Коллектив авторов - Дванаццаць актаў (зборнік) стр 2.

Шрифт
Фон

А нашто ён кошку закапаў?

 Паблядушчая ў яго кошка. Трэціх кацянят прынесла.

 Дык лепей бы ён кацянят тапіў. Ім не баліць, яны сляпыя і глухія. Толькі пішчаць: міў! міў! міў!

 Не ведаю, Іра, толькі давай кошкі не выкопваць, яна вунь і так ужо дыхаць перастае, выкапаем, а яна толькі мучыцца будзе. Хай ужо дадыхае. А як Дораш дазнаецца, што мы выкапалі, дык не будзе нас на гэтым свеце.

 Танька, ты як хочаш, а я адкапаю, можа, і кацяняты жывыя. Я іх схаваю ў лесе і буду ім малако насіць.

 Ірачко, галубачко, не рабі ты таго! Я баюся.

 Ты ідзі за ламаччам стань і цікуй, ці не ідзе хто. А ад мяне адвярніся задам, потым скажаш: я не ведаю, што там дурная Мажэйкава рабіла.

Іра большай палкаю абвяла контуры ката і стала акуратна разграбаць зямлю, каб не параніць кошкі ці кацянят. Дагрэблася спачатку да хваста, а потым і да галавы. Кошка ляжала ў кавалку салафану, ашчэрыўшы зубы. Бок яе ўжо не ўздымаўся. Не дыхалі і трое маленькіх, як пацучаняты, кацянят.

Іра падняла загінулае сямейства ў кавалку салафану, потым паклала ў падол сарафаніка. Што з імі рабіць, яна не ведала. Зноў закопваць у зямлю але там яны прынялі пакутніцкую смерць.

Іра ведае, што такое быць закапанаму жыўцом, бабка распавядала, што адну дзяўчыну пахавалі, а потым яе брат з войска прыехаў, спазніўся на пахаванне, кажа: адкопвайце, развітаюся зь сястрой. А дзеўка там у труне перавернутая, увесь твар і грудзі параздзіраныя і валасы павырываныя так са страху сябе драла. Іра пастанавіла занесці сям'ю і ўтапіць у канаве. Там яны стануць краскамі і вадзяной травой.

 Ну і што гэта ты робіш?  пачуўся раптам страшны мужчынскі голас, густы, нібыта з дзежкі. Іра рэзка ўскінула галаву і неяк разам пабачыла, як ціха адступае праз ламачча Танька і як выходзіць з кустоўя буйная мужчынская постаць у калматай шапцы. Потым Іра ўведала, што Дораш ніколі не здымае сваю рудую лісіную шапку з хвастом.

Іра застыла, высока трымаючы прыполік белага сарафану. Дораш няспешна разгледзеў яе аленія ножкі з вострымі каленцамі, а потым ўзняў цяжкі позірк на Ірын твар, дзе вялікія вочы, востры нос і доўгі рот нібыта змагаліся за месца.

 Чыя ты такая?

 Мажэйкава Іра.

 Ага. Іра Мажэйка насатая. Давай сюды маіх катоў.

 Вы сволач! Не дам я ніякіх катоў вам!

 А ты ведаеш, хто я такі?

 Вы Дораш, што свіней коле. Я вас не баюся. Як вы мяне заколеце, вас міліцыя забярэ.

Дораш памаўчаў з дзіўнай крывой усмешкаю. У яго сапраўды вочы былі і чырвоныя, і чорныя бялкі налітыя крывёй, а колцы чорныя-чорныя, ды яшчэ і зрэнкі вялікія, нібыта налітыя смалою. Дзіўна, але блізарукая Іра бачыла Дораша ў кожнай драбніцы кароткая рудая шчэць на шчоках і падбароддзі, клятчастая кашуля з закасанымі рукавамі, на плячы пінжак вісіць; штаны запраўлены ў кірзачы. І гэта дурная шапка. Іра не баялася яго, толькі дыхаць стала цяжка і ўцячы не было як кошка з кацянятамі выпадзе з падолу.

 Хадзі сюды, Бурацінка, не бойся, я табе аддам катоў дый яшчэ зоркі пакажу.

 Якія зоркі ўдзень? Удзень іх небам зацягвае і хмарамі. А вось ноччу іх відаць, бо неба адкрываецца.

 А ёсць месцы, адкуль удзень відаць, з пограба, калодзежа і з такіх спецыяльных месцаў. Я адно такое знаю.

 Не хачу я вашых паганых зораў. Нашто вы кошку закапалі? Знаеце, як ёй балела і страшна было? А каб вас жыўцом закапаць?

 Я магу ажывіць кошку. У мяне ў кармане бутылачка з вадой, прамыем ёй нос і рот ад пяску, задыхае. Нясі сюды.

Іра не скранулася з месца, але Дораш стаў спакваля падыходзіць да яе, сунуўшы руку ў кішэню, нібыта даставаў адтуль бутэлечку. Потым акуратна ўзяў з Ірынага падоліка «салафан» з кацінаю сям'ёй (салафан-сарафан, вершык можна скласці, падумала Іра), паклаў іх пад грушаю, а Іру ўзяў за руку і сказаў:

 Вось тут за грушаю, ёсць стары пограб, як ляжаш там, то адразу зоры пабачыш. Я ляжаў тут знаеш колькі начэй, глядзеў Гэта такое ваўшэбнае месца.

 Я не буду нікуды лягаць, у мяне белы сарафан, мама будзе крычаць.

 Я падсцялю пінжак.

Дораш акуратна пасцяліў пінжак і стаў гнуць Іру, пакуль яна не легла. Потым расправіў сарафанчык:

 Бачыш, сарафанчык увесь на пінжаку, будзе цэлы і чысты.

 Пусціце мяне, я ніякіх зор не хачу!

Але Дораш толькі яшчэ мацней сціснуў Іру і увесь наваліўся на яе, нібыта гара.

 Мне дыхаць цяжка, пусціце!  крыкнула дзяўчынка.

 Не крычы, не крычы, а то вушка адкушу,  сказаў Дораш і прыхапіў зубамі Ірына вуха, а сам стаў калыхацца на Іры.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3