а пасля хутка асядалі. Хлопец неспакойна азіраўся, кідаў пільны погляд па баках. За ім упэўнена ішла Паліна, якая падымала пыл усё вышэй, да сваіх каленяў. Яе чорныя кеды з белымі палосамі і новыя цёмна-зялёныя мужчынскія нагавіцы, якія дзяўчына знайшла ў часовым доме Мікалая, хаваліся ў гарэзлівым роі пясчынак. Свае халодныя пальцы рук Паліна схавала ў кішэні сіняй кофты. З больш спакойным пачуццём яна глядзела на горад, на раскіданыя жоўтыя плямы ранішняга сонца. Усё вакол грэлася. Дзяўчына прыемна прымала прамяні і думала толькі пра бяспечны шлях. Побач не было тых цёмных ценяў, па якіх маглі блукаць вар'яцкія звяры. Падумаўшы пра гэта, Паліна паглядала на Яшу, які бесклапотна сядзеў за спіной Мікалая. Чорны сабака не вадзіў носам, толькі прыжмурваў вочы, быццам збіраўся заснуць.

Яны ішлі да чыгункі па апусцелай вуліцы. Усю дарогу маўчалі. Кожны думаў аб сваім. Праходзячы міма палаца культуры, Паліна кінула свой погляд на ацалелыя калоны ля ўваходу, прыўзняла вочы і паглядзела на іх самы верх, як яны яшчэ моцна трымаліся за апошнюю бэльку даху. Пасля чаго вярнула свае вочы на Мікалая. А хлопец, трывожна ішоў наперад, ён зусім не звяртаў увагі на прыгожы будынак, не ўспамінаў той выпадак з падзеннем адной калоны. Ён толькі пачухаў канапаты нос і працягваў у думках разважаць над тым, што чакае іх наперадзе. Але калі б Мікалай хоць на секунду адвёў вочы на палац, і ўбачыў, што ўсе калоны роўна стаяць перад ім, гэта б яго трохі напалохала. Закінула б яму ў галаву яшчэ некалькі пытанняў, на якія ён не адразу б змог адказаць.

Калі яны падышлі да чыгуначнага вакзала, было падазрона ціха. Шырокі галоўны будынак, з ледзь пацёртым дахам, амаль не прапускаў сонечнае святло ўнутр, схаваў унутры сябе ўсе памяшканні ў халоднай цені. Іншыя будынкі, якія знаходзіліся побач, адкідалі адлюстраванне цемры і не давалі прамога сонечнага бяспечнага праходу паміж імі. У цені, у будынках або каля іх, маглі папросту хавацца драпежнікі або тыя, каго больш баяўся Мікалай, тыя каго яшчэ не сустракала Паліна істоты. Было відавочным рашэннем хлопца не праходзіць па падземным пераходзе да чыгункі. А таксама, небяспечна было прабірацца па версе, па высокіх лесвіцах, якія злёгку сцерлі свае вострыя вуглы. Менавіта цяпер Паліна перастала адчуваць нейкую лёгкасць, прыгнятальная абстаноўка прывяла да хвалявання. Яны абышлі вакзал з левага боку, выйшлі на першую платформу.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3

Популярные книги автора