Коллектив авторов - Ева ў пошуках Адама (зборнік) стр 11.

Шрифт
Фон

Яшчэ не перагарнулі вы апошнюю старонку сваёй аповесці з журботным канцом. І будзе адзін-адзіны мужчына, які прыйдзе суцешыць цябе і падтрымаць твой сын. Ён прынясе свае новыя вершы (пра ключы, якія адчыняюць нейкі самы галоўны пакой твайго сэрца, адну часцінку быцця жанчыны, або пра дырыжаблі, у якіх ты лятала і бачыла зямлю не так, як усе іншыя). Ён усё разумее. Бо сам паспеў апячыся аб каханне. Але што гэта мяняе? Каханне дзівоснае, цудоўнае свячэнне. У глыбіні цемры залатыя пчолы нараджаюць бурштынавы мёд У гэты час ніхто ні пра што не думае проста ідзе, ляціць на залаты колер. І нясе з сабою, па сваёй долі

Але ж, калі тваё паліто без кішэняў, куды пакладзеш скарбы?З сабою нічога нельга забраць, калі няма кішэняў, ні востры пах начных фіялак, які зводзіць цябе з розуму, ні тугу Айседоры Дункан, ні вернасць булгакаўскай Маргарыты.

Што ты можаш зрабіць? Адмовіцца ад комплексу Евы? Ад самой сябе? А можа, наноў усвядоміць першаісны змест Евінай душы, якая жыве ў кожнай: жанчына павінна быць побач з мужчынам. І ў гэтым сэнс яе жыцця. Ад гэтага нараджаюцца дзеці. Цвітуць каштаны. Мароз малюе на шкле беласнежныя камеі. Гучыць музыка. Мадонна з дзіцем смяецца з карціны. Вымытая бялізна пахне лавандай. Знікае пыл на мэблі. Суседзі не лаюцца. Няма ні тугі, ні самоты. Ні журботных думак, ні веры ў дрэнныя прыкметы.

Ты не спіш. Ты думаеш і плачаш. І смяешся. Як і кожная з тваіх сясцёр у такую або ж падобную да гэтай ноч. Калі чакае. Калі спадзяецца. Калі верыць

Ты перабіраеш пражытыя дні і гады, гартаеш іх, як кнігу, пад пах начных фіялак (кветкі гэтыя як закладкі паміж старонак тваёй долі).

Мінулыя словы і нястрыманыя абяцанкі. Забытыя вочы колеру кавы (ці забытыя?). Тэлеграфы, вакзалы, мелодыі «АBBA», адезды, прыезды і сустрэчы. Голуб, які заляцеў да вас праз расчыненыя дзверы балкона і важна хадзіў па пакоі

Ты даравала. Адчыняла і зачыняла дзверы. Ехала. Ішла. Уцякала і вярталася. Спала. Прачыналася. Варыла каву. Тэлефанавала. Злавалася. Тужыла. Кахала. Звязвала сэрца ў вузел, кідала яго на паддашак яно павісала там на ржавым цвіку і плакала. Ніхто так і не пазнаў цябе ў той момант, калі ты была сапраўднай. Хтосьці думаў, што гэта быў розыгрыш. Які мы часта бачым у сучасных тэлешоу

Мінулася. Прайшло. Ёсць іншы дзень і іншы чалавек. І зноў ніхто нікому нічога не растлумачыць. Ніхто нічога не зразумее.

А ты Ты не хочаш прайсці зданню па карце Сусвету. Не хочаш, каб разам з табой сышлі ў нябыт імёны тых, каго ты кахала, і тых, хто кахаў цябе. Тваё сэрца звычайная літаграфія, якая помніць усіх і ўсё. Усе да аднаго імёны і каханні. Ні адзін верш не напішацца без таго, хто побач (Маруся Чурай так не спявала б, каб не было Грыца).

Не было б тых, каго ты кахала, не было б і цябе. Ніхто так і не адшукаў бы свой боль, які быў і тваім

Няхай усё будзе так, як будзе! Няхай тужліва плачуць і весела смяюцца скрыпкі на вяселлях!

Адам і Ева гэта не толькі інь і ян, Ён і Яна Гэта дзве палавінкі жадання і немажлівасці.

Ціхі лясны ручай і вадаспад. Маланка і дрэва, разбітае ёй ушчэнт. Лёд і лодка на пяску. Луг з кветкамі і снег Чаму так, а не па-іншаму? Так трэба трэба

Ты не спіш. Ты думаеш пра тое, што калісь нарэшце створыш Лігу шчаслівых жанчын, у якую запішаш усіх знаёмых і незнаёмых паненак і пані. Інь і ян не могуць існаваць адно без аднаго, яны кахаюць, і пры гэтым страшэнна змарыліся. Змарыліся быць поруч і кахаць. І не кахаць не могуць. Замкнёнае кола. Дзве палавінкі свету, якія спрабуюць абяднацца, зліцца І як бы добра яны ні разумелі адно аднаго, яны ўсё адно не разумеюць. Жанчына заўсёды хоча аднаго, мужчына зусім іншага. Яны ўсё жыццё ідуць поруч і спрабуюць кахаць адно аднаго. І ў гэтым каханні столькі ўсяго дзіўнага, незразумелага, абсурднага, парадаксальнага! Столькі паваротаў, нечаканых завулкаў, хімерных плошчаў! Так лёгка разгубіцца і згубіцца ў іх!

Шчасце ўдваіх крохкая рэч. Такая рэдкая!.. А ў Вероне, на радзіме Рамэа і Джульеты, усё так, як і было пры іх жыцці. І так будзе заўжды, усюды

І кожны раз мы будзем сустракацца, абдымацца, а потым чамусь (паводле Оскара Уайльда) знішчаць адно аднаго.

Даруй, каханы! Пабачымся, калі пабачымся Заўтра, праз год А можа, недзе там, у іншым стагоддзі

Але ж ведай: я чакаю цябе.

А ў гэтую ноч застаецца толькі пагуляць у словы. Намагчыся адшукаць у іх галоўны, першародны сэнс. Зяднаць у ланцужок думак і перажытых падзей, накрэсліць малюнак будучых дзён.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3