Уладзімір Аляксандравіч Навумовiч - Беларуская лiтаратура стр 9.

Шрифт
Фон

Помнік Францыску Скарыне ў двары студэнцкага гарадка БДУ (скульптар С. Адашкевіч)


Гэту задачу бліскуча выканаў беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар і асветнік Францыск Скарына. Цікавым, драматычным, насычаным падзеямі было яго жыццё. Нямала ў ім і загадак для сучаснага даследчыка.

Ф. Скарына нарадзіўся ў сямі полацкага купца. Год паяўлення на свет будучага генія беларускага народа дакладна невядомы. Рана, яшчэ ў дзяцінстве, ён далучыўся да навукі, засвоіў латынь. Незвычайныя здольнасці да вучэння дапамаглі Францыску трапіць у вядомы на той час Кракаўскі ўніверсітэт, дзе ён атрымаў высокую ступень бакалаўра філасофіі. Пазней, у Падуанскім універсітэце, ён бліскуча абараніў вучоную ступень доктара лекарскіх навук. Год 1551-ы, магчыма, быў апошнім годам яго жыцця, за якое ён зрабіў невымерна многа.

Першыя свае кнігі Ф. Скарына друкаваў у Празе. Дакладна вядома, што 6 жніўня 1517 г. ён выпусціў першую кнігу Псалтыр: Повелел тиснути рускыми словами, а словенским языком. Гэта былі псалмы, рэлігійныя песнапенні лірычна-драматычнага характару, павучальнага зместу па біблейскіх матывах, чытанне для душы, кранальнае, займальнае, якое надоўга западала ў сэрца. Псалтыр, або зборнік духоўных песень, традыцыйна з даўніх часоў выкарыстоўваўся для навучання грамаце. З гэтай мэтай ажыццяўляе сваё выданне і Ф. Скарына. Яго кніга з тлумачэннямі, каментарыямі на палях станавілася для сучаснікаў вялікага асветніка асновай светаразумення, светабачання. Да кнігі была падрыхтавана і прадмова, якая тлумачыла прызначэнне выдання. Ф. Скарына падкрэсліваў свецкае прызначэнне свайго выдання. Напісанне прадмовы ў беларускай літаратуры было новым прыёмам. Гэта давала магчымасць уздзейнічаць на чытача, накіроўваць яго ўвагу. Даследчыкі мяркуюць, што Ф. Скарына сам рабіў набор, адліваў шрыфты, выконваў ілюстрацыі і выразаў па іх гравюры, сам перакладаў тэксты. Амаль тытанічную працу здзейсніў вялікі першадрукар, асветнік, вучоны-гуманіст эпохі Адраджэння Ф. Скарына, слаўны сын беларускага народа. У беларускай бібліятэцы-музеі імя Ф. Скарыны ў Лондане захоўваецