Гульня ўяўлення - Микола Адам страница 2.

Шрифт
Фон

У хатцынікога. Відвць, Баба-яга яшчэ не вярнулася з палявання.

Як малое дзіця, што вучыцца хадзіць, хатка паднялася на лапку і зноў пачала круціцца.

 Сюжэт для постмадэрніста,  прыкмеціла дзяўчына Ніхто. Я пагадзіўся.

Аднак нам трэба было ісці. Я яшчэ не ведаў дакладна, але адчуваў, што дарога хутка скончыцца, прывядзе да лячэбні, і калі я дайду, мае жахі скончацца, і Ён назаўсёды знікне з майго жыцця.

Як шыкоўны дыван, перад намі паўстала дрыгвяністае балота. За балотам павінна быць шаша. Чамусьці я быў упэўнены ў гэтым. Толькі як яго перайсці? Здавалася, выпрабаванням не будзе канца, як у тым фільме пра чалавека, які бег. Што трэба зрабіць, каб мне адкрылася, куды ісці? Я выламаў сабе драўляную дзідку, каб абапірацца і правяраць глыбіню, але спадзявацца на яе

Ніко ж прыспешвала, бо адчувала патыліцай Яго цяжкое дыханне.

 Добра,  прамовіў я,  трымайся за мяне і тэпай дакладна па маіх слядах.

Я ніколі не хадзіў па балоце, але нешта падсвядома падказвала, як трэба гэта рабіць.

Чарапахавай хадою мы пасунуліся наперад. Не ведаю, колькі поту з мяне сышло, але, калі б я быў анучай, то з мяне сцякло б вядро вады.

Мы амаль прайшлі небяспечнае месца, ужо відаць бабулі, якія развешваюць бялізну ўзбоч шашы, а па самой шашы праносяцца рознакаляровыя машыны.

Заставаўся нейкі метр да выратавання, як пачуўся спалоханы крык Ніко. Павярнуўшыся, я паспеў убачыць толькі руку дзяўчыны ды белую шапачку, але і яны хутка зніклі ў ненажэрнай пашчы багны. На месцы Ніко, узрадаваны, як Фрэдзі Кругер, зявіўся Ён, гатовы націснуць на гашэтку кулямёта. Я павярнуўся да шашы. Адтуль не маглі не бачыць, што адбываецца ў багне. Я намагаўся крычаць, але крык застраваў у горле, нібы костка. Мабыць, я і крычаў, але не чуў свайго голасу, раптоўна страціўшы слых, як Бетховен. Але ж глухі Бетховен пісаў музыку. Аднак я не кампазітар

Страх скаваў мяне кайданамі і зрабіў падсечку. Я паляцеў, гатовы ўжо адчуць брудны прысмак дрыгвы ў роце. Але чамусьці ніякага смаку не адчуваў. Расплюшчыўшы вочы, я ўбачыў, як Ён плюхаецца ў багне, спрабуючы выратаваць кулямёт, узняўшы яго над галавой. На твары Ягонейкая разгубленасць і няўцямнасць. Відаць, монстр не мог зразумець, што адбываецца.

Нехта (ці не Бог?) шапнуў мне на вуха, каб я прыўзняў пазногцем край балота; гэта будзе лёгка зрабіць, бо нагой я ўжо адкінуў невялікі кавалак, з-за чаго Ён і праваліўся ў твань.

Я крануў пазногцем прыўзняты ўжо кавалак, ён скруціўся, што дыван. Маньяк пачаў захлынацца і праз імгненне знік. Балота зрабілася звычайным дываном, які я скруціў у рулон і пад пахай аднёс да бабуль, што развешвалі бялізну. Бабулямі яны здаваліся толькі здалёк. Насамрэч гэта былі студэнткі медінстытута. Відаць, і без таго дрэнны мой зрок яшчэ больш пагоршыўся. Студэнткі запрасілі мяне ў госці.

Я паабяцаў прыйсці і выйшаў на шашу лавіць машыну.

Ужо седзячы ў салоне «бумера», я заплакаў, бо дзяўчыну Ніхто любіў, як нікога. Але ніхто і знікае ў нішто. Магчыма, яе ніколі нідзе і не існавала, акрамя майго ўяўлення, як і кукурузнага поля з ракою і балотам, як не існавала і мяне, бо я таксама быў гульнёй нейчага ўяўлення.

Добры чалавек Мазахаў

Мазахаў курыў. Ён ляжаў на раскладушцы ў сваёй асабістай кватэры, а на ягоным ложку кахаліся яго сябар з сяброўкай. Яны так пыхцелі і так шумна цалаваліся, і так рыпеў ложак пад імі, што Мазахаву стала балюча за ложак. Ён злез з раскладушкі і пайшоў на кухню. Уключыў ваду і зачыніў дзверы, каб нічога не чуць. Мазахаў уздыхнуў і закурыў яшчэ адну цыгарэту: уключаная вада, што лілася з-пад крану вадкай трубкай, і зачыненыя дзверы не пазбавілі Мазахава гукаў з пакою. Яны сталі яшчэ больш гучнымі. Відаць, прысутнасць Мазахава рабіла больш-менш сціплымі яго сябра з сяброўкаю, адсутнасць жа нарадзіла выбух стрымліваемых пачуццяў.

Мазахаў самотна, як воўк на поўню, зірнуў у начное акно. Ён пачаў спяваць ад няма чаго рабіць і ад самоты, але хутка змоўк, бо ведаў усяго толькі адну песню, вывучаную з вялікімі цяжкасцямі яшчэ ў школьныя гады да нейкага вечара, пра Яся, што касіў канюшыну.

Яму стала няўтульна і адзінока.

З сябрам Мазахаў вучыўся пяць гадоў на адным факультэце ў адной групе. Сябар стаў беларускім пісьменнікам, а Мазахаў пайшоў працаваць падсобным рабочым на тыпаграфію, у якой друкаваліся кніжкі сябра. Ніводнай з іх ён не чытаў, бо не разумеў беларускай мовы, да таго ж праца замінала чытанню. У вольны час Мазахаў любіў гартаць «Плэйбой» і глядзець па відаку «Эмануэль». На тыпаграфіі ён паралельна засвоіў электракару і атрымаў права на яе кіраванне. Яго празвалі «Ферары-аварыя», таму што гойсаў ён на сваёй машыне па цэхах з неверагоднай хуткасцю, уяўляючы сябе кіроўцам «ферары» на аўтагонках, з-за чаго вельмі часта не паспяваў націскаць тормаз і не ўпісваўся ў вольнае месца праезджай часткі цэхоў.

Мазахаў не вельмі паважаў сваю працу і не стараўся выконваць, а тым больш перавыконваць план. Наадварот, з яго гойсаннем работа стаяла, бо Мазахаву даводзілася цэлымі днямі рамантаваць сваю кару з-за частых аварый. Затое зарплату атрымоўваў ён большую, чым тыя, хто літаральна парыўся на працы. Магчыма, начальства лічыла яго механікам?

Мазахаву было адзінока і няўтульна на кухні. Ён падумаў было зноў закурыць, але выцягнуўшы цыгарэту з пачака і паглядзеўшы на яе, перадумаў. Мазахаў паламаў цыгарэту напалам і падсунуў пад вадзяны струмень, з-пад якога цудам выкараскаўся вялікі рыжы прусак. Ён вылез на сухое і перакуліўся лапкамі дагары.

Мазахаў закрычаў. Так, як крычаць у галівудскіх фільмах жахаў ахвяры.

На крык прыбеглі сябар з сяброўкай.

 Што здарылася?  занепакоена ўзіралася ў яго сяброўка сябра.

 Трэба выклікаць 911, прусак памірае,  пазіраючы на яе, адказаў Мазахаў.

 Ідыёт,  прамовіла сяброўка сябра і хутчэй выбегла з кухні пад цёплую коўдру, а сябар рассмяяўся і паляпаў Мазахава па плячы.

Неяк Мазахаў збіў электракарай пераплётчыцу з пераплётнага цэха (нешта яму там трэба было) Дэсадавудзяўчыну кроў з малаком, якая вучылася ў вольны час на стрыптызёршу. Дзякуй богу, не забіў і нічога не пераламаў ёй. Але пры ейным падзенні і сам паваліўся на яе. Яшчэ і нейкую сваю руку на левую грудзь яе паклаў, як бы між іншым. Дэсадава раскрычалася, што тая фурыя, і пабіла Мазахаву твар да крыві. Мазахаў жа з размазанай крывёй на твары запрасіў Дэсадаву ў кіно. Дэсадава падумала-падумала, перастала крычаць і прыняла запрашэнне.

Прусак не памёр. Ён і не збіраўся паміраць. Пакуль Мазахаў у калідоры набіраў па тэлефоне 911, ад прусака і слядоў не засталося. Вось незадача. Затое на падлозе засталіся сляды, што пакінулі сябар з сяброўкай. На іх Мазахаў паслізнуўся і моцна пабіў галаву. Пяць хвілін ён не памятаў як яго завуць. Мазахаў хацеў тэлефанаваць у даведачную, але тут яго паклікаў сябар і яны пайшлі курыць на балкон. Сяброўка сябра сапела ў дзве дзірачкі (стамілася), адвярнуўшыся да сценкі. З-пад коўдры відаць быў белы аксаміт попачкі.

Сябры пакурылі, паціснулі адзін аднаму рукі і вярнуліся да сваіх часова пакінутых сябар да сяброўкі, Мазахаў да раскладушкі.

Дэсадава прыйшла ў кіно ў скураной міні-спадніцы, у скураной кофтачцы, у скураных батфортах, дакладней, прыехала на «харлеі» айчыннай вытворчасці.

Мазахаў чакаў яе з кветкамі і пры гальштуку.

 Ой, гэта мне?!  узрадавалася Дэсадава кветкам і чмокнула Мазахава ў лоб, пакінуўшы свой аўтограф на ім. Мазахаў зіхацеў ад шчасця.

Пад час сеансу Мазахаў вадзіў рукамі па ножках Дэсадавай, неяк трапіў і пад спадніцу, але там было так горача, што Мазахаў спалохаўся і аддзёрнуў руку. Дэсадава сама вярнула яе назад. Ды пасля зноў, як на працы, пабіла Мазахаву твар. Адмываць павезла да сябе.

Там Мазахаў прыгрэўся і, як котласы на каўбасы, прымружыў вочы ад будучага прадчування задавальнення. Ён жа быў не дурны і разумеў, што самае цікавае наперадзе.

 Я цябе кахаю!  сказаў Мазахаў.

 Дык што?  адказала Дэсадава.

 Не ведаю,  паціснуў плячыма Мазахаў.

І тады Дэсадава шпурнула ў яго падушкай. Мазахаў кінуў яе назад. Яны пачалі перакідвацца падушкамі, як жанглёры. Пасля Мазахаў памерыў камбінацыі і сукенкі Дэсадавай, але яны яму не пасавалі, і катаў яе на сабе, як на коніку.

Дэсадава не дала Мазахаву, таму што была нявінніцай. Мазахаў пакрыўдзіўся і пайшоў, не развітаўшыся. Болей ён не збіваў яе электракарай.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке