Жабкі і Чарапаха - Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч страница 3.

Шрифт
Фон

— Жалезная жаба, — зарагатала самая насмешлівая.

— А мы мяккія жабкі. Зялёныя.

— Жалезная! Гы-гы-гы!

Чарапаха пачала крыўдаваць:

— Кожная жывёла — розная. А я — карысная.

— І мы кар-рысныя… А ў цябе голасу няма… Кар-рычневая…

— Жаба ў танку, — пажартавала насмешніца.

Пакрыўдзілася бедная Чарапаха, нырнула і паплыла ў пратоку, а пасля ў сваю азярынку. А жабы, гледзячы на яе бурбалкі, зноў завялі сваю валынку з катрынкай:

…Ну і што? І ці добра гэта атрымалася? Тут сабе жабкі весела спяваюць дурныя словы добрымі галасамі. А там Чарапаха, што не мае голасу, але ведае добрыя словы, ляжыць сабе пад вадой, пад святлом месяца, пакрыўджаная і адна-адзінюсенькая.

І нашто, калі ты зялёны і мяккі, лаяць таго, хто карычневы і цвёрды? Ты вось ходзіш на дзвюх нагах, а кот — на чатырох. І няхай сабе.

Дрэнна вы зрабілі, жабы. Ану, марш адразу ж у Чарапахі прабачэння прасіць, перапрашаць яе.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке