Радан - Родом из 1816-го стр 2.

Шрифт
Фон

Мяне хацелі выдаць не проста за нялюбага, але і за бессардэчнага чалавека, і ніякія яго багацці не маглі згладзіць прыгатаванага мне жаху. Я сказала бацьку, што калі ён не зменіць свайго рашэння я лягу непрабудным сном і прасплю ці ўсё сваё жыццё, ці да таго часу, пакуль ён не адмовіцца ад ідэі загадзя горкага шлюбу для мяне. Бацька ведаў, што мае справу з адной з роду Чарадзеяў, бо ён сам быў прадстаўніком гэтага няпростага роду, але ў гневе пракрычаў, што не адступіць ад сваёй першай волі. І я таксама не адступілася ад сваёй волі: легла ў свой ложак і трапіла ў непрабудны сон.

Мяне спрабавалі будзіць Мне так здаецца Але я сыйшла ў занадта глыбокую стадыю летаргічнага сну. Калі майго бацькі не стала праз год пасля майго сыходу ў царства сноў, мяне пахавалі ў магіле, выкапанай побач з яго, такім чынам аддаўшы маё нетлеючае цела зямлі. Пахаваць мяне напаўжывой загадаў чалавек, якому мяне прасваталі і якому ў выніку дастаўся маёнтак майго бацькі. Маё цела пераапранулі ў прыгожую белую сукенку нявесты у тыя часы належыла хаваць нявінніц у такім уборы,  і з пышнымі ўшанаваннямі аддалі шматку зямлі, пазначыўшы яго прыгожым кованым крыжом і агароджай, якія, у рэшце рэшт, пазелянелі ад часу і пакрыліся шызым сфагнумам.

Маё непамерлае цела і прах бацькі часта наведвалі сёстры, выдадзеныя замуж задаўга да пачатку майго сну. Толькі самая старэйшая з чатырох сясцёр змагла па-сапраўднаму пакахаць свайго мужа. Другая сястра знайшла шчасце ў другім замужжы, якое адбылося пасля таго, як яе першы муж памёр ад старасці праз два гады іх шлюбу. Яшчэ дзве сястры назаўжды засталіся няшчаснымі ў сваіх шлюбах: адна знайшла аддушыну ў палюбоўніку, а другая хутка зачахла. Нашчадкі былі толькі ў двух, самых старэйшых сясцёр, але і іх працяг скончыўся да канца дваццатага стагоддзя. У апошні раз маё пахаванне наведвалі ў тысяча дзевяцьсот семдзесят сёмым годзе прыходзіў апошні нашчадак старэйшай сястры, які пакінуў пасля сябе значны след у гісторыі гэтых земляў і нашага народа, але не пакінуў пасля сябе спадчыннікаў нашай крыві. Магіла бацькі не захавала апазнавальных знакаў: многія магілы былі разбураны падчас бамбёжкі тысяча дзевяцьсот сорак другога года, і хоць мой крыж у той год крыху пакасіўся, ён усё ж выстаяў, і таму маё пахаванне да гэтага часу не згубілася.

Родом из 1816-го

читать Родом из 1816-го
Радан
Историяаллегория, правда, показанная через вымысел. Гдето поблизости, в позапрошлом веке, жила преданная близким человеком девушка, а здесь и сейчас живут предания о её истории. Между ними пропасть в два века и разрыв всего лишь в одну ночь. Что можно успеть за одну ночь? Знайте заранее и навсегда:
Можно купить 99.9Р
Купить полную версию

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3