Блакіт і золата дня - Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч страница 5.

Шрифт
Фон

— А табе нашто?

— Мне не трэба. Гэта старыя бабы так захацелі. Іх тут палова. Шкада, няхай бы пацешыліся на старасці год...

— Так, — сказаў Юрка і раптам зажмурыўся, нешта абдумваючы. Праз хвіліну ён паклікаў ужо да сябе дзеда Бяскішкіна і Натальчынага бацьку.

— У Карпілавічы не даберацеся, бацькі. Спазніліся.

— Ну дык што, — раззлаваўся Бяскішкін, — ты што, таксама мяне гарэліцай папікаць хочаш?

— Позна, — сказаў Юрка, — ды я і не пра тое. Чаму б вам замест Карпілавічаў не падацца ў Пагост?

— Сяла няма, — сказаў дзед, — адна царква на востраве.

— Старым бабам гэта і трэба, — сказаў Юрка. — А вы ў сяло раніцай паспееце.

— Не ў тым справа, — сказаў Наталін бацька, — туды не праплывеш. Каса пясчаная па дарозе.

Размова ішла пра паласу выспаў, што цягнуліся паміж пратокай, дзе яны плылі, і Пагостам.

— Цю-цю твая каса, бацька, — сказаў Юрка, — вада верхам ідзе. Глыбіні палова сажня. Сам сёння мераў.

— Байды не пройдуць.

— А байды мы на касе пакінем. Самім да Пагоста і на чаўнах дабрацца можна. Падумайце, мужчыны... Старыя вунь як узрадуюцца.

Напамін аб старых вырашыў усё. Наталін бацька тут жа аддаў каманду і сам наваліўся на стырно, заварочваючы стырнавую байду, а з ёю і ўсю нехлямяжую флатылію ўлева.

Ударылі па вадзе вёслы, і хутка плынь панесла плывучы кірмаш яшчэ хутчэй, чым дагэтуль.

Юрка зноў сядзеў ля ног дзяўчыны. Рукі яго спрытна арудавалі нажом.

— Ну вось, паглядзіш сёння, як на Пагосце даўгагрывыя арудуюць. Нічога не скажаш, прыгожа.

Яго плячо раз-пораз дакраналася да яе ног. Яна бачыла буры загар на яго шыі, смуглату пад носам і на шчоках.

Гэтыя дотыкі, моцныя і лёгкія, чамусьці не турбавалі яе — ён жа ж працаваў, а не назнарок.

— Можа, і пахрыстосуемся, — сказаў Юрка, узнімаючы вочы.

— Са зверам сваім пахрыстосуйся, — спакойна адказала яна.

— Ды ён і так мяне сёння... пахрыстосаваў, — і агаліў руку.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Популярные книги автора