Дмитрий Максимович Акулич - Нязніклыя стр 11.

Шрифт
Фон

На чыгунцы тоўпіліся вагоны: грузавыя і пасажырскія. Злева, ля пераходнага моста, на чыгунцы бязладна адпачывалі перакуленыя цэлыя саставы. Сутыкнуўшыся адзін з адным, яны перамяшаліся, збілі амаль усе слупы, якія трымалі правады. Уся куча была накрытая пяском, нібы шэрым попелам, і ўсё гэта непрыемна глядзелася ў нежывых танах. А вось з правага боку было значна чысцей, прыстойней. Вагоны стаялі смірна пад блакітным небам. Два сумных дызельных састава на далёкіх пуцях і адзін электрычны састаў, што быў бліжэй да вакзала, на другім пуці. Гэты транспарт ужо даўно нікуды не спяшаўся.

 Вось ён Ацалеў,  ціха прашаптаў Мікалай.  Я за ім даўно назіраю.

Двое глядзелі на шэра-чырвоны састаў электрычкі, над якім віселі непашкоджаныя правады. Затым, ад спалоху, яны паглядзелі ў бок вакзала. Дадатковы груз трывогі, да, да таго не спакойным чалавечым сэрцам, надаў раптоўны шум крылаў дробных чырвоных стварэнняў, што зграяй падняліся высока над вакзалам.

 Пойдзем сказаў хлопец і працягнуў Паліне руку.

Дзяўчына ўзялася за яго левую далонь. Яны ступілі на першыя засыпаныя пуці, якія асвятляліся прамымі сонечнымі прамянямі. Ішлі цяжка. Абутак патанаў. Ногі, амаль да каленяў, хаваліся ў масе сыпкіх пясчынак бетону. Ішлі як зімой па высокім мяккім снезе. Мікалай моцна трымаў дзяўчыну за цёплую далонь, дапамагаў ёй не ўпасці. Пад нагамі яны адчувалі: то рэйкі, то шпалы, то дробныя камяні. Хоць вакол не было чуваць нейкіх звяроў, істот, і ўсё ж, яны не рызыкнулі падысці да транспарту праз ценявую частку, з боку вакзала.

Усе дзверы чатырох вагонаў былі зачыненыя, шкла зусім не было.

Падышоўшы да першага ад іх вагона, Мікалай зняў з сябе заплечнік і кінуў яго праз акно, затым зняў са спіны сумку-пераноску з сабакам і перадаў яе Паліне. Дзяўчына адчула вялікі цяжар, цярпела боль у руках. Мікалай хутка ўзлез унутр вагона праз шырокае акно, а затым падаў руку дзяўчыне. Падняў спачатку Яшу, затым пацягнуў да сябе Паліну. Унутры шэрага вагона было ціха, амаль не страшна. Слядоў ад прысутнасці жывых буйных арганізмаў тут не было. На некаторых пасажырскіх месцах было не занадта пыльна і можна было разгледзець зялёны колер крэслаў. Да таго ж, шмат розных прадметаў ляжала ў цэнтры, у калідоры: часопісы, жаночыя сумачкі, чамаданы, тэлефоны, акуляры.

Мікалай маўчаў. Ён паглядзеў на зачыненыя шэрыя дзверы, якія вялі ў кабіну кіравання. Нервова патузаў іх за ручку, не адчыніў. Хлопца гэта не вельмі знервавала, бо яму трэба было ўзяць кіраванне электратранспартам з іншага боку састава. Гэта казала аб тым, што прыйшоў ужо час ісці далей.

 Глядзі па баках,  сказаў Мікалай дзяўчыне і прысеў да Яшы.

Хлопец выпусціў сабаку з сумкі, надзеў яму на пысу спецыяльна пашытую павязку, каб жывёла не задыхнулася ад шкоднага пылу. Затым скруціў сумку-пераноску і змясціў яе ў заплечнік, які пасля накінуў на плечы.

 Ну што там, за вокнамі, нікога?  спытаў ён і ўстаў на ногі.

 Звяры, аблезлыя звяры ля вакзала, ходзяць па цені Глядзяць на нас,  сказала Паліна.

 Яны да нас не палезуць. У мяне заўсёды для іх ёсць кулі,  спакойным, цвёрдым голасам загаварыў хлопец.  Пойдзем ужо. Давай, за мной.

