Гульня ўяўлення - Микола Адам страница 3.

Шрифт
Фон

Раніцай Мазахаў не знайшоў у сваёй кватэры сябра. Сяброўкі сябра таксама не было. На непрыбранай пасцелі ляжаў аркуш паперы. Мазахаў прачытаў: «Дзякуй, стары! Не забудзь, у мяне сёння вяселле!»

Сябру Мазахава надакучыла пісаць, як надакучылі і жанчыны. І першую і другую работу ён стараўся рабіць як мага горш, але нічога дрэннага не атрымлівалася. Кнігі яго раскупаліся хутка, у асноўным жанчынамі, кожная з якіх марыла, калі не выйсці за яго замуж, хаця б пераспаць. Стаміўшыся ад іх сябар Мазахава вырашыў жаніцца на сяброўцы, з якой быў у Мазахава ў апошнюю ноч.

На вяселлі, якое адбывалася ў вёсцы Смаркачоўшчына, адкуль родам была нявеста сябра Мазахава, сабралася ўся пісьменніцкая братва. Гарэлкі былохоць упіся. З-за апошняга, відаць, і пісьменнікаў было шмат, бо амаль усе яны ненавідзелі сябра Мазахава за вышэйпаложаны поспех яго ў літаратуры і ў жанчын, а гарэлку любілі. Усе лашчылі надзею, што з шлюбам сябра Мазахава ім пашанцуе хаця б на поспех у жанчын.

Смаркачоўшчына спявала і плясала. Музыкі, славутыя «Песняры», не паспявалі закусваць, іх гналі на эстраду. Сябар Мазахава піў болей за ўсіх, ён хацеў бы ўвогуле не дапаўзці да шлюбнага ложка, але дапоўз і прачнуўся раніцай паміж дзвюма жанчынамі. Можа, у яго дваілася ў вачах, таму што абедзве жанчыны былі аднолькавыя? Толькі апахмяліўшыся, сябар Мазахава ўспомніў, што ў ягонай жонкісястра-блізняшка.

А Мазахаву не пілося. Ён таксама хацеў жаніцца. Надакучыла аднаму ў пустой кватэры. Ён зехаў з вяселля ў горад і патэлефанаваў Дэсадавай, вырашыўшы папрасіць прабачэння і прапанаваць шлюб.

Але Дэсадава адмовілася. Яна засмяялася ў трубку, аб чым праз колькі хвілін пашкадавала, але Мазахаў ужо адключыўся, і колькі яна ні набірала ягоны нумар тэлефона, абанент не адказваў. Ад адчаю і злосці яна адлупцавала скураным рэменем начальніка пераплётнага цэха, які на той час знаходзіўся ў ейнай кватэры, абазвала «старым казлом» і заплакала.

Мазахаў заплакаў таксама. Ён выйшаў на вуліцу ў ноч і трапіў пад машыну. І памёр маладым.

На пахаванні сябар Мазахава, які быў беларускім пісьменнікам, сказаў, што вучыўся разам з Мазахавым у адным універсітэце і што Мазахаў быў вельмі добрым чалавекам.

Кватэра, якая любіла цішыню

Аднапакаёвая кватэра маўчала. Маўчала гнятлівай цішынёй. Нават гадзіннік на стале і той не выконваў сольную партыю. Кватэра маўчала, а магла б гаварыць з кнігамі, яны на тое і створаны, іх і было ў кватэры больш за ўсё, аднак і кнігі захоўвалі непарушнасць цішыні. Яны, у выглядзе стала, крэсла, ложка, шафы, складзеных адмыслова з зайздроснай далікатнасцю, нерухома слухалі цішыню, падпарадкоўваліся ёй. На спінцы крэсла вісеў пінжак, ложак быў засланы пледам з выявай усурыйскага тыгра, шафа на двух плечыках трымала мужчынскае паліто і жаночы шаўковы халацік, ейны халацік, той, якая часта прыходзіла ў кватэру, каб разбураць цішыню. Ёй нічога не належала ў кватэры, акрамя халаціка, падараванага гаспадаром кватэры. Не належала і цішыня, але яна разбурала яе, не знішчала. Гуляла, нібы ў кубікі з дзіцячага набору, і цішыня дазваляла ёй рабіць гэта, бо ведала, што заўтра зноў абаўе гаспадара кватэры мацней за дзяўчыну. Хоць тая, чый халацік вісеў на плечыках побач з мужчынскім паліто, вельмі прыціскалася да гаспадара кватэры і шаптала яму на вуха нешта гарачае і салодкае, ад чаго ён пераставаў курыць і пазіраў на ўладарку халаціка неяк дзіўна, а пасля яны разам клаліся ў ложак.

На падаконні стаяў літровы слоік, напалову запоўнены цыгарэтным попелам і недакуркамі. Дым, таксама, як і цішыня, падабаўся кватэры. І ён расцякаўся па пакоі і падпарадкоўваўся цішыні.

З кухні пачуўся гук упаўшай кроплі з-пад крана ў ракавіну. Выпадкова. На яе нават звяртаць увагу не мела ніякага сэнсу. Хутка ноч прыйдзе на дапамогу цішыні і тады ўвогуле стане добра. Болей за ўсё кватэра любіла ноч і цішыню.

Шчоўкнуў дзвярны замок. Дзверы ледзь чутна адчыніліся, але захлопнуліся з моцным грукатам, захісталіся кніжныя паліцы. Гаспадар кватэры, чорнавалосы малады чалавек з рэйверскай бародкай, у расхрыстанай скуранцы, шпурнуў пачак гродзенскай «Прымы» на стол, папярэдне выцягнуўшы адну цыгарэту. Ён падкурыў яе ад агеньчыка запалкі, пасля чаго, як і пачак цыгарэт, паляцеў на стол карабок. Вочы яго бегалі па ўсім памяшканні, нідзе не затрымліваючыся, губы торгаліся і крывіліся, рука з цыгарэтай дрыжэла, дым ён выдыхаў шумна, а попел страсаў на падлогу.

Малады чалавек сеў за стол. Локці на стале, пальцы з цыгарэтай ля губ, а вочы, прымружаныя ад невядомай злосці, глядзелі ў люстэрка, што стаяла на акне. Злосць і крыўда чыталіся ў ягоным твары. Ён падсунуў да сябе тэлефон, скінуўшы міжволі паперы і кнігі, якія мясціліся на стале, набраў нумар.

Доўга ніхто не адказваў. Малады чалавек нервова кусаў губы і, калі пачуў голас у трубцы, хрыпла закрычаў:

 Саня? Гэта Віктар! Чуеш?

 Ды чую, не глухі, не раві так на вуха,  адказаў апанент.  Што здарылася?

 Ды нічога. Проста Месцы яшчэ засталіся ў тых спісах, што ты мне паказваў? Я яшчэ прасіў цябе адно пакінуць за мной

 Надумаў ехаць?

 Так.

 Значыць, усё-ткі нешта здарылася. Ты падумай спачатку, варта табе ехаць ці не

 Няма кулі думаць, Саня, дый позна.

 Ты ж вяселле, казаў, хутка справіш

 Забудзь. І не задавай лішніх пытанняў. Ёсць месца для мяне ці няма?

 Ды ёсць

 Вось і добра.

 Што добрага, Віктар? Зноў сваю Віку прыраўнаваў да блакітнага? Пасля ж

 Слухай, гэта мае праблемы

 Ну, як ведаеш.

 Калі мне прыехаць і куды?

Саня назваў месца і час, Віктар даў адбой. «Сука!»вырвалася ў яго. Ён глядзеў на сцены сваёй кватэры, абклееныя ейнымі фотаздымкамі. Але зрываць іх не стаў.

Ён рушыў на кухню, адкрыў лядоўню, дастаў бляшанку шпротаў і слоік марынаваных памідораў, з хлебніцыбатон. На хуткую руку зрабіўшы бутэрброды, захапіў шклянку і вярнуўся ў пакой. З унутранай кішэні курткі выцягнуў пляшку «Крышталя-люкс», адкаркаваў, наліў, выпіў, адкусіў бутэрброд, закурыў.

 Сука!  злосна прашыпеў.

Віктар сеў на ложак і апусціў галаву. Валасы яго былі доўгія, але шнар ад раны прыкмячаўся, хоць рану гэтую ён зарабіў не на вайне. Так, ён быў на вайне, якую за вайну ніхто не лічыць, хоць там і гінуць людзі, і зноў збіраецца ехаць туды. Чаго? Ён бы таксама хацеў ведацьчаго? Смешна ж з-за нейкай сцервы загінуць, і ён сам разумее, што смешна, толькі іначай не можа, хоць будзе пасля шкадаваць аб зробленым ці не зробленым, якая да дябла розніца?!

Яна казала: інтэлігентныя людзі не сварацца Тут не тое, што не сварыцца Хаця, глупства гэта ўсё. Дый які ён, па сутнасці, інтэлігент? Тры курсы філфака, журналісцкая практыка, вайна Ён жа, акрамя як страляць і пісаць, нічога не ўмее. Дый пісаць, як яна кажа, таксама.

Віктар зноў выпіў, закусваць не стаў.

Той раз ён паехаў не з-за яе. Віктар увогуле яшчэ яе не ведаў. Працаваў у газеце, дакладней, падрабляў, пісаў вершы, якія хвалілі, раілі кніжку выдаваць ды ўступаць у Саюз пісьменнікаў.

Каханне? Каханне было, ды не такое, як да Вікі, таму і вярнуўся адтуль жывы і здаровы. Гэта ўжо тут яму галаву пабілі, а там толькі драпіны займеў; на гэты ж раз, калі паедзе, сам будзе пад кулі лезці, ведае па сабе. І тады лез, бо малады, бесталковы, Лермантава начытаўся, рамантыка ў мазгах віравала дурны быў. А цяпер яшчэ дурнейшы.

Віктару прапанавалі паехаць у «гарачую кропку» як журналісту. Ён заганарыўся: давяраюць такі важны крок зрабіць у кареры! Гэта потым даведаўся, што ўся рэдакцыя ад гэтай прапановы адбрыквалася рукамі і нагамі, бо ўсе ведалі, што такое вайна, хоць на ёй ты і журналіст. Куля не разбірае, журналіст ты альбо салдат. Ёй усё роўна А Віктар ледзь не скакаў ад шчасця, што едзе ў Таджыкістан. На развітанне рэдакцыя ў ягоны гонар наладзіла банкет, шэф абяцаў добра заплаціць і «плаціць» па сённяшні дзень Да Вікі ўся гэтая вайна не мае аніякага дачынення, але пры чым тут Віка?

Трэці тост за тых, хто не вярнуўся з бою. І Віктар выпіў паўнюткую шклянку, закурыў.

З Вікай ён пазнаёміўся год таму. На вяселлі сябра. Яна таксама нешта пісала і любіла савецкі баявік пра мушкецёраў, як і Віктар. Мабыць, гэта і наблізіла іх адно да аднаго. Віктар варяцеў, калі яе не было побач. Раней жыццё яго было насычана рызыкай і гульнёй са смерцю, з Вікайіншае. Без яе кожны дзень здаваўся яму пустым. Ды яна, як заедзь, лезла да яго з роспытамі, раскажы ды раскажы Абуралася тым, што ён нічога не расказвае пра тую вайну Гэта ж не анекдот, не ўрывак з любоўнага рамана. Дый што ён мог расказаць? Як яго параніла? Расказваў. Выхваляўся, як жа, герой! На спушчаных колах вывеў машыну з-пад абстрэлу з шасцю чалавекамі, там яго аднаго-адзінага і зачапіла, не цяжка, праўда, прастрэліла клуб навылёт. Што яшчэ? Самому ўспамінаць жудасна

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке