89
Калiсьцi базыльянская, што была фундавана старажытным родам Грабнiцкiх, герба Астоя.
Полацкі Сафійскі сабор пабудаваны ў сярэдзіне ХІ;ст. пры князі Усяславе. Быў кафедральным саборам Полацкае праваслаўнае епархіі. З XVI;ст. – кафедральны сабор Полацкай уніяцкай архіепархіі. Базыльянскі ордэн (брацтва св. Васіля Вялікага) быў уніяцкім. Пасля скасавання царскімі ўладамі Уніі на тэрыторыі былога Вялікага княства Літоўскага (1839) ордэн быў распушчаны, а Сафійскі сабор перадалі Рускай праваслаўнай царкве. Гаворка пра апошнюю адбудову (1738–1750) Сафійскага сабора пасля яго разбурэння ў час Паўночнай вайны (1710) расійскім войскам. Сродкі ахвяраваў Фларыян Грабніцкі (1664(?)–1762), полацкі уніяцкі архіепіскап.
90
Гаворка пра Полацкі Спаса-Ефрасіннеўскі манастыр (Спаскі манастыр), помнік ХІІ;ст. Заснаваны Ефрасінняй Полацкай як паўночны абарончы фарпост Полацка на правым беразе Палаты. З часоў Стафана Баторыя – рэзідэнцыя езуітаў. У 1832 г. перададзены ўладамі праваслаўным. У ансамбль манастыра ў першай палове ХІХ;ст. уваходзілі: Спаса-Праабражэнская царква (касцёл), пабудаваная ў 1152–1161;гг. дойлідам Іаанам па замове Ефрасінні Полацкай; жылы корпус, пабудаваны напачатку XVIII;ст., пазней – рэзідэнцыя генерала езуіцкага ордэна; уязная брама, сад.
91
Не збярогся. Знаходзіўся на Ксавер’еўскіх могілках.
92
Гаворка пра капішча Пяруна ля Валовага возера (сёння ў межах Полацка).
93
У народзе дасюль яшчэ паўтараецца страфа пра тую Бабу Ягу:
94
Не захаваўся.
95
Пабудаваная ў сярэдзіне ХІІ;ст. у Бельчыцах, рэзідэнцыі полацкіх князёў. Не захавалася.
96
Людвік Беліковіч актыўна ўдзельнічаў у грамадскім жыцці краю ў 30–40-я;гг. ХІХ;ст. Я. Баршчэўскі няраз наведваў яго ў Экіманіі.
97
Касцёл св. Стафана.
98
Час незваротны (лац.).
99
Пост, гавенне.
100
Лаёла Ігнацы (1491–1556), дробны іспанскі шляхціц, заснаваў у 1534 г. для барацьбы з Рэфармацыяй ордэн езуітаў. У 1541 г. быў выбраны пажыццёва генералам ордэна.
101
– Божа, з чаго ж мы пачнём?
– Са знаку святога крыжа.
– Што ёсць знак святога крыжа?
– Ёсць абарона цела і душы.
– Дык зробім знак святога крыжа!
– Дык зробім! (лац.)
102
У гэты самы час у канвікце выхаванцы таксама ставiлi камедыi па-французску, а сяды-тады i на лацiне – з твораў ксяндза Порэ. (Заўвага выдаўца).
Канвікт – пансіён пры Полацкай езуіцкай акадэміі, дзе выхоўваліся дзеці заможных бацькоў. Плата складала 600 рублёў срэбрам у год. Высокі ўзровень адукацыі, якую давалі езуіты, заахвоціў і расійскіх саноўнікаў аддаваць сваіх дзяцей у гэты канвікт.
Выдаўцом першых трох томікаў «Шляхціца Завальні» быў Ян (Іван Фёдаравіч) Эйнерлінг – літаратар, педагог, выдавец. Вучыўся ў Полацкай езуіцкай акадэміі ў канвікце. У 30-я;гг. ХІХ;ст. напісаў і выдаў шэраг падручнікаў па францускай мове і геаграфіі. У 1842–1843;гг. «по высочайшему повелению» выдаў у трох кнігах дванаццацітомную «Историю государства Российского» М. М. Карамзіна, ахвяруючы свой уласны капітал (больш за 100; тыс. руб.). Пэўна, за свой кошт выдаваў і «Шляхціца Завальню».
103
Строфы з верша Я. Баршчэўскага «Да Юлі», цалкам змешчанага ў альманаху «Niezabudka» на 1840 г.
104
Заўвага выдаўца.
105
Нырок – вадаплаўная птушка з сямейства качыных.
106
Крачкі – сямейства птушак атрада сеўцападобных.
107
Трытон, у грэцкай міфалогіі марскі бог, сын Пасейдона і аднае з нерэід Амфітрыты. Трытонамі таксама называюць марскія істоты, што трубяць у ракавіны, суправаджаючы Амфітрыту і Пасейдона.
108
Нептун – бог мора ў старажытнарымскай міфалогіі; у старажытнагрэцкай міфалогіі – Пасейдон. Амфітрыта, у грэцкай міфалогіі адна з нерэід, багіня мора, дачка Нерэя і Дарыды, жонка Пасейдона.
109
Вадзянiк – злы дух, што жыве ў вадзе.
110
Асташы – гэта рыбакi з ваколiц горада Асташкава.