Хемингуэй Эрнест Миллер - Стары чалавек i мора (на белорусском языке) стр 29.

Шрифт
Фон

Стары чалавек ведаў, што акула мёртвая, але тая не жадала з гэтым пагадзiцца. Пасля, лежачы на спiне, лупячы хвастом i шчоўкаючы скiвiцамi, акула плужыла ваду, як гэта робiць быстраходная маторная лодка. Вада сталася белая там, дзе яна бiла па ёй хвастом, i тры чвэрцi тулава выступалi над вадой, ажно вяроўка напнулася, задрыжала i лопнула. Кароткi прамежак часу акула спакойна ляжала на паверхнi, а стары чалавек глядзеў на яе. Пасля яна вельмi паволi стала апускацца ўнiз...

- Яна забрала фунтаў сорак, - вымавiў стары чалавек. - I яшчэ яна ўзяла мой гарпун i ўсю вяроўку, - падумаў ён, - i цяпер мая рыба крывавiць зноў, так што трэба чакаць другiх акул.

Ён не меў ахвоты больш глядзець на рыбiну пасля таго, як яе знявечыла акула. Калi тая ўхапiлася за марлiна, яму здалося, што напалi на яго.

"Але я забiў акулу, што кiнулася на маю рыбiну, - падумаў ён. - I гэта быў сама вялiкi зубач, якога я калi бачыў. Бог сведка, што я iх бачыў даволi. Гэта было занадта добра, каб не скончыцца, - падумаў ён. - Я хацеў бы зараз, каб гэта быў сон, i каб я нiколi не злавiў сваю рыбiну ды ляжаў сабе адзiн у ложку на газетах".

- Але чалавек не створаны для паразы, - сказаў ён. - Чалавек можа быць знiшчаны, але не пераможаны. I ўсё ж я шкадую, што забiў рыбiну, - падумаў ён. - Благi час надыходзiць, а я не маю нават гарпуна. Dentuso жорсткi, спрытны, дужы i разумны. Аднак я быў разумнейшы за яго. Можа, i не. Магчыма, я быў проста лепей узброены. Не затлумлiвай галаву думкамi, старэча, - сказаў ён уголас, - Плывi гэтым жа курсам, i хай усё будзе такое, якое будзе.

"Але я мушу думаць, - запярэчыў ён. - Бо гэта адзiнае, што я сабе пакiнуў. Ды яшчэ бейсбол. Цiкава, што сказаў бы вялiкi Дзi Маджыа пра тое, як я гваздануў акулу па мазгах? Не такi ўжо гэта быў валатоўскi ўчынак, - падумаў ён. - Любы мужчына змог бы такое зрабiць. Як ты лiчыш, цi рукi мае былi гэткай жа вялiкай перашкодай, як пятачныя шпоры? Не магу ведаць. З маёй пятой нiколi нiчога не здаралася благога, хiба што аднаго разу яе ўджалiў скатджала*, калi я наступiў на яго падчас плавання, спаралiжаваў мне нагу ўнiзе, прымусiў папакутаваць".

* Скат-дазiяцiс (рыба).

- Думай пра што-небудзь весялейшае, старэча, - сказаў ён. - Зараз ты кожную хвiлiну ўсё блiжэй да дому. Цяпер табе лягчэй плысцi, бо ты страцiў сорак фунтаў.

Ён добра ведаў, што, хутчэй за ўсё, адбудзецца, калi ён апынецца ўсярэдзiне плынi. Але не было жаданага выйсця.

- Адну рэч зрабiць можна, - сказаў ён уголас. - Прывязаць нож да дзяржальна вясла.

Ён так i зрабiў, трымаючы руку на румпелi, наступiўшы на шкот нагой.

- Ну вось, - сказаў ён. - Вядома, я стары. Але я не бяззбройны.

Дзьмуў свежы вецер, i ён плыў удала. Стары чалавек назiраў толькi за пярэдняй часткай рыбiны, i трохi надзеi да яго вярнулася.

"Неразумна не спадзявацца, - падумаў ён. - Апроч таго, я перакананы, што гэта грэх. Не разважай пра грахi, - папракнуў ён сябе. - Зараз даволi турбацыi i без грахоў. Ды я ў iх i не разбiраюся.

Не разбiраюся i не ўпэўнены, што веру ў гэта. Магчыма, грэх быў забiваць рыбiну. Мяркую, так, хоць зрабiў я гэта, каб выжыць самому i накармiць багата людзей. Але што тады не грэх? Не думай пра грэх. Запозна, i ёсць людзi, якiм плоцяць за тое. Няхай яны маракуюць. Ты нарадзiўся мараком, як рыба нарадзiлася рыбай. Сан Педра* быў рыбак, бацька вялiкага Дзi Маджыа таксама".

* Святы Пётра (гiшп.).

Але стары чалавек любiў думаць пра ўсё, што падсоўвала яму жыццё, i паколькi тут не было чаго чытаць i ён не меў радыёпрыймача, стары чалавек думаў багата ды ўсё разважаў пра грэх. "Ты забiў марлiна не толькi дзеля таго, каб жыць i прадаць яго як харч, зрабiў ён выснову, забiць яго штурхала цябе i твая гордасць, i тое, што ты рыбак. Ты любiў яго, калi той быў жывы, i любiў яго пасля. Калi ты яго любiш, то гэта не грэх - забiць яго. А мо яшчэ большы?"

- Занадта шмат думаеш, - сказаў ён услых. - Але ты з ахвотай уходаў dепtusо, - загадаў ён.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Популярные книги автора