У шалашы - Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч страница 4.

Шрифт
Фон

Так Міхал, нечакана для самога сябе, папаў ад саркафага на раскопкі.

Э-ех, князь, князь, што ты са мною зрабіў!

На раскопцы было вельмі пыльна і горача. Усе хлопцы працавалі ў адных трусах, і Міхала таксама прымусілі распрануцца.

Булыжнік на ўзроўні вачэй блішчаў так, што вачам было балюча. І дзівосным караблём плыў над галавою блакітны, белы і залаты Андрэеўскі сабор.

Але Міхал больш глядзеў на дзяўчыну, якая пэндзлем і гнутаю голкай вельмі старанна ачышчала ад глеістай зямлі нейкую рэч.

Усе людзі падабаліся Міхалу. І адзін тоўсты чалавек, відаць, вялікая шышка, але таксама ў трусіках, ляпаў Міхала па плячы.

Такія слаўныя хлопцы былі гэтыя археолагі!

І раптам Міхал заўважыў, яе сінія халаднаватыя вочы, узнятыя на яго.

— Бачыце, Міхал, ёсць такія знаходкі, пра якія ніхто і дагэтуль не ведае, што гэта. Дорага дала б я, напрыклад, каб даведацца, што гэта такое. Але мне ніхто не скажа.

Лёвачка ў папяровай касцы (ён стаяў над траншэяй, як Банапарт) з'едліва сказаў:

— Мар'яша, абяцанне помніш?

І ўсе загулі:

— Абяцанне… Абяцанне…

— А што, — сур'ёзна сказала яна, — і сапраўды пацалавала б таго, хто б растлумачыў.

— Не спадзявайся, родненькая, — прытворна ўздыхнуў Лёвачка, — калі будзеш чакаць тлумачэння, так і памерці табе нецалаванай.

— Пакажыце мне, — сказаў міхал і пряцягнуў руку.

Пальцы яго, калі ён браў рэч, сутыкнуліся з пальцамі Мар'яны, і ён адчуў сябе так, быццам нейкая стрэмка мякка ўвайшла ў яго сэрца, напоўніўшы хваляваннем.

У Міхала ў руках была невялічкая штучка з рога: круг, перасечаны, перпендыкулярна па плоскасці, квадратам. І ў тым і ў другім былі прабітыя невялічкія дзірачкі. Мала таго, было прасвідравана нават месца перасячэння плоскасцяў, на ўсю даўжыню.

Міхал сядзеў на кукішках і моршчыў лоб. Усе глядзелі на яго, большасць з усмешкаю.

— Кінь, Міша, — сказаў Лёвачка, — гэта галава яшчэ спатрэбіцца для вырашэння праблема аб месцы, дзе паміраюць сланы.

Кругом відны былі ўсмешкі. Белазубыя, шырокія. І яшчэ панавала цішыня.

— Ведаю, — вельмі проста адказаў Міхал.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Популярные книги автора