Пётр Друждж - Бітва пад Оршай 1514 года стр 2.

Шрифт
Фон

Перадача абарончых функцый у рукі асоб часта больш нізкага паходжання стварала пэўную пагрозу для шляхты. Паны лічыліся і доўгі час так было ў рэчаіснасці найважнейшай палітычнай сілай у дзяржаве. Калі б шляхта пераклала ганаровы абавязак абароны краіны на плечы найманага войска, то магла непакоіцца за страту свайго сацыяльнага статусу. А так, эфектыўна змагаючыся з павевамі новага часу, высокародная знаць заставалася пры ўладзе і ўплывах. На жаль, тым самым яны асуджалі краіну на ўсё горшае развіццё ў мілітарным плане, у той час калі суседнія краіны ішлі ўперад, ствараючы прафесійныя арміі. Нягледзячы на супраціў шляхты, з цягам часу найманае войска было сфарміравана, аднак яшчэ працяглы час паспалітае рушэнне адыгрывала, прынамсі па колькасных паказчыках, важную ролю ў войнах, у якіх брала ўдзел польска-літоўская дзяржава. На шчасце для нас, канфлікт, які прывёў да бітвы пад Оршай, вёўся з яшчэ больш адсталым войскам па стандартах тагачаснай Еўропы. Зразумела, праз такое сцвярджэнне мы зусім не хочам усумніцца ў баявых якасцях маскоўскага войска, бо маскоўцам нельга адмовіць ні ў храбрасці, ні ў тактычных здольнасцях. Аднак зяўляецца бясспрэчным фактам, што яно складалася цалкам з паспалітага рушэння і падобных яму адзінак.

Пачатак XVI cт.  гэта надзвычай цікавы час у развіцці ваеннай тэхнікі і вайсковага майстэрства. Кожная бітва несла з сабою, канешне, вялікія пакуты і знішчэнні. Але гэта кожны раз быланесамавітаядрама.

Вось паласа зямлі ахутана порахавым дымам. Праз яго праступаюць фігуры закованых у сталь агромістых коннікаў. Сонца, прабіваючыся праз дым і пыл з-пад конскіх капыт, адбіваецца бляскам у шыкоўных нагрудніках рыцараў і эпікіроўцы коней. На ўзгорку ззаду відаць ашчэраныя пашчы гармат і пушкары, якія завіхаюцца вакол іх. На адным з флангаў разгарнулася атака лёгкай конніцы. Гэта рацоўцы. Іх каляровае ўбранне і адмысловае ўкрыццё галавы прыцягваюць позірк. Зараз пойдуць у справу шаблі і копі. Сярод стуку конскіх капытоў пачынае разносіцца размераны крок пяхоты. Праз момант яны стануць у замкнутым чатырохкутніку. Капійнікі заслоняць яго сваімі доўгімі копямі, а аркебузьеры накіруюць у бок непрыяцеля смяротны салют. Дзе-нідзе чутны свіст выпушчаных з арбалетаў стрэлаў. Па-над галовамі лётаюць таксама стрэлы лучнікаў. Сярод скрыжату конных шэрагаў і лязгання бляхаў цяжкаўзброеных коннікаў можна пачуць загады камандзіраў найманай пяхоты зноў зарадзіць рушніцы. Урэшце разыходзіцца магутны грохат ламаных у бітве копяў. У справу пускаюцца мячы. Здаецца, што гэта перажыткі мінулай эпохі, але яны здаюць гэты складаны іспыт на выпрабаванне досыць удала Уся бітва разыгрываецца паводле найлепшых узораў і класічных правіл ваеннага мастацтва Сярэднявечча і ранняга Новага часу.

Зразумела, ніводная бітва не адбывалася сама па сабе, па-за кантэкстам міжнародных адносін. Немалое значэнне мела таксама ўнутрыпалітычнае становішча ваюючых дзяржаў. У гэтай працы нас цікавяць усе акалічнасці Аршанскай бітвы, якая адбылася 8 верасня 1514 г.

Міжнародная і ўнутраная сітуацыя Польшчы ў канцы XV пачатку XVI ст

Пералом XVXVI стст. быў досыць складаным часам як для Польшчы, так і для Літвы. На першы погляд магло здавацца, што перавага Ягелонаў у Цэнтральнай Еўропе зяўляецца вельмі значнай. Гэтая дамінацыя стварала ілюзорнае пачуццё сілы і ўсведамленне моцнага трывалага становішча польска-літоўскай дзяржавы. Аднак рэчаіснасць паўставала ў менш светлых колерах. Прычыны такога стану рэчаў, як звычайна, мелі дваісты характар унутраны і знешні.

Першачарговай прычынай зяўлялася дынастычная палітыка Ягелонаў. Яшчэ пры жыцці Казіміра Ягайлавіча прадпрымаліся спробы па здабыцці зямель на поўдзень ад Карпат і Судэт, якія належалі Чэхіі і Венгрыі. Казімір абапіраў узаемаадносіны дынастыі і дзяржавы на зусім новых пачатках, а сваю дынастычную палітыку імкнуўся рэалізаваць не фармальным чынам, а праз фактычныя дасягненні як у Польшчы, так і ў Літве. Наперад высоўваўся персанальны і дынастычны інтарэс, прытым як ва ўнутранай палітыцы, так і ў знешняй. Падчас свайго праўлення яму ўдалося пераадолець супраціў магнатэрыі, які асабліва даў сябе адчуць падчас Трынаццацігадовай вайны. Казімір прагнуў моцнай аднаасобнай улады, а не кіраваць з дапамогай уплывовых арыстакратаў, якія ў эпоху Уладзіслава-Ягайлы і Уладзіслава III прывыклі бачыць у дынастыі сродак ажыццяўлення дзяржаўнай палітыкі. Пазбавіўшыся перавагі магнатаў, Казімір мог з адданымі сабе людзьмі праводзіць у жыццё сваю дынастычную праграму. Пунктам выйсця для гэтых дынастычных планаў сталі спадчынныя правы ў дачыненні да Чэхіі і Венгрыі, якія паявіліся дзякуючы шлюбу Казіміра Ягайлавіча з Лізаветай Габсбург. Менавіта яна ў значнай меры прычынілася да пераймання польскім дваром вынесенага з габсбургскага асяроддзя трактавання дзяржаўных спраў праз уласныя дынастычныя інтарэсы. Але зацяжная Трынаццацігадовая вайна з крыжакамі прывяла да таго, што справы дынастыі трэба было адкласці на больш спрыяльны час. Прызнанне правоў Габсбургаў на Чэхію і Венгрыю павінна было выклікаць змену стаўлення Польшчы да гэтых краін. Да гэтых пор польская палітыка, абапертая на абавязковую норму элекцыі, аспрэчвала вынікаючыя са спадчынных правоў прэтэнзіі Габсбургаў. Як у чэшскай дзяржаве, так і ў каралеўстве Святога Стэфана Польшча падтрымлівала волю народа і прынцып выбарнасці караля. Спадчынная перадача ўлады прывяла б да канфлікту з нацыянальнымі сіламі ў абедзвюх краінах. Гэтага ўдалося пазбегчы ў Чэхіі дзякуючы кампрамісу з мясцовым уладаром. Такі падыход спрыяў поспеху польскай палітыкі. Затое ў Венгрыі спадчыннае права паспрабавалі ўвесці з усёй катэгарычнасцю, і гэта закончылася там выразнай няўдачай.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3