Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч - Паром на бурнай рацэ стр 25.

Шрифт
Фон

Ён стаяў, прыхіліўшыся да камля сасны, а проста над ім, з невядомай глыбіні, з чорнага начнога шатра ляцелі і згасалі халодныя зеленаватыя іскры, пакідаючы імгненны незваротны след.

Гінулі над празрыстымі азёрамі Леаніды, гінулі тысячамі, знікаючы ў пахмурых асенніх лясах.

І, гледзячы на іх праз замглёныя слязьмі веі, Гораў думаў:

«Так і мы гінем тысячамі, і невядома, ці з'явяцца нашы браты, ці з'явімся мы самі на зямлі яшчэ раз... Леаніды! Сэрца жадае вас. Хоць вачыма далёкіх нашчадкаў дайце глянуць яшчэ раз на зорны дождж».

Тысячамі зялёных ніцей праляталі над зямлёю і знікалі ў цемры зоркі.

Гінулі Леаніды.

Самалётамі зваліся паромы, якім дастаткова было даць першы штуршок. Далей іх рухала плынь. «А салдат перакінуць на востраў самалётамі». (Загад Пятра I пры штурме Шлісельбурга.)

Гаворка ідзе пра падзеі падчас вайны Расеі з Рэччу Паспалітай 1654-1667 гг., калі ў 1654 г. Магілеў перайшоў на бок маскоўскага войска. У 1661 г. супраць яго выбухнула паўстанне магілеўцаў, якім кіраваў бурмістр Язэп Левановіч. (Заўв. рэд.)

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Популярные книги автора