Увесь калідор добра праглядаўся, наперадзе было бачна нутро іншых вагонаў. Яша бег наперадзе. Спачатку ён недалёка адыходзіў ад гаспадара, але як толькі яны перасеклі палову саставу, то тут жа сабака ірвануў, нібы бег у атаку. Мікалай і Паліна паскорылі свае крокі, паспяшаліся за ім. Падышоўшы бліжэй да галавы электрычцы, пачуўся глухі брэх за прыадкрытымі дзвярыма кабіны кіравання. Хлопец узяў у рукі пісталет і павольна ўвайшоў за дзверы, Паліна засталася стаяць каля крайніх пасажырскіх месцаў. Яна стаяла тварам да дзвярэй і ўважліва слухала, трывожна, страшна думала пра тое, хоць бы нічога дрэннага не здарылася з Мікалаем. Сабака замоўк. І ў гэты момант за спіной дзяўчыны штосьці непрыемна заскрыгатала. Як быццам моцна сціснутая людская сківіца стачвала свае зубы. Хутка развярнулася Паліна. За імгненне, яна перад сабой разгледзела брыдкі твар і ад страху, па ўсім яе стройным целе, прабеглі мурашкі. Холад і жах ахапілі яе. Перад ёй стаяла істота. Яна мела, свайго роду, адрозненні: шэрая вільготная скура, чалавечыя рысы твару, белыя бровы, безжыццёвыя бела-сінія вузкія вочы, маленькі нос з закругленым кончыкам, белыя вусны гэты вобраз надоўга засядзе ў памяці дзяўчыны. Ёй здавалася, што яе дрыжачае ад страху сэрца спынілася. Не паспела Паліна хоць неяк адрэагаваць, як гэтая невядомая істота схапілася за яе руку. Яна кончыкамі сваіх доўгіх вільготных пальцаў кранула адкрытага ўчастка скуры на запясце дзяўчыны. Паліна не паспела зразумець, ці быў кантакт альбо не, як ёй здалося, што істота растварылася. У гэтую секунду ў белую скуру дзяўчыны ўвабралася вільгаць ад адбіткаў, ад пальцаў істоты. Паліна заплюшчыла вочы.

Свядомасць Паліны імгненна атруцілася. Пасля чаго дзяўчына нібы перанеслася ў сон, апынулася зусім у іншым вобразе. Яна стаяла ў ярка-чырвонай пышнай сукенцы, якая сваёй даўжынёй хавала ногі. Распушчаныя кучаравы валасы былі спакойныя. Прастора вакол Паліны асвятлялася штучным белым святлом, радыусам у метр, а за ім была толькі цемра. Побач нікога. Яна быццам бачыла сябе з боку, здалёку, на ўвесь рост. Дзе пад нагамі павольна калыхаліся дробныя хвалі цёмнай вады. Няроўная вільготная паверхня, як люстэрка, адлюстроўвала яе сілуэт з боку твару. Не дакранаючыся цёмнай вадкасці, Паліна нібы стаяла на шкле. Яна ад цікаўнасці павярнула галаву налева і тады, нібы па пстрычцы, яе акружылі тыя самыя істоты, аб якіх казаў Мікалай. Яны былі ў пашарпаным, брудным, чалавечым адзенні. На адкрытых участках блакітнай скуры можна было ўбачыць белыя ўзоры. Але бліжэй за ўсіх да Паліны стаяла тое самае стварэнне, што кранула яе ў вагоне. Яно было не падобна на астатніх, адрознівалася не толькі знешнасцю, але і чыстым, чорным, сухім адзеннем. Істота трымала Паліну за руку, як у электрычцы. Затым гучна пракрычала:

 Прымі! Прымі гэта, як належыць! Данясі! Данясі як выратаванне! Як нешта добрае! Як агульнае!

Пасля, паверхня перавярнулася на другі бок, як манета або як лёд на рацэ. Цяпер Паліна бачыла сябе на дне вадаёма. У асяроддзі белага багавіння і мёртвых рыб. Чырвоная сукенка была патрапаная і брудная. Чорныя валасы асвятляліся, ператвараліся ў белыя адценні. Яна стаяла, як раней, з працягнутай рукой, нібы адчувала дотык істоты. Затым зверху пачалі падаць у ваду чырвоныя густыя кроплі крыві, якія апускаліся ўсё ніжэй і цяжэй да яе рукі, пакідаючы пасля сябе чырвоную размазаную нітку. Калі ж першая цёплая кропля кранулася халоднай скуры Паліны, пачуўся гучны стрэл. Дзяўчына адразу ж адкрыла вочы, свядомасць вярнулася ў рэальны свет. Перад Палінай ляжала бяздушная істота, на якую павольна апускаўся пыл, павольна хаваючы выразную абмалёўку мёртвага цела.

Тады дзяўчына пачула голас Міколы, хлопец стаяў у яе за спіной.

 Яна кранула цябе? Істота паспела дакрануцца да тваёй скуры?  грубым тонам казаў ён, накіроўваючы на дзяўчыну пісталет.

Напалоханая і разгубленая Паліна не павярнулася да яго, яна не змагла сказаць ні слова. Быццам адчувала пагрозу, якая сыходзіла ад хлопца. Мікалай зноў паўтарыў тыя ж самыя пытанні і зрабіў крок назад, не жадаючы, але ён гатовы быў стрэліць ёй у галаву.

 Не ціха, скрозь сухія вусны, ледзь чутна прасачыўся адказ Паліны.

Хлопец не апускаў пісталет і з лёгкім недаверам паглядзеў на яе спіну.

 Павольна павярніся. Паглядзі на мяне,  сказаў ён.

Дзяўчына апусціла руку і павярнулася да яго. Мікалай, не падыходзіў, старанна аглядаў напалоханую Паліну, якая дрыготкім голасам спытала:

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3

Популярные книги автора