Дзядзька Милон (на белорусском языке) - Мопассан Ги Де страница 2.

Шрифт
Фон

Дзядзька Мiлон заставаўся безуважлiвы, з сялянскай упартасцю апусцiўшы вочы долу, як на споведзi. Адно выдавала яго хваляванне: раз-пораз ён глытаў слiну, з вiдавочнай цяжкасцю, быццам горла яго было зусiм вузкае.

Сям'я старога - сын Жан, нявестка i двое дзяцей, разгубленыя i ўражаныя стаялi крокаў за дзесяць ззаду. Палкоўнiк спытаўся:

- Дык, можа, вы ведаеце таксама, хто ўжо цэлы месяц забiвае нашых разведчыкаў?

Стары адказаў з тою ж самай грубай безуважлiвасцю:

- Ну, я.

- Дык гэта пабiлi iх вы? Усiх?

- Усiх.

- Вы адзiн?

- Адзiн.

- Раскажыце, як вы гэта рабiлi.

Цяпер стары, вiдаць, захваляваўся; ён, мусiць, не хацеў доўгае размовы, адно прамармытаў:

- А я што ведаю? Як выходзiла, так i рабiў.

Палкоўнiк зноў:

- Папярэджваю вас, трэба, каб вы расказалi мне ўсё. Будзе лепей, калi вы зробiце гэта зараз жа, адразу. Як вы пачалi?

Стары заклапочана азiрнуўся на сям'ю, што насцярожана чакала яго адказу. Хвiлiну-другую яшчэ памарудзiў i раптам адважыўся:

- На другi дзень, як вы прыйшлi сюды, гадзiн каля дзесяцi вечара я вяртаўся дадому. Вы i вашы салдаты забралi ў мяне кароўку, дзве авечкi i сена не менш як на пяцьдзесят экю. Я i сказаў сабе: "Колькi б вы ў мяне нi ўзялi, я за ўсё паквiтаюся!" Ды яшчэ ў мяне была думка на сэрцы, пасля раскажу. Вось аднаго разу я заўважыў салдата вашага, ён люльку курыў каля рова, што за маiм гумном. Узяў я касу i цiхенька падышоў да яго ззаду, ён i не заўважыў нiчога. Я ссек яму галаву адным махам, лёгка, як каласок, ён i войкнуць не паспеў. Як ахвоту маеце, то пашукайце яго ў балоце: я запхнуў яго ў мех з-пад вугалю, яшчэ i камень туды паклаў.

Тут я канчаткова рашыўся. Я зняў з яго ўсю вопратку, i боты, i фуражку ды схаваў у печ, дзе вапну палiлi, у Марцiнавым лесе.

Стары змоўк. Уражаныя афiцэры пазiралi адзiн на аднаго. Допыт не спыняўся, i вось пра што яны даведалiся.

Пасля першага забойства старога апанавала iдэя: "Забiваць прусакоў!" Ён ненавiдзеў iх нянавiсцю прыхаванай i лютай, па-сялянску прагны i патрыятычны адначасова. Ён меў сваю iдэю, як ён казаў.

Ён перачакаў дзён некалькi. Прусакi дазвалялi яму хадзiць, дзе ён хацеў: такiм рахманым, пакорлiвым i паслужлiвым здаваўся ён iм. Штовечар ён бачыў, як ад'язджаюць пасыльныя, i вось неяк уночы ён выйшаў з сяла; ён ужо ведаў, у якую вёску паедуць коннiкi, а таксама запомнiў ад салдатаў некалькi нямецкiх слоў, якiя яму былi патрэбны.

Ён выйшаў з двара, пракраўся ў лес, знайшоў печ, пралез у доўгае сутарэнне i пераадзеўся ў вопратку забiтага.

Ён пачаў бадзяцца па палях, поўзаў, хаваўся за адхонамi, насцярожаны, як злодзей.

Палiчыўшы, што прыспела пара, ён падышоў да дарогi i схаваўся ў густым хмызняку. Счакаў яшчэ трохi. Нарэшце, недзе апоўначы, ён учуў гулкi тупат каня на добра ўбiтай дарозе. Стары прыпаў вухам да зямлi i ўпэўнiўся, што коннiк адзiн.

Улан, што вёз дэпешы, ехаў хуткiм бегам. Ехаў ён углядаючыся, прыслухоўваючыся. Калi да яго заставалася не больш як дзесяць крокаў, дзядзька Мiлон выпаўз на дарогу i застагнаў: "Hilfe! Hilfe! - Памажы! Памажы!" Улан прыняў старога за немца, спынiўся, злез з каня i, нi пра што не здагадваючыся, падышоў да яго; адно ён нахiлiўся, як крывое лязо нямецкае шаблi ўпiлося яму ў жывот. Улан упаў адразу, моўчкi, толькi цела яго некалькi разоў скаланулася ў сутаргах.

Стары нармандзец, узрадаваны маўклiвай сялянскай радасцю, падняўся i, каб было напэўна, перарэзаў забiтаму горла. Пасля сцягнуў яго з дарогi i скiнуў у канаву.

Конь спакойна чакаў гаспадара. Дзядзька Мiлон узлез у сядло i галопам паляцеў па раўнiне.

Прайшло ўжо каля гадзiны, калi ён заўважыў двух уланаў, што вярталiся ў вёску. Ён пад'ехаў да iх з правага боку: "Hilfe!" Пазнаўшы форму, прусакi падпусцiлi яго без нiякага падазрэння. I стары праляцеў памiж iмi, як бура, застрэлiў аднаго i ссек шабляю другога. Пасля перарэзаў горла коням, коням немцаў! Асцярожна прабраўся да старое печы, схаваў каня ў глыбiнi сутарэння.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Популярные книги автора