Валерий Гапеев - Я размалюю для цябе неба стр 2.

Шрифт
Фон

Жэнька стараўся. У яго ўсё атрымлівалася: фарбы роўна клаліся на шурпаты ліст. Набіраючы чарговы раз фарбу, ён адчуў выбліск нянавісці. Азірнуўся і ўбачыў злы погляд Мікіты. І ўсё зразумеў: у Мікіты на аркушы былі нейкія брудныя плямы. Хлапчукі неадрыўна глядзелі ў вочы адно аднаго некалькі імгненняў, а потым нечакана Мікіта піхнуў руку Жэнькі з заціснутым пэндзлем.

Пэндзлем Жэнька мазануў па празрыстым стале.

Мікіта зласліва засмяяўся — не ўслых, вядома.

«Чаму яму не звініць званок?» — разгублена падумаў Жэнька, гледзячы на пляму фарбы на сваім стале, — «Учынак Мікіты няправільны ж?» Але новая думка раптам завалодала ім. Ён не мог пакуль яшчэ зразумець усяго сэнсу яе, але думка забілася ў галаве нечаканым адкрыццём: фарба.

— Што ты такі ўзбуджаны сёння? — спытала мама, калі вярнулася з працы і яны разам з усімі ішлі ў Сталоўку. — У цябе ўсё атрымалася ў школе?

— Так, мама, усё атрымалася, — адказаў Жэнька. — Мне спадабалася маляваць фарбамі. Я магу імі маляваць дома?

— Я спытаю Настаўніка, ці можна табе фарбы дадому, — паабяцала мама. — Думаю, табе дазволяць, калі твой малюнак быў удалым.

— Мой малюнак быў лепшым, — без гонару адказаў Жэнька.

Мусіць, мама вырашыла, што Жэнька ўзбуджаны менавіта з-за поспехаў у маляванні.

— А кім ты хочаш стаць?

— Мая мама рабочая, а тата — інжынер, — адказала Ліна. — Яны хочуць, каб я вырасла і стала вучоным інжынерам. А ты кім будзеш?

— Не ведаю, — паціснуў плячыма Жэнька. — Тата кажа, што я павінен стаць кіраўніком.

— Ты станеш рабочым і будзеш працаваць у шахце! — пачуўся рэзкі выкрык.

Гэта Мікіта нечакана апынуўся перад Лінай і Жэнькам, якія стаялі, трымаючы адно аднаго за руку.

— І адыдзі ад яе! — з пагрозай дадаў Мікіта. — Яна — мая будучая жонка. Мы падыходзім па генах — так сказаў мне тата, а ён працуе ў сектары Шлюбаў!

— Ідзі сам адсюль! — адчайна, але са страхам, вымавіла Ліна. — Мама казала, што мне прызначаць мужа, калі мы станем дарослымі.

— Маўчы і хадзі сюды, — Мікіта схапіў дзяўчынку за руку і пацягнуў да сабе.

— Адпусці яе! — Жэнька ціснуў свае кулачкі.

— Хлюпік! Пайшоў вон! Яна — мая!

Што здарылася і як гэта здарылася — Жэнька і сам не зразумеў. Але ў наступны момант яго сціснуты кулак урэзаўся ў вусны Мікіты.

І тут жа зазвінеў званок, другі, потым тата паслаў свой выбліск гнеўнага асуджэння, захвалявалася мама.

А Мікіта стаяў і ўсміхаўся:

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Похожие книги