А потым, перапыніў мяне Толік, ён захоча патэлефанаваць табе, каб дамовіцца аб спатканні. І ты, вядома ж, згадзілася б, хіба не так?
З адной толькі цікаўнасці Вось толькі адкажа яму па гэтым нумары ўжо хтосьці іншы. Шкадуеш?
Здзекуешся? у тон яму адказала я і, усміхнуўшыся, дадала: Ці, можа, раўнуеш?
Можа, і так, а можа, і гэтак буркнуў Толік і неяк нявесела ўсміхнуўся мне ў адказ. Шкада толькі, што ты нават увагі на мяне
Увага! пачуўся аўтаматычны голас з-пад панэлі. Трэці квадрат «А», сіняя жылая зона. Яшчэ адна спроба суіцыду. Дзяўчына, сямнаццаць гадоў. Стаіць на балконе, на дванаццатым паверсе. Верагоднасць таго, што скінецца ўніз восемдзесят восем працэнтаў.
Мы з Толікам пераглянуліся. Я зноўку ўсміхнулася, а Толік уздыхнуў.
Дзяўчына Гэта па тваёй спецыялізацыі! не без іроніі сказала я. Так што, давай, праяўляй свае акцёрскія здольнасці! Зарабляй найвышэйшы бал!
Мабільнік адключаны, працягваў між тым голас з-пад панэлі. Але ў найбліжэйшым пакоі, на стале, знаходзіцца стацыянарны тэлефон.
Трэба спяшацца. Верагоднасць таго, што скінецца ўніз, узрастае: дзевяноста працэнтаў дзевяноста адзін працэнт дзевяноста два
Ды чую, чую! неахвотна прамармытаў Толік, знімаючы трубку і хуценька набіраючы нумар. Блін, хутчэй бы ўжо гэтае дзяжурства скончылася!
* * *Адсюль, зверху, усё здавалася такім маленькім, амаль цацачным. І асфальтавая дарожка пад балконам выглядала вузенькай да такой ступені, што была рэальная магчымасць на яе не патрапіць. Проста праляцець міма і бразнуцца ў гэтыя калючыя кусты. Падрапацца аб іх, паламаць рукі-ногі, адбіць унутраныя органы, магчыма, вока выкалаць, але але, тым не менш, застацца жывой жывой, і і скалечанай на ўсё астатняе жыццё
Не, толькі не гэта! Такое горш за смерць!
Дзяўчына зноўку паглядзела ўніз і раптам уявіла сабе, як усё гэта будзе адбывацца. Кароткі хуткі палёт з пранізлівым посвістам ветру, балючае судакрананне з асфальтам (калі патрапіць!) і усё! А ёсць там што далей ці няма Гэта нікому канкрэтна не вядома
Раптам у пакоі рэзка і пранізліва зазвінеў тэлефон, прымусіўшы дзяўчыну ўздрыгнуць і азірнуцца.
«Не падыходзь! прашаптаў ёй нейкі ўнутраны голас. Калі вырашыла скончыць з усім гэтым раз і назаўсёды проста рабі сваю справу!
Хопіць вагацца і адкладваць Ці ты проста спалохалася і перадумала?»
Дзяўчыну палохала толькі адно: не патрапіць на гэтую вузенькую палоску асфальта ўнізе. А тэлефон патрашчыць і змоўкне І вось калі ён змоўкне, тады настане і яе чарга
Але тэлефон усё ніяк не змаўкаў І дзяўчына раптам падумала, што, магчыма, гэта тэлефануе Кірыла! Што, мабыць, ён перадумаў і ўсё зразумеў і зараз будзе прасіць у яе прабачэння А чаму б яму і сапраўды не зразумець відавочнае і не папрасіць прабачэння?.. А ўжо яна сама
Яна сама будзе вырашаць, дараваць яму адразу ж ці няхай крыху папакутуе калі толькі
калі толькі гэта ён тэлефануе зараз
Але гэта быў не Кірыла, і дзяўчына, вярнуўшыся ў пакой і зняўшы трубку, адчула раптам горкае расчараванне. Не трэба было ёй падыходзіць, не трэба было здымаць трубку для таго толькі, каб пачуць гэты жаласлівы і дрыжачы юнацкі голас здалёк
Алё! паўтарыў юнак і голас ягоны задрыжаў яшчэ мацней. Здавалася, яшчэ хвіліна і незнаёмец расплачацца на поўны голас, нібыта малое дзіця. Алё! Гэта тэлефон даверу?!
Лілія Бандарэвіч-Чарненка
Ева ў пошуках Адама
Ты зноў трапіла ў гэтую пастку, у гэты капкан. Кайданы злавілі цябе і прыкавалі да яго, мужчыны. І хіба гэта першы раз?! Старая курыца, кажаш ты сама сабе пад акампанемент скрыпак начных конікаў (да таго ж фіялкі так густа і востра пахнуць пад тваім балконам)! Ужо даўно ноч, а ты адна не спіш і не спіш. У свае сорак пяць даўно б пара паразумнець! А колькі абяцала сабе: не, апошні раз! Болей нікому не дазволю заманіць сябе ў гэтую пастку, гэтую турму, з якой нельга вырвацца. Ты ж паважная сурёзная пані. Сівізны няма (яе так цудоўна замаскіравалі найякаснейшымі фарбамі ў салоне прыгажосці «Імідж», гаспадыня якога твая добрая сяброўка Ірына). Сын у цябе зусім дарослы. І нават унучка ёсць Нібы трэба і спыніцца Ды і наогул аўтарытэтная, інтэлігентная, высокаінтэлектуальная і гэтак далей А паводзішся (аж сорамна!), як дзіця перад гэтай (чарговай) навалай кахання Ператварылася ў разгубленую, перапалоханую дзяўчынку, якую бацькі згубілі раптам на шматлюдным вакзале. Хацела ж як лепей, а атрымліваецца як заўжды