Застаўшыся адна, яна доўга блукала па вулiцы, анi не спяшалася дадому. Усхваляваная, шчаслiвая, яна дзiвiлася, што так прагна хапаецца за жыццё.
"Напэўна, - разважала яна, - Антуан не пажадаў бы, каб у мае гады я адмовiлася ад кахання... Ён бы мне параiў выйсцi замуж яшчэ раз... Я сама, калi б памерла..."
Усё гэта было правiльна, але яна ўжо набыла прывычку хадзiць у жалобе, i, пасля такога кароткага ўдаўства, нялёгка было абвясцiць сябрам i раднi рашэнне цалкам процiлеглае. Што скажа Амелiя? Асудзiць, не iначай. Але хiба можна ўвесь век жыць для другiх? Шлюб павiнен быць вельмi сцiплы, без нiякага шуму, толькi самае неабходнае. Яна ўявiла сабе плацце, якое надзене ў гэты ўрачысты дзень: шэрае, з белым адкрытым каўнерыкам i яшчэ трошкi белага ў поясе, каб было прыгажэй.
Пераклад: Юрка Гаўрук