Спакойна аддала паперку афiцэру, што трымаў яе за плечы, i дадала: "Апiшыце, як усё здарылася, i скажыце iхнiм бацькам, што гэта зрабiла я, Вiкторыя Сiмон, Саваж! Не забудзьце!"
Афiцэр крыкнуў па-нямецку нейкi загад. Старую схапiлi, кiнулi да яшчэ гарачае сцяны яе хацiны.
Дванаццаць чалавек сталi шыхтом за дваццаць метраў ад яе. Яна стаяла нерухома, зразумеўшы ўсё, яна чакала.
Пачулася каманда - гук стрэлаў рвануў паветра. Нечы запознены стрэл самотна прагучаў пасля ўсiх.
Старая не ўпала, яна асела, нiбы падрэзаная. Прускi афiцэр падышоў да яе. Яе амаль разарвала напалам, а сцiснутая рука яе ўсё трымала скрываўлены лiст.
Мой сябра Сэрваль дадаў: "Як пакаранне - немцы разбурылi тутэйшы замак, што належаў мне".
А я задумаўся пра мацярок чатырох добрых хлопцаў, што згарэлi ў гэтай хацiне, i пра жорсткi гераiзм другое мацi, расстралянае каля гэтай сцяны.
I я падабраў маленькi каменьчык, чорны ад агню.