Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч - Блакіт і золата дня стр 10.

Шрифт
Фон

Яны не пачулі, што іх лодка стала, што плынь надзейна пасадзіла яе на схіл кургана, які ўздымаў над вадою сваю макаўку.

Ды гэта было між іншым. Галоўным быў дзень, ноч, што наступіла, жорсткія мужчынскія далоні на плячах і кароткія пацалункі.

А потым ён заснуў, прыціснуўшыся да яе. «І гэта ўсё? — спытала ў сябе яна. І сама сабе адказала: — Так, усё. І што яшчэ трэба? Ён са мною, я з ім».

І нячутна, баючыся разбудзіць, дакранулася вуснамі да яго рукі.

Яны вельмі моцна спалі, калі вада, прыбываючы ўсё вышэй, зняла каўчэг і зноў панесла яго па цячэнню. Мужчына спаў мёртвым сном. Жанчына прачнулася толькі на хвіліну і яшчэ шчыльней прынікла да соннага.

На верхавіне нейкага дрэва крычалі вароны.

— Хіба з такім можна загінуць? — шапнула яна. І апошнім сонным урыўкам думкі падумала:

«Дурныя вароны... Тут не канец. Тут пачатак». Яны спалі, а лодку несла і несла над затопленай зямлёй.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Популярные книги автора