Эпоха Адраджэння характарызуецца інтэнсіўным развіццём адукацыі, навукі. Замацоўваюцца цікавасць і навуковыя ўсебаковыя падыходы да разумення асаблівасцей псіхікі і анатоміі чалавека.
Асаблівага росквіту дасягнула ў эпоху Адраджэння выяўленчае мастацтва, аб чым сведчыць творчасць Рафаэля, Леанарда да Вінчы, Мікеланджэла, Батычэлі, Тыцыяна.
Адраджэнне пачалося ў Італіі.
Эпоха Адраджэння, магутнымі выразнікамі якой былі шматлікія пісьменнікі, мастакі, кампазітары, дойліды, зявілася, па сутнасці, абуджэннем усяго грамадства. Свету нібыта адкрываліся новыя погляды на прыгажосць, чалавека, прыроду. Глыбей выяўлялася душа чалавека ў мастацтве слова.
Больш разнастайнай стала архітэктура гарадоў, у іх узводзіліся ратушы, храмы, палацы, многія з якіх на Беларусі ствараліся па праектах выдатных італьянскіх дойлідаў. Новыя лініі ў архітэктуры часам яшчэ спалучаліся з готыкай, але ўсё выразней паўставала свабода творчасці ў горадабудаўніцтве. Рэалізм мастацкага адлюстравання рэчаіснасці, увага да праўды жыцця давалі вялікую прастору для шырокага праяўлення таленту мясцовых майстроў, самавукаў з народа. У літаратуры, жывапісе, архітэктуры заявілі аб сабе сапраўдныя народныя таленты. Зявіліся першыя беларускія прафесійныя пісьменнікі. У краінах Еўропы пачынаўся сапраўдны росквіт мастацтва і літаратуры. Чалавек стаў мерай усіх маральна-этычных і духоўных каштоўнасцей, прыгожага ў мастацтве. Homo pulcher чалавек прыгожы заняў трывалае месца ў паэзіі, прозе, драме.
Эпоха Адраджэння аказала вялікі ўплыў на развіццё беларускай культуры. Менавіта на гэты час прыпадае выдавецкая дзейнасць Ф. Скарыны, які даў люду паспалітаму кнігу к добраму навучанню. Ф. Скарына выдатны дзеяч эпохі Адраджэння, ён унёс вялікі ўклад у асвету, культуру, мастацкую творчасць, стаў заснавальнікам кнігадрукавання ва Усходняй Еўропе. Ф. Скарына быў не толькі першым доктарам вызваленых, гуманітарных навук, доктарам медыцыны, але па сваім кругаглядзе зяўляўся асобай універсальных ведаў пра чалавека і прыроду. Каб чалавек быў дасканалы, скіраваны на добрыя справы такую задачу ставіў ён у прадмове да Псалтыра. Створанае Ф. Скарынай па праву можна назваць першым беларускім універсітэтам для простага народа.
С. Будны гуманіст, рэлігійны рэфарматар, асветнік, быў адным з заснавальнікаў беларускай друкарні ў Нясвіжы. Прадаўжальнікам гуманістычных традыцый Ф. Скарыны і С. Буднага стаў В. Цяпінскі, які на ўласныя сродкі заснаваў беларускую друкарню на ўсходніх землях Беларусі, у маёнтку Цяпін каля Лепеля, надрукаваў Евангелле на роднай мове як аснову ведаў пра свет і чалавека.
М. Гусоўскі праславіў Беларусь, паказаў на ўвесь свет першародную найбагацейшую яе прыроду, намаляваў магутнага зубра Белавежскай пушчы, стварыўшы выдатны мастацкі помнік на лацінскай мове Песню пра зубра.
Росквіту духоўнай культуры беларускага народа ў значнай ступені садзейнічала творчасць М. Сматрыцкага, А. Філіповіча, братоў Зізаніяў, І. Пацея і інш. У эпоху Адраджэння ствараліся рэальныя ўмовы для жывой творчасці народных мас у Беларусі.
Старабеларуская літаратура
Францыск Скарына (каля 1490 каля 1551)
Перыяд Адраджэння гэта час росквіту Вялікага Княства Літоўскага моцнага дзяржаўнага ўтварэння на беларускіх землях. На змену рэлігійным догмам Сярэднявечча, яго ідэалізму, схаластыцы ў навуцы прыйшла цікавасць да чалавека, да асобы, яе фізічных і духоўных сіл і магчымасцей, прыродных здольнасцей і інтэлекту. У грамадстве фарміравалася гуманістычнае светаўспрыманне і светаадчуванне. Беларускія пісьменнікі-гуманісты эпохі Адраджэння ў сваіх творах набліжалі мастацтва да чалавека, на першы план вылучалі яго духоўныя запатрабаванні, паказвалі хараство душы сучасніка.
Пашырэнне ідэй гуманізму змушала дзеячаў культуры да пошуку новых магчымасцей задавальнення эстэтычных густаў і патрэб люду паспалітага, у асноўным гараджан і прадстаўнікоў шляхецкага саслоўя. Літаратурныя традыцыі, якія склаліся яшчэ ў XIIXIV стст., мелі ў асноўным царкоўна-рэлігійны характар і не зусім адпавядалі новаму часу. Само жыццё беларуса ў Сярэднявеччы дзякуючы гандлёвым сувязям гарадоў з заходнееўрапейскімі краінамі адкрывала доступ да антычных крыніц культуры, знаёміла з літаратурнымі традыцыямі еўрапейскіх народаў. Яно, такім чынам, ставіла задачу творча ўзбагаціць старую спадчыну, наблізіць мастацкую творчасць да рэальнага жыцця, развіваць у літаратуры свецкія жанры.