Са шматлікіх міфаў узніклі крылатыя выразы, якія часта выкарыстоўваюцца ў нашым жыцці: нітка Арыядны, ахілесава пята, сізіфава праца, аўгіевы канюшні, танталавы пакуты, скрынка Пандоры, дамоклаў меч, траянскі конь, вечны горад.
З беларускімі вандроўнымі старцамі-лірнікамі можна параўнаць старажытнагрэчаскага сляпога паэта Гамера, які хадзіў па плошчах і рынках і спяваў пад акампанемент кіфары. Гамера ва ўсе часы называлі бацькам паэзіі, царом усіх паэтаў. Яго Іліяда і Адысея выдатныя паэмы старажытнагрэчаскага эпасу. У першай з іх Гамер расказваў пра Траянскую вайну. Троя, альбо Іліён (адсюль Іліяда), горад у Малой Азіі, вядомы з канца ІV тысячагоддзя да н. э. У паэме мы сустракаемся з Зеўсам, які скаланае зямлю, хутканогім Ахілесам, кемлівым Адысеем, а таксама з падобным да бога, прыгожым, як бог, маладым Парысам. З-за прыгажуні Алены пачалася Траянская вайна, якая цягнулася дзесяць гадоў. Парыс сын траянскага цара Прыама, а Алена спартанская царыца, жонка цара Менелая. Пакахалі адно аднаго траянскі царэвіч Парыс і Алена, дачка Спарты, схаваліся ў крэпасці Троі (Іліён Троя), але пайшлі грэчаскія цары на горад.
У паэме гаворыцца пра змаганне Патрокла за свае караблі, якія збіраўся спаліць Гектар, малюецца паядынак Ахілеса з Гектарам. Як вядома, Ахіл перамог героя траянцаў, прывязаў цела Гектара да калясніцы і ездзіў перад сценамі Троі. Але ўпрасіў бацька цар Прыам аддаць яму цела забітага сына. Доўга не маглі ўзяць грэкі асадай Трою. Заваявалі Трою дзякуючы хітрасці Адысея.
Паэма Гамера Адысея апавяданне пра небяспечную вандроўку хітрага і кемлівага Адысея на родную Ітаку. Дзеянне адбываецца на сушы, на моры, на нябёсах і ў падземным царстве, сярод разбойнікаў і людаедаў, на сонечных фантастычных астравах, сярод прыгожых і духоўна багатых людзей. Буры перашкаджаюць вяртанню, пагражаюць загубіць карабель. А ў гэты час на радзіме шматлікія і зламысныя жаніхі рабуюць дом Адысея, кожны з іх хоча ўзяць сабе за жонку Пенелопу, якая ўвесь гэты час чакае Адысея. Нарэшце Адысей распраўляецца з ворагамі, дома сустракаецца з сынам, вернай жонкай, заступаецца за старога бацьку і зноў усталёўвае сваё царства.
Паэмы Гамера Іліяда і Адысея сталі першымі літаратурнымі помнікамі, створанымі ў Старажытнай Грэцыі. Гэтыя творы прынеслі сусветную славу і вядомасць усёй заходнееўрапейскай літаратуры.
Змест і кампазіцыя паэмы Вергілія Энеіда даволі разнастайныя. Паэма складаецца з 12 песень, кожная з якіх успрымаецца з цікавасцю. У першай песні апавядаецца пра тое, як траянец Эней са сваімі спадарожнікамі сёмы год вандруе па моры, пра тое, як Нептун ратуе караблі, што могуць загінуць у час шторму. У іншых песнях расказваецца пра самыя розныя прыгоды Энея, якому з усіх бакоў пагражае небяспека: цыклопы, пявунні, астравы-прывіды Сцыла і Харыбда, птушкі-гарпінні. Эней трапляе ў Карфаген. У пятай песні вандроўкі па моры працягваюцца. У ёй Эней прызнаецца ў любові да бацькі. У шостай песні караблі прыбываюць у Італію, вандроўнікі спускаюцца ў падземнае царства, дзе Эней сустракаецца з бацькам. Гэтая песня вельмі важная, бо ў ёй гучыць матыў звароту да рымлян, якія павінны навучыцца народамі правіць у гэтым мастацтва. Затым герой вяртаецца на паверхню зямлі, трымае шлях да італійцаў, каб спяваць аб вайне. Войны, пакуты, смерць, гатоўнасць ахвяраваць сабой, неймаверная храбрасць паклалі пачатак вялікай Рымскай імперыі.
Энеіда паэма аб будаўніцтве новай дзяржавы. У ёй апяваецца вялікі цуд адраджэння славы і велічы асобы, надзеі моладзі на будучае, парыванні маладых. Змаганне шло за самога чалавека, за тое, каб не толькі надышоў мір, але і каб будучае Італіі і ўсяго свету стала бязвоблачным, радасным, шчаслівым, каб на зямлі панаваў спакой. Дзеля гэтага ўзводзілася моцная і квітнеючая дзяржава, дзе кожны чалавек змог бы найлепшым чынам праявіць сябе, жыць шчасліва.
Вергілій стаў класікам пры жыцці, яго вершы і радкі з паэм завучвалі на памяць цары і прасталюдзіны, па яго вершах спрабавалі варажыць, іх выкарыстоўвалі ў эпітафіях і эпіграфах, яны давалі штуршок нараджэнню новых твораў.
Вергілій апошні паэт Антычнасці, які ўслаўляў залаты век літаратуры Старажытнага Рыма. Яго прызнавалі за найвялікшага рымскага генія, хрысціянская царква лічыла святым.
Дантэ звяртаўся да Вергілія: О гонар і светач усіх песняроў на зямлі!, Мудрэц, які ўсё ведае!, Вышэйшы розум!, Настаўнік таямніц запаветных!