Блакіт і золата дня (зборнік) - Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч страница 3.

Шрифт
Фон

Мар’яна між тым злёгку штурхнула аднаго з хлапцоў далонню ў

лоб.

- Лёвачка, Лёвачка, гэта ж трэба такі кабак на плячах мець? Шукаць трэба было.

- Ну а каб нават і адшукалі касцяк, што тады? - апраўдваўся ён. - Як даведаліся б?

- А як Яраслава пазналі? - спытала замест адказу яна.

- “Яраслаў бысць хром”, - прабасіў другі юнак, у акулярах.

- Ды яшчэ па белай пляме на чэрапе, - жвава падхапіла яна. -След мяча. Неяк і гэтага пазналі б.

І тут Міхал не вытрымаў. Страшна было нават падумаць, што дзяўчына знікне некуды - і канец. Таму ён падышоў і глухім, бы ў бочку, ненатуральным голасам спытаў:

- Прабачце, хіба дакладна невядома, дзе пахаваны князь?

- Ну так, так, - загарэлася яна. - А хіба вы не ведаеце?

У Міхала быў выгляд чалавека, які праглынуў лом.

- Не ведаю, - сказаў ён, - я толькі паляўніцтвазнавец.

- А мы археолагі, - усміхнулася яна, - зараз тут, з украінцамі разам, працуем.

- Цікавая ў вас праца, - шчыра сказаў Міхал.

- А ў вас?

- Т аксама. Але ў вас яна асаблівая: скарбы шукаць, закінутыя гарады.

Усе пырснулі. Толькі яна надзвычай уважліва глядзела на яго:

- Гэта не так прыгожа. Вы што, ніколі не бачылі раскопак?

- Не. Але вельмі хацеў бы.

- Хлопцы, - рашуча сказала яна, - бяром яго з сабой. Хочаце з

намі?

- Вельмі, - загарэўся ён.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке