Уладзімір Аляксандравіч Навумовiч - Беларуская лiтаратура стр 7.

Шрифт
Фон

Ефрасіння Полацкая адна з першых жанчын на ўсходнеславянскіх землях, якую кананізавала царква. Вобраз Ефрасінні Полацкай натхніў нямала мастакоў слова, якія працавалі і працуюць у гістарычным жанры. Аднак імя аўтара Жыція Ефрасінні Полацкай невядомае. Гэта адзін з найбольш ранніх твораў гістарычнай прозы. Да нашага часу ён дайшоў у спісе XVI ст. Падзеі ў Жыціі Ефрасінні Полацкай падаюцца строга храналагічна. Акрамя біяграфіі Ефрасінні, апісання яе паломніцтва ў Святую зямлю ў творы ёсць цікавыя звесткі пра жыццё палачан, побыт княжацкай сямі.

Жыціе Аўрамія Смаленскага напісана каля 1240 г. манахам Яфрэмам. Захавалася шмат рукапісных спісаў, найбольш раннія датуюцца пачаткам XVI ст. Апавядаючы пра жыццё героя, аўтар перадае і агульную атмасферу таго часу.

Як ужо адзначалася, папулярнымі на Беларусі былі перакладныя творы Жыціе Аляксея, чалавека Божага, зборнік Жыціі святых.

Адначасова з жанрам агіяграфічнай літаратуры развівалася аратарская проза. Найбольш яркім прадстаўніком гэтага жанру зяўляецца сучаснік Ефрасінні Полацкай, выдатны прамоўца, царкоўны дзеяч, пісьменнік і прапаведнік Кірыла Тураўскі (каля 1113 пасля 1190). Ён нарадзіўся ў багатых бацькоў у Тураве.

Кірыла Тураўскі пачынаў сваю прамоўніцкую і асветніцкую дзейнасць пад уплывам старажытнарускай і грэчаскай духоўнай спадчыны. Ужо ў сталым узросце ён адмовіўся ад сямейнай маёмасці і пачаў служыць Богу і людзям у Тураўскім Барысаглебскім манастыры.

Найбольшая заслуга Кірылы Тураўскага ў тым, што ён зяўляецца не толькі распаўсюджвальнікам, але і стваральнікам аратарскай прозы. Ён сам складаў малітвы, прамаўляў арыгінальныя пропаведзі, ведаў шмат прытчаў, вучыў сваіх прыхаджан дабру, праўдзе, справядлівасці. Да нашага часу дайшлі тры сачыненні святога Кірылы аб манаскім жыцці, некалькі слоў-пропаведзяў, аповесцей-прытчаў, каля 30 малітваў, якія прамаляў Кірыла Тураўскі ў царкве. У сваіх творах ён шырока выкарыстоўваў яркія вобразы-сімвалы, параўнанні, метафары, эпітэты. Дзякуючы магічнай сіле мастацкага слова маленні і пропаведзі Кірылы Тураўскага доўгі час жылі і распаўсюджваліся ў народзе. Яны былі вытрыманы ў духу рэлігійнай літаратуры тагачаснай Еўропы. Вядомы яго прытчы пра чалавечую душу, пра Боскі суд, пра ўваскрэсенне Хрыста, пахвалы Госпаду і прароцтвы людзям. Яго называлі Залатавустам. Ён сеяў слова Божае сярод людзей.

Пытанні для кантролю

1. Назавіце характэрныя рысы Антычнасці.

2. Якія творы мастацтва створаны ў эпоху Антычнасці?

3. Дайце характарыстыку эпасу Сярэднявечча.

4. Ахарактарызуйце мастацкія вартасці вядомых вам твораў агіяграфічнага жанру.

5. Вызначце ролю Ефрасінні Полацкай у развіцці беларускай і ўсходнеславянскай культуры.

6. У чым найбольшая заслуга Кірылы Тураўскага?

Эпоха адраджэння

Эпоха Адраджэння (XIVXVII стст.)  найважнейшы этап у развіцці сусветнай культуры. Адраджэнне чаго, патлумачым у першую чаргу. Гэта было новае адкрыццё Антычнасці, адраджэнне ўвагі да чалавека, яго ўнутранага свету, пошукі гармоніі Чалавека і Свету. Адраджалася павышаная цікавасць да культуры, навукі, літаратуры, да духоўнага свету асобы, яго гармоніі, да традыцый Старажытнай Грэцыі і Рыма. Але гэтае Адраджэнне (Рэнесанс) адбывалася на новай аснове. Узрасла цікавасць да самога чалавека, дзякуючы чаму значна пашыралася гуманістычнае светаўспрыманне, светаразуменне і светаадчуванне. Быт і быццё асобы ў грамадстве сталі асновай для раскрыцця ўнутраных заканамернасцей развіцця жывой паўсядзённай рэчаіснасці. Чалавек станавіўся свабодным у сваім выбары. Пафас радасці жыцця стаў галоўным зместам і сэнсам існавання. У грамадстве вылучаюцца тытаны духу, абагаўляюцца асобы-творцы, расце павага да тых, хто займае адпаведнае высокае месца на іерархічнай лесвіцы. Адбываецца актыўнае абуджэнне народнай свядомасці.

Менавіта ў гэты час актыўна развіваюцца філасофія, мастацтва, культура, якія садзейнічаюць духоўнаму станаўленню асобы. Варта прыгадаць выдатную кнігу Вопыты французскага мысліцеля XVI ст. Мішэля Мантэня, імёны сусветна вядомых вучоных Джардана Бруна, Тамаза Кампанэлы, Эразма Ратэрдамскага, Мікалая Каперніка, Галілеа Галілея. Можа, упершыню людзі так моцна задумаліся пра будучае ўсяго чалавецтва, спрабуючы прадказаць новае ўсталяванне сацыяльнага ўкладу ў грамадстве.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3