Уладзімір Аляксандравіч Навумовiч - Беларуская лiтаратура стр 3.

Шрифт
Фон

Вусная паэтычная творчасць беларускага народа тая глеба, на якой развіваецца прафесійная літаратура, яе асноўныя і найбольш жыватворныя пласты.

Фальклор жывая творчасць народных мас, узлёт чалавечага духу. У казках, легендах, паданнях праявіліся векавая мудрасць народа, яго прыродны розум. Як вядома, мудрасцю засноўваецца дом, а розумам сцвярджаецца. Дом беларускай мастацкай літаратуры заснаваны на трывалым падмурку.

З трох названых першакрыніц пайшло станаўленне самых старажытных жанраў літаратуры летапісна-апавядальных твораў. Шмат у іх было павучальнага і мудрага, багата жывога і трапяткога чалавечага пачуцця, урокаў жыцця і канкрэтных настаўленняў часу. У старажытных летапісах мы знаходзім і ўласна літаратурныя творы, якія сталі пачаткам многіх гістарычных жанраў, бо расказвалі пра важнейшыя падзеі, што былі звязаны з ваеннымі паходамі, з барацьбой супраць знешніх ворагаў. Летапісцы апавядалі пра свой час, падавалі гісторыю знатных родаў, апісвалі прыродныя зявы.

Ад антычнасці да сярэднявечча

Антычнасць старажытная культура Грэцыі і Рыма. Паняцце антычнасць даволі шырокае, яно ўключае цэлую эпоху, калі зараджаліся і закладваліся асновы дзяржавы і права, прынцыпы свабоды і дэмакратыі, выпрацоўваліся законы роўнасці паміж людзьмі, якія маглі вылучацца найперш сваімі прыроднымі якасцямі фізічнай сілай, гнуткасцю розуму, кемлівасцю, дасціпнасцю, гумарам, мудрасцю, адкрытым характарам.

Гэта была эпоха культу Чалавека, росквіту яго разумовых і фізічных здольнасцей, дадзеных яму маці-прыродай У названы перыяд інтэнсіўна развіваецца філасофская думка (Сакрат, Платон, Арыстоцель), шмат зроблена ў станаўленні выяўленчага мастацтва (Праксіцель, Фідзій, Лісіп), архітэктуры, тэатра. У эпоху Антычнасці значных вяршынь дасягае літаратура, зяўляюцца выдатныя майстры слова Гамер, Гесіёд, Сапфо, Вергілій, Авідзій. Матэрыяльная і духоўная культура Антычнасці сталі падмуркам, на якім развівалася ўся еўрапейская навука, адукацыя, літаратура і мастацтва. Традыцыі грэчаскіх трагедыі, камедыі, сатыры, лірыкі (байка, эпіграма, мадрыгал) ляжаць у аснове сучасных твораў. Антычны свет даў людзям Алімпійскія гульні, класічны тэатр, усталяваў выдатную сістэму адукацыі, пакінуў высокія ўзоры мастацтва. У той час узніклі брукаваныя дарогі, амфітэатры, іпадромы, зявіўся цырк, былі пабудаваны магутныя масты, у рэлігійным богаслужэнні ўкараняліся хоры, дыялогі. Антычная літаратура надзвычай багатая па змесце і дасканалая па форме.

Асаблівую цікавасць уяўляюць сабой міфы і легенды Старажытнай Грэцыі і Рыма, а таксама паэмы-эпапеі Гамера Іліяда і Адысея, трагедыя Эсхіла Прыкуты Праметэй, паэма Вергілія Энеіда, лірыка Катула і інш. Міфы і легенды Старажытнай Грэцыі расказвалі аб нараджэнні планет, кантынентаў, частак свету, зямных цывілізацый.

Сярод міфаў самага ранняга (архаічнага) перыяду грэчаскай гісторыі цудоўнае паданне аб нараджэнні багіні прыгажосці і кахання Афрадзіты з марскіх хваляў. З маленькай кропелькі крыві бога Урана ў марской пене зявілася на свет гэтая багіня. Цікавы і незвычайны міф пра Зеўса. Тытан Крон, сын багоў Урана і Геі, хітрасцю скінуў свайго бацьку і заняў яго месца на Алімпе. Баючыся, што нашчадкі зробяць з ім тое ж, Крон глытаў усіх сваіх дзяцей. Цудам, вялікай таямніцай і загадкай стала выратаванне аднаго з апошніх сыноў Зеўса. Яго маці Рэя (жонка Крона), каб засцерагчы сына ад смерці, схавалася ў глыбокай пячоры на востраве Крыт, дзе і нарадзіўся яе сын Зеўс. Як вядома, менавіта на гэтым востраве пазней зарадзілася цывілізацыя, да якой належым і мы. Ненажэрнаму Крону замест дзіцяці Рэя дала праглынуць прадаўгаваты камень, загорнуты ў пялёнку. Крон задаволіўся ім. Зеўс галоўны бог, само жыццё, які дае жыццё іншым, першапатэнцыя, сіла, дух перавёз на Крыт прыгажуню Еўропу, закахаўшыся ў яе з першага погляду. Ад іх сына Мінаса пайшлі іншыя цывілізацыі. Дарэчы, аснова мін у імёнах князёў Вялікага Княства Літоўскага (Міндоўг, Гедымін), у назве галоўнага горада беларусаў Менска, што магло азначаць узнікненне новага культурнага кола (Т. Шамякіна).

Са шматлікіх міфаў узніклі крылатыя выразы, якія часта выкарыстоўваюцца ў нашым жыцці: нітка Арыядны, ахілесава пята, сізіфава праца, аўгіевы канюшні, танталавы пакуты, скрынка Пандоры, дамоклаў меч, траянскі конь, вечны горад.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3