Коллектив авторов - Ева ў пошуках Адама (зборнік) стр 2.

Шрифт
Фон

Яна зноў змоўкла, а юнаку раптам стала і смешна, і прыкра адначасова.

Ну і сітуацыя! Як той казаў, знарок не прыдумаеш!

 Чаму вы маўчыце?  спыталася раптам дзяўчына.

 Ды я не маўчу  нейкі ідыёцкі смех разабраў раптам юнака, ён з цяжкасцю стрымліваўся, каб не зарагатаць.  Я проста думаю, якія з таблетак табе лепш параіць. Калі шчыра, я невялікі спецыяліст у гэтай галіне, але пастараюся дапамагчы, тым больш, што ты менавіта для гэтага сюды і патэлефанавала Ён змоўк, чакаючы, што ж адкажа дзяўчына, але яна так нічога і не адказала. Праўда, тэлефон працягвала трымаць каля самага вуха, і юнаку добра чуваць было яе ўсхваляванае, перарывістае і занадта частае дыханне.

 А можа, табе выкарыстаць якісьці іншы спосаб самагубства?  нечакана нават для сябе самога і нібыта раздумваючы прапанаваў юнак.  Да прыкладу, вяроўку. Калі ёсць куды зверху прывязаць самае тое! Хутка і надзейна, і амаль не балюча Толькі не забудзься добранька яе намыліць перад гэтым. Хоць не, вяроўка не пасуе, бо вы, дзяўчаты, нават пасля смерці жадаеце выглядаць прыгожа і эстэтычна. Тады брытва! Ведаеш, мармурова-белы колер скуры, калі цябе знойдуць, будзе вельмі пасаваць ярка-крывавай пляме вакол а таму

 Як вы чаму вы  неяк разгублена і нават збянтэжана прашаптала дзяўчына і раптам закрычала са злосцю і адчаем: Як вы як вы можаце ў такі момант здзекавацца насміхацца?! Хто даў вам такое права?! Такіх цынікаў, як вы, і на гарматны стрэл нельга дапускаць да тэлефону даверу Хоць гэта вы можаце зразумець?!

Нічога не адказваючы, юнак проста трымаў мабільнік каля вуха, а дзяўчына ўсё працягвала гучна выкрыкваць новыя і новыя абвінавачванні на ягоны адрас.

Нарэшце яна змоўкла, але сувязь чамусьці і на гэты раз не перапыніла, хоць юнак менавіта на тое спадзяваўся. Не хапала яшчэ, каб вада занадта астыла і яе зноўку давялося падаграваць

 Паслухайце,  ён зноўку перайшоў на «вы».  Адкажыце мне на адно толькі пытанне, толькі на адно. Навошта вы сюды патэлефанавалі, з якой мэтай? Вы падсвядома чакалі, што вас пачнуць суцяшаць, адгаворваць ад спробы суіцыду? Дык вось, я не стану ні суцяшаць, ні адгаворваць! Давайце, глытайце свае таблеткі, усе, якія ёсць, і як мага больш! А потым кладзіцеся на сваю канапу і

 Не буду!  ціха, ледзь чутна адказала дзяўчына.  Ні глытаць, ні класціся на канапу! І, ведаеце дзякуй вам вялікі!

 За што?  недаўменна спытаўся юнак. Ён і на самой справе нічога не разумеў. За што дзякуй?

 За тое, што не суцяшалі мяне, не ўпрошвалі. Бо гэта не дапамагло б Я нават упэўнена, што не дапамагло б А так Вы проста малайчына, бо знайшлі якраз тыя словы, якія і дапамаглі мне зараз! А ўрэшце, чаго я здзіўляюся, гэта ж ваша прафесія!

У мабільніку нарэшце пачуліся кароткія гудкі, але юнак гэтага нават і не заўважыў. Нібыта ў нейкім дзіўным здранцвенні працягваў сядзець ён на самым краёчку ванны, моцна сціскаючы ў правай руцэ мабільнік і не зводзячы вачэй з бліскучага ляза брытвы на падлозе

Пяць хвілін таму ўсё было проста і зразумела: набраць вады, залезці ў яе па самую шыю, а потым

Гэты званок усё парушыў! Навошта было хапаць мабільнік, навошта было падносіць яго да вуха і слухаць блытаную лухту невядомай дурніцы, якая нават нумар правільна набраць не ў стане?! Ну так, ён толькі што выратаваў ёй жыццё Якая іронія лёсу! Ён, будучы самагубца, адгаварыў ад такога ж самага кроку нейкую незнаёмую дзяўчыну! І яна будзе жыць жыць надалей і радавацца жыццю, у той час як ён сам як яго

Як яго ўжо не стане

Вось толькі ці хопіць у яго зараз духу самому адважыцца на гэты апошні крок? Цікава, ці прыгожая яна, гэтая дзяўчына? Мяркуючы па голасе, вельмі

* * *

 Клас!  сказаў Толік, адводзячы погляд ад экрана.  Найвышэйшы клас і найвышэйшая адзнака па элементарнай псіхалогіі! Ведаеш, з цябе неблагая актрыса выйшла б, Ксенія!

 А то!  адказала я, кідаючы тэлефон на стол і салодка пазяхаючы.  Стараемся! Колькі там яшчэ да канца дзяжурства засталося?

 Амаль паўгадзіны.  Толік таксама пазяхнуў. Дык што, можа, крыху яшчэ за ім паназіраем?

 Навошта?

 Ну, так, на ўсялякі выпадак!  Толік паціснуў плячыма.  А раптам усё ж перадумае

 Не перадумае!

Я ўзнялася з крэсла, прайшлася па пакоі.

 Зараз ён яшчэ крышачку пасядзіць, назіраючы, як сыходзіць вада, потым апранецца і абавязкова выйдзе на вуліцу. А потым

 А потым,  перапыніў мяне Толік,  ён захоча патэлефанаваць табе, каб дамовіцца аб спатканні. І ты, вядома ж, згадзілася б, хіба не так?

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3