Пусціце мяне, я ніякіх зор не хачу!
Але Дораш толькі яшчэ мацней сціснуў Іру і увесь наваліўся на яе, нібыта гара.
Мне дыхаць цяжка, пусціце! крыкнула дзяўчынка.
Не крычы, не крычы, а то вушка адкушу, сказаў Дораш і прыхапіў зубамі Ірына вуха, а сам стаў калыхацца на Іры.
Потым прашаптаў ёй на вуха:
Бачыш, мы нібыта ў лодачцы па возеры плывем, і зоры ў небе ківаюцца-ківаюцца. Іра адчувала, што дзеецца нешта паганае, але што, даўмецца не магла, ды і крычаць не хацела, яшчэ хто пачуе і ўбачыць, што на ёй ляжыць Дораш, а гэта «стыдна».
І яна вырашыла пацярпець, пакуль Дораш наківаецца, а потым схапіць катоў і ўцячы так, што толькі ламачча затрашчыць.
Але Дораш і не думаў спыняцца. Ён спачатку гладзіў Ірыны ногі, высока, высока, аж да майткаў. Маці казала Іры, каб яна сама не чапала трусікаў і нікому не дазваляла, бо гэта стыдна.
Таму, калі Дораш пальцамі пачаў гладзіць Іру праз трусікі, а потым адсунуў іх перамычку, яна паспрабавала закрычаць і вырвацца, і тады Дораш заціснуў ротам Ірыны вусны, а ўніз жывата ўсадзіў ёй швайку.
Ён мяне закалоў, здагадалася Іра праз страшны боль. Гэта кроў бяжыць па нагах, увесь сарафан будзе брудны, як знойдуць.
Я толькі паважу, я рваць не буду, мармытаў Дораш, ківаючыся на Іры.
Вы мяне зарэзалі сваёй паганай швайкаю, праз слёзы і боль сказала Іра, дык закапайце з тымі кацянятамі.
Раптам Дораш напружыўся, абапёрся на рукі, усхапіўся і ламануўся прэч, пакінуўшы Іру на пінжаку.
Праз жыта да старое грушы беглі людзі, спераду імчала ў сваім зялёным плацечку Таня.
Ён спужаўся і ўцёк, бо мяне зарэзаў і катоў пабіў. Яго трэба ў міліцыю, сказала заплаканая Іра суседзям.
Вечарам Іру і Таню ў Ірынай хаце распытвала міліцыя дзядзька і цётка з рыпучымі тэчкамі.
Дораш мяне швайкаю пароў, ды не дабіў, сказала ім Іра. Але нос разбіў і катоў закапаў. І ледзь мяне не раздушыў.
А ў чым ён быў адзеты?
У ботах, шапцы, штанах, і клятчастай кашулі. А рэмень быў?
Быў, з бліскучай спражкаю, а на ёй зорка.
Бачыце, мамаша, сказаў міліцыянт Ірынай маме, што стаяла ў парозе дзела не выходзіць. Адна кажа, што ён у ботах быў, другая што ў бацінках. Адна кажа, папруга ў яго была са звяздой, а другая што без папругі быў. Хімічаць нешта вашы дзевачкі.
А як жа яго пінжак туды папаў? спытала маці.
А гэта можа і не яго пінжак. Стары нейкі, у карманах адна насоўка засмарканая. Чорт яго ведае, чый гэта пінжак, мо, там і валяўся.
Наша дзевачка такога не выдумае. Гэты бугай так і цягаецца па вёсцы, глядзіць, дзе шкоду якую ўпароць.
Многа выдумляе. Не давалі б вы ёй столькі чытаць. А то сама прападзе і суседскай дзевачцы галаву задурыць. Дораш герой, ён тысячу раз з парашутам саскочыў, салдат нашых, ведаеце, колькі ад душманаў спас?
Мы ў раён, у вобласць паедзем скардзіцца, на вас там управу знойдуць, прыгразіў бацька.
Едзьце, ваша права. Ганьбіце дачку. І нашто вам яе пазорыць, яна ж цэлая засталася. Лепей за дзецьмі глядзіце.
Міліцыянты пайшлі, маці з плачам села на крэсла. Іра прыціхла, разумеючы, што апазорыла бацькоў яшчэ горш. Ну чаму яна не такая, як усе, дый яшчэ ўліпла ў такую гісторыю? Цяпер хоць на вуліцу не вылазь, ні ў магазін не сходзіш, ні на ровары не пакатаешся. І бацька стаіць цёмны, галаву апусціў.
Я ў раён, у вобласць паеду, я з ім разбяруся. Герой хрэнаў, камуніст сраны, глуха сказаў бацька.
Куды ты супраць яго
Дзверы расчыніліся, і ў хату кумільгом уляцела старая Дорашыха, бухнулася на калені і загаласіла:
Міленькія, родненькія, салодзенькія мае вы, гаспадара пахавала, зямельку парыць, адзін дурань на Северы недзе, другі во здароўе згубіў, прыехаў, не вучыцца, не робіць, адзеты як пудзіла, не губіце, не губіце, адзін ён у мяне.
Люба, забяры Іру спаць, канфет дай ёй, я тут з бабай сам разбяруся.
Доўга яшчэ з кухні чулася завыванне і галашэнне Дорашыхі і глухі бубнёж бацькі. Пра што дамовіліся, Іра не даведалася, але Дораш застаўся ў вёсцы, хадзіў калоць свіней усёй акрузе, гэтак жа забіваў іх адным ударам, так што ні кроў, ні мяса, ні сала, ні вантробы не псаваліся, гэтак жа выпіваў па кубку свіное крыві, нацадзіўшы яе з-пад свінога сэрца.
Праз два тыдні Іра ўсё ж асцярожна выехала з хаты на ровары. Ніхто з яе не засмяяўся, і толькі, праязджаючы ля талашовага селішча, Іра пачула, як старая Талашыха сказала:
Вось урод, яна ж дзіця дзіцем, яна і не разумее, што ён зрабіў.