Вершы (на белорусском языке) - Александр Городницкий

Шрифт
Фон

Городницкий Александр

Вершы (на белорусском языке)

Аляксандар Гараднiцкi

ВЕРШЫ

Уладзiмiру Высоцкаму

Паэт загiнуў. Так загiнуў Гамлет,

Выпрабаваны ядам i клiнком.

Паэт загiнуў. Мы ж - жывыя. Нам не

Судзiць аб iм, як колiсь, абаколь.

Яму вы слоў пустых не балабоньце.

Што вашы плёткi ветраныя ўсе!

Паэтаў доля - памiраць на фронце

У марах аб нейтральнай паласе.

Дзе вы цяпер, яго адзiнаверцы,

Яго сябры - надзея i быльлё?

Ня вытрымала змучанае сэрца!

Яму i нельга вытрымаць было.

Гамоняць гучна шэльмы i зладзеi

Над лопнутай гiтарнаю струной...

Паэт загiнуў - i няма надзеi,

Што гэта стане плёткай шчэ адной.

Цяпер ад папулярнасьцi вар'яцкай

За iншыя пайшоў ён рубяжы.

Трывожна сьпiць ён у магiле брацкай,

Дзе руская паэзiя ляжыць.

Ня страцiўшы сваёй былiннай сiлы,

Ляжыць паэт, набраўшы ў рот вады.

I абезгаласелая Расiя

Не разумее шчэ сваёй бяды.

Нiчога для яго мы не пасьпелi.

А вось i вынiк - што тут гаманiць!

I колькi песень мы б усе нi сьпелi,

Яго нам - аднаго - не замянiць!

1980

Пераклаў Мiхась Булавацкi

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке