Шрифт
Ранiцай ён спускаўся па сходках у залу i на хвiлiну затрымаўся ад яркiх, моцных сонечных промняў. Твар яго быў паголены, зубы — пачышчаны. Святло напоўнiла кожны пакой. Ён паглядзеў на стол, ля якога завiхалася жонка. Упэўнена, не спяшаючыся, яна наразала тонкiмi лустачкамi яго пумпернiкель.
Ён прысеў да стала, асветленага промнямi сонца, i ўзяў газету.
Яна дастала лустачку хлеба i пацалавала мужа ў шчаку. Ён прывычна паляпаў яе па руцэ.
— Табе адзiн кавалачак цi два, мiлы? — спыталася яна пяшчотна.
— Два, бадай, — адказаў ён.
Пумпернiкель (ням.) — чорны жытны густа замешаны хлеб з саладжавым смакам.
Шрифт