Коллектив авторов - Ева ў пошуках Адама (зборнік)

Шрифт
Фон

Віктар Шніп

Ева ў пошуках Адама

Аповесці, апавяданні

© Шніп В. А., укладанне, 2016

© УП «Мастацкая літаратура», 2016

© Распаўсюджванне. ТАА «Электронная кнігарня», 2016

Генадзь Аўласенка

Тэлефон даверу

Гучная бравурная мелодыя мабільніка загучала так блізка і так нечакана, што юнак нават уздрыгнуў. Ён чамусьці быў упэўнены, што пакінуў мабільнік у вітальні. У кішэні курткі, якую, зайшоўшы ў кватэру, проста шпульнуў абыякава на падлогу побач з бруднымі чаравікамі

Але аказалася, што мабільны тэлефон пасля той апошняй горкай размовы з Ірынай ён паклаў не ў куртку, а чамусьці засунуў у заднюю кішэню джынсаў. І вось цяпер мабільнік гэты вельмі жадаў пагаманіць са сваім гаспадаром.

З крана з шыпеннем, свістам і нейкім непрыемным булькатаннем вырывалася гарачая вада Але нават яна не магла заглушыць гэтага ўмольнага жадання мабільніка. «Ну вазьмі ж мяне, вазьмі!» здавалася, крычаў ён, выглядваючы з задняй кішэні джынсаў, што ляжалі зараз сінім неахайным камяком зусім непадалёку, ля зялёнай кафлянай сцяны.

 Зайка моя!  нечакана змяніўшы танальнасць, загаласіў тоненькім галаском мабільнік.  Я твой зайчик

 Ды змоўкні ж ты!  скрозь зубы працадзіў юнак, падфутбольваючы джынсы босай нагой.  Заткніся! Няма мяне тут! І наогул, нідзе мяне няма зараз, зразумеў?!

Але мабільнік, пэўна ж, анічога не зразумеў, бо ніяк не мог суняцца і ўсё працягваў звонка ды залівіста галасіць І юнак раптам перадумаў. Тым больш, што вады яшчэ і на палову ванны не набегла.

«А можа можа, гэта Ірына?  міжволі падумалася яму.  Можа, яна штосьці такое зразумела і перадумала? Ды не, быць такога не можа Ці я не ведаю Ірыны?! А калі не Ірына, то хто? Ды якая, блін, цяпер розніца! Хто заўгодна, абы не маці! Маці мне зараз толькі і не хапала!»

Нумар, які высвеціўся на экране, быў незнаёмы і, адчуўшы з прычыны гэтага адначасова і палёгку, і самае горкае расчараванне, юнак, крыху павагаўшыся, усё ж паднёс мабільнік да вуха. Што ж, час яшчэ быў

 Слухаю!  сказаў ён сіпата і амаль непрыязна. І адразу ж пачуў у адказ усхваляваны дзявочы голас.

 Алё! Алё!  з усяе моцы пракрычала дзяўчына.  Алё! Вы мяне слухаеце?!

 Слухаю!  паўтарыў юнак, адначасова дакранаючыся далонню да вады. Занадта гарачая, не ўлезці трэба халоднай крыху дадаць. Ці не трэба і так астыне?

 Гэта тэлефон даверу?!

 Чаго?!  Пытанне было настолькі недарэчнае і нечаканае, што юнак нават разгубіўся.

 Гэта тэлефон даверу?  паўтарыла дзяўчына і змоўкла ў чаканні адказу.

А што ён мог ёй адказаць?!

 Чаму вы маўчыце?  спыталася дзяўчына дрыготкім, спалоханым нейкім голасам.  Я што, зноўку не туды патрапіла?

 Туды!  нечакана нават для сябе самога адказаў юнак.  Менавіта туды, куды і тэлефанавалі!

Ён змоўк, дзяўчына таксама маўчала І гэтае ўзаемнае іх маўчанне доўжылася даволі працяглы час.

 Разумееце, я і сама не ведаю, чаму вырашыла раптам патэлефанаваць на ваш нумар,  прамовіла, нарэшце, дзяўчына.  Проста я проста ў мяне

 У вас нейкія праблемы ўзніклі?  спытаўся юнак і адключыў ваду.

Лепш за ўсё было б скончыць размову зараз і нават неабходна было скончыць яе менавіта зараз, пакуль вада зноў не астыла Але юнак працягваў трымаць тэлефон каля вуха і з нейкім нават нецярпеннем чакаў адказу на сваё пытанне.

 Праблемы?  перапытала дзяўчына.  Не Дакладней Чаго я маню Вядома ж, узніклі! Рэч у тым, што я што ў мяне

Не дагаварыўшы, дзяўчына змоўкла.

 Рэч у тым, што ў цябе  неяк непрыкметна пераходзячы на «ты», паўтарыў юнак амаль машынальна і, спахапіўшыся, дадаў: І што ж гэта ў вас за праблемы?

 Ён абразіў мяне!  са слязамі ў голасе пракрычала дзяўчына.  Ён так абразіў мяне, што я што мне не хочацца жыць, разумееце?! Проста не хочацца! Навошта жыць, калі яго больш не будзе ў маім жыцці, калі ён так жорстка са мной абышоўся?! І таму я таму я

 Таму ты вырашыла скончыць жыццё самагубствам?  зноўку пераходзячы на «ты», без усялякага здзіўлення альбо нейкіх іншых эмоцый закончыў юнак фразу, якую так і не змагла вымавіць да канца дзяўчына.  Ну і якім жа канкрэтна спосабам ты збіраешся гэта зрабіць? Пры дапамозе снатворнага, хіба не так?

 Як ты як вы здагадаліся?  прашаптала дзяўчына.  Сапраўды, я сяджу зараз на канапе ў спальні, а побач са мной вялізная бляшанка з самымі разнастайнымі таблеткамі. І я мне мне засталося толькі выбраць

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3