Линдгрен Астрид - Браты Львинае Сэрца (на белорусском языке) стр 3.

Шрифт
Фон

Дзесяцiгадовы хлопчык Карл Леў, прыкаваны хваробай да ложка, быў дома адзiн, калi разбушаваўся пажар. Неўзабаве пасля гэтага яго брат, трынаццацiгадовы Джанатан Леў, вярнуўся дадому, i перш чым хто-небудзь змог спынiць яго, кiнуўся ў палаючы будынак, каб выратаваць свайго брата. За некалькi секунд уся лесвiца была ахоплена морам полымя, i хлопчыкам нiчога iншага не заставалася рабiць, як выскачыць з акна. Напалоханы натоўп быў сведкам таго, як старэйшы з братоў узяў сабе на спiну малодшага i скочыў унiз. Але скачок быў няўдалы, хлопчык разбiўся i неўзабаве памёр. Малодшы брат, якi сядзеў на спiне старэйшага, не пацярпеў зусiм. Мацi хлопчыкаў была ў гэты час на вiзiце - яна краўчыха - i, вярнуўшыся дадому, знепрытомнела. Як пачаўся пажар, невядома".

На другой старонцы газеты пра Джанатана было крыху больш, пра яго напiсала яго школьная настаўнiца. Вось што там было:

"Дарагi Джанатан, тваiм iмем павiнна было быць Джанатан Львiнае Сэрца. Памятаеш, калi мы чыталi гiсторыю пра смелага караля Рычарда Львiнае Сэрца, ты сказаў: "Я мару пра тое, каб быць такiм жа смелым, як ён. Але я нiколi не змагу стаць такiм". Дарагi Джанатан, нават калi пра цябе не напiшуць у падручнiку гiсторыi, ведай, ты быў такiм смелым у крытычны момант, як i iншыя героi. Твая старая настаўнiца нiколi не забудзе цябе. Твае сябры таксама будуць помнiць цябе вельмi доўга. Наш клас будзе пусты без цябе, дарагi наш Джанатан. Але неба любiць тых, хто памiрае маладым. Спачывай у мiры, Джанатан Львiнае Сэрца.

Грэта Андарсан".

Яна дзiўная, гэта настаўнiца, але любiла Джанатана, як любiлi яго многiя, i добра, што менавiта яна так напiсала пра Львiнае Сэрца. Сапраўды добра.

Бадай, ва ўсiм горадзе не было чалавека, якi не насiў бы жалобы з прычыны смерцi Джанатана i хто не думаў, што няхай бы лепш загiнуў я. Прынамсi, я чуў гэта ад жанчын, якiя прыходзiлi да нас са сваiмi заказамi. Яны глядзелi на мяне, уздыхалi, праходзiлi праз кухню i гаварылi маме: "Бедная мiсiс Леў! Бедны Джанатан! Гэта быў выключны хлопчык!"

Цяпер мы жывем у будынку, якi стаiць непадалёк ад таго, дзе мы жылi раней. Ён амаль такi ж, як наш стары, праўда, цяпер мы жывем на першым паверсе. Царкоўны прыход даў нам старую мэблю, жанчыны дапамаглi нам тым-сiм з рэчаў. Я ляжу на сафе амаль такой самай, што была ў нас да пажару. Усё амаль тое ж, як было некалi. Але ўсё, выключна ўсё, не такое, як было тады. З намi няма больш Джанатана. Цяпер нiхто са мной увечары не сядзiць i нiчога не расказвае. Мне так самотна, што ўсярэдзiне робiцца балюча. Адзiнае, што я магу рабiць, гэта ляжаць i шаптаць словы, якiя Джанатан прамовiў перад смерцю, калi мы апынулiся на зямлi. Ён ляжаў тварам унiз, але хтосьцi павярнуў яго, i я ўбачыў яго твар. З куточка вуснаў сцякаў струменьчык крывi, ён ледзьве мог гаварыць. Здавалася, ён iмкнуўся ўсмiхнуцца, калi яго вусны шапталi: "Не плач, Сухарык, мы сустрэнемся ў Наджыяле".

Больш ён нiчога не сказаў, заплюшчыў вочы, падышлi людзi, панеслi яго, i больш я яго ўжо не бачыў.

Ужо не памятаю, што я адчуваў потым. Але цяжка забыцца пра тое, што было такiм жахлiвым i балючым. Цяпер я ляжу i думаю пра Джанатана, думаю да болю ў галаве. Акрамя таго, я быў проста напалоханы. Напалоханы, бо раптам падумаў, што няма нiякай Наджыялы, што апавяданне пра Наджыялу - проста адна з дзiўных гiсторый, якiя мне расказваў мой брат.

Таму я i плакаў.

Але потым Джанатан прыходзiў i супакойваў мяне. Праўда, праўда! Ён прыходзiў (!), i як гэта было цудоўна. Усё зноў было вельмi добра. Хутчэй за ўсё там, у Наджыяле, ён ведаў, як мне тут без яго, i вырашыў, што павiнен прыйсцi i супакоiць мяне. Так, ён пачаў прыходзiць да мяне, i мне стала ўжо зусiм не сумна, цяпер я проста чакаю.

Гэта адбылося аднаго разу вечарам, калi мне было надта сумна i цяжка. Акно на кухнi было адчынена, таму што стаяла цудоўнае веснавое надвор'е.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке