Вінцэсь Мудроў - Мутны Меконг

Шрифт
Фон

Вінцэсь Мудроў

Мутны Меконг

Апавяданне

- Шчаслівы ты, - з робленай зайздрасцю прамаўляе сябар, узняўшы чарку. - Хутка будзеш дома.

Я задуменна лашчу бараду, уяўляю чэргі ў авіякасу - з начнымі адчуваннямі, перазовамі і цісканінай ля вакенца,

- і брунатная, падобная да амёбы пляма на столі пачынае варушыцца ў п’яных вачах. Надоечы цэлыя суткі прастаяў у чарзе, а квіт узяў толькі да Цюмені. Кажуць, там да авіякасы наогул не прабіцца, таму давядзецца, відаць, далей ехаць цягніком.

- У Цюмені бяры на любы рэйс: на Горкі, Куйбышаў, Варашылаўград, - падае голас Аўтухоў - калега, які пяты год працуе на Поўначы. - Галоўнае праз Урал перамахнуць.

Нашая тэхнаглядаўская кантора арандуе кватэру ў драўляным двухпавярховіку. Будыніна месціцца ў цэнтрытаёжнага горада Лістападаўска, і мы, тэхнаглядчыкі, зрэдзьчасу з’язджаемся сюды з трубаправодных трасаў. Вось і цяпер, напярэдадні першага траўня, прыехалі з сябрам у горад, і цяпер п’ем гарэлку на кухні. За вакном ўжо цёмна, і ў зялёным святле ліхтара, што стаіць пасярод двара, соннай імжакай мітусіцца дробны снег.

- Канец красавіка, а на вулцы мароз, - выдыхае разам з цыгарэтным дымам Аўтух, - а дома ўжо бульбу садзяць. - Калега наш родам з Кіева.

Гарэлка апякае горла і я заядаю гаркоту кіслым агурком. Поруч са мной сядзіць аўтухоўскі зямляк - верталётчык Міша. Ён жыве ў суседнім доме і штовечару завітвае сюды, прыхапіўшы пару пляшак. Грошай у аўтухоўскага зямелі, як ён сам кажа, столькі, што можа набыць уласны ветрухал - так авіятар называе верталёты. Міша соўгае азадкам па крэсле

- адзнака таго, што збіраецца паведаміць штосьці важнае.

- У ліпені хачу дахаты ехаць. Хопіць ужо матляцца па свеце. Падамся ў сельгасавіяцыю. Буду на камаўскай тарахцелцы шкоднікаў труціць.

- А дзе, апроч Лістападаўска, даводзілася лётаць? - пытаецца Алехна, спрабуючы спачатку рукой, а потым відэльцам выцягнуць кіслы гурок з трохлітровага слоіка.

- Я быў у такіх мясцінах, дзе наша Ямала-Ненецкая акруга падасца раем. Вы пра такія краіны і не чулі.

Я добра ведаю геаграфію і ўплішчваюся ў размову:

- Ну, а ўсё ж.

- Лаос! Чулі пра такі?

Алехна ведае пра маё захапленне геаграфіяй, таму адкідваецца на спінку крэсла, казеліць на мяне блазенскім вокам.

- В’енцьян, Луангпхабанг, Саванакхет... - мармычу я без асаблівай ахвоты: гарады гэтыя мне вядомыя з геаграфічнай мапы.

- Ты што, там быў? - з лёгкім хваляваннем азываецца Міша.

- Ды не. так. на мапе бачыў, - я таксама лезу ў слоік, і Алехна неўпрыкмет стукае мяне нагой па галёнцы. - Толькі тады цямлю: сябрук хоча раскруціць верталётчыка на яшчэ адну пляшку.

- Ла-аос... - летуценна гукаю я, выпусціўшы смуродныя духі з вялізнага гурка, - мне й да гэтай пары сніцца мутны Меконг (пасля такіх словаў вытрымліваю шматзначную паўзу)... і супчыку з маладога пітону давялося пакаштаваць, і рысавай самагонкі каўтнуць, і смажаную жабу на закуску з’есці. Нават у Даліне Збаноў давялося пабываць. - Я азіраюся на Аўтуха, раскрыльваю рукі: - Сярод джунгляў во-о такія гранітныя збаны. І невядома - хто, калі і дзеля чаго іх выдзеўб. - Здымак тых збаноў я бачыў на старонках Вялікай Савецкай энцыклапедыі.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Похожие книги

Популярные книги автора