Линдгрен Астрид - Браты Львинае Сэрца (на белорусском языке) стр 7.

Шрифт
Фон

- I маме патрэбен будзе прасторны пакой для дзесяцi швейных машын, калi яна захоча iх паставiць.

Угадайце, што мне падабаецца больш за ўсё? Я люблю палежваць у старой кухнi, размаўляючы з Джанатанам, калi водблiскi полымя з камiна, гуляючы, адбiваюцца на сценах, выглядваць з акна i бачыць галiнку вiшнi, якая пагойдваецца ад вячэрняга ветрыку. Потым агонь меншае i меншае - да таго моманту, пакуль не застануцца толькi вугольчыкi; ценi на вуголлi цямнеюць, i ўсё вакол робiцца яшчэ больш сонным, а я ляжу i не кашляю. Джанатан расказвае мне розныя цiкавыя гiсторыi - расказвае, расказвае, расказвае, пакуль голас ягоны не ператвараецца для мяне ў шэпт, i я нарэшце засынаю. Вось гэта i ёсць тое, што мне найбольш падабалася ў Сядзiбе Рыцараў. Такое было са мной упершыню, таму я нiколi гэтага не забуду.

4

Назаўтра ранiцай мы паехалi вярхом на конях. Праўда-праўда, я ўмеў ехаць на канi вярхом, хаця ўпершыню ў сваiм жыццi апынуўся ў сядле. Проста не разумею, чаму ў Наджыяле ўсё ў мяне атрымлiваецца i я ўмею рабiць усё? Я скакаў галопам так, нiбы нiчым iншым нiколi не займаўся.

А вы паглядзелi б, як ездзiць на канi Джанатан! Жанчына, якая Джанатана называла прынцам з легенды, калi б яна апынулася тут i пабачыла Джанатана на канi, пэўна, сказала б, што ўбачыла такога прынца, якога нiколi не забудзе! О, калi ён перайшоў на галоп i быццам пераляцеў цераз рэчку, а яго валасы заструменiлiся вакол галавы, сапраўды можна было паверыць, што ён - прынц з сагi. Ды i апрануты ён быў амаль як прынц, цi, хутчэй, як рыцар. Справа ў тым, што ў Сядзiбе Рыцараў быў вельмi багаты выбар адзення. Не ведаю, адкуль яно паявiлася, але ўсё такое не падобнае на тое, што мы носiм. Сёе-тое знайшлося i для мяне, i я з задавальненнем выкiнуў свае старыя рызманы, якiя больш i бачыць не хацелася. Джанатан растлумачыў, што мы павiнны апранацца так, каб адпавядаць часу, у якiм мы жывем, iнакш жыхары Вiшнёвай Далiны падумаюць, што мы нейкiя дзiвакi. Час легенд i вячэрнiх вогнiшчаў... Цi ж гэта не тое, пра што мне тады расказваў Джанатан? Аднойчы, калi мы ехалi вярхом нашай цудоўнай далiнай, я запытаўся ў брата:

- Тут, напэўна, вельмi стары час?

- Можна i так разумець, вядома. Гэта сапраўды стары час. Але можна сказаць, што для нас - гэта новы час.

Ён на нейкi момант задумаўся.

- Так, iменна новы. Малады, здаровы, добры час, у якiм нам так лёгка жывецца.

Але яго вочы раптам чамусьцi пацямнелi.

- Прынамсi, тут, у Вiшнёвай Далiне.

- А што, у другiх месцах па-iншаму?

Джанатан адказаў, што ў iншых месцах можа быць па-рознаму. Але якое ўсё-такi шчасце, што мы трапiлi менавiта сюды. Тут, як сказаў Джанатан, жыццё лёгкае i простае. Больш простым i лёгкiм яно не можа быць. Перш-наперш цябе праз акенца будзiць сонейка, ты прачынаешся ў сваёй кухнi i чуеш птушак, якiя шчаслiва шчабечуць у кронах дрэў, i ты бачыш Джанатана: ён спакойна гатуе малако i кроiць хлеб для цябе, а калi сняданне закончана, ты выходзiш, кормiш трусоў i чысцiш свайго каня. Потым сядлаеш яго, выязджаеш, а на траве ззяе i пералiваецца раса, пчолы i чмялi гудуць у вiшнёвай квеценi, твой конь пераходзiць у галоп, i ты не баiшся, што ўсё гэта раптам скончыцца, як можа раптам скончыцца любая забава. Але толькi не ў Наджыяле! Толькi не ў Вiшнёвай Далiне!

Мы скакалi па лузе туды i назад, уздоўж рэчкi. Потым убачылi ранiшнi дымок над вёскай у далiне, а потым i саму вёску з яе старымi дамамi i фермамi. Мы чулi, як кукарэкалi пеўнi, брахалi сабакi, бляялi авечкi i козы: усё гэта было гукамi ранiцы, якая толькi пачыналася.

Насустрач нам iшла жанчына, не старая i не маладая сялянка, з цёмным абветраным тварам - ад работы ў полi ў любое надвор'е. Яна была апранута старамодна, так, як апраналiся ў сагах.

- О, Джанатан, твой брат нарэшце прыйшоў? - сказала яна, па-сяброўску ўсмiхаючыся.

- Ага, ён толькi прыйшоў, - адказаў Джанатан, i можна было адчуць, што ён быў рады гэтай падзеi.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке