Блакіт і золата дня (зборнік) - Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч страница 4.

Шрифт
Фон

- Тады едзем. На Борычавым Узвозе пракладалі траншэю і натрапілі на цікавыя рэчы. Нас там чакаюць.

- Горача, - заныў Лёвачка, - піва хачу. Паспеем.

- Леў Пятровіч, - яна заклала рукі за спіну, тонкія рукі з залацісг^ім пушком каля локцяў, - я думаю, з вас ніколі не выйдзе акадэмік. І не толькі акадэмік, а нават чалавек. Наш знаёмы імкнецца павысіць свой узровень, а вы... Фу, якая негасціннасць!

І ўсе паехалі. Відаць, Мар’яна была добрым завадатарам.

У трамваі Міхал сядзеў поруч з ёю і расказаў, па яе патрабаванню, аб тым, хто ён такі, ці надоўга тут (на два дні) і як палююць на лісіцу ў нары (з факстэр’ерам).

А ветрык гуляў яе валасамі, лашчыў твары ўсіх, сваволіў у лістоце каштанаў, прыгаршчамі кідаў на рукі дязўчыны залатыя плямы.

Так Міхал, нечакана для самога сябе, папаў ад саркафага на раскопкі.

Э-ех, князь, князь, што ты са мною зрабіў!

На раскопцы было вельмі пыльна і горача. Усе хлопцы працавалі ў адных трусах, і Міхала таксама прымусілі распрануцца.

Булыжнік на ўзроўні вачэй блішчаў так, што вачам было балюча. І дзівосным караблём плыў над галавою блакітны, белы і залаты Андрэеўскі сабор.

Але Міхал больш глядзеў на дзяўчыну, якая пэндзлем і гнутаю голкай вельмі старанна ачышчала ад глеістай зямлі нейкую рэч.

Усе людзі падабаліся Міхалу. І адзін тоўсты чалавек, відаць, вялікая шышка, але таксама ў трусіках, ляпаў Міхала па плячы.

Такія слаўныя хлопцы былі гэтыя археолагі!

І раптам Міхал заўважыў, яе сінія халаднаватыя вочы, узнятыя

на яго.

- Бачыце, Міхал, ёсць такія знаходкі, пра якія ніхто і дагэтуль не ведае, што гэта. Дорага дала б я, напрыклад, каб дяведяттття. што гэта такое. Але мне ніхто не скажа.

Лёвачка ў папяровай касцы (ён стаяў над траншэяй, як Банапарт) з’едліва сказаў:

- Мар’яша, абяцанне помніш?

І ўсе загулі:

- Абяцанне... Абяцанне...

- А што, - сур’ёзна сказала яна, - і сапраўды пацалавала б таго, хто б растлумачыў.

- Не спадзявайся, родненькая, - прытворна ўздыхнуў Лёвачка,

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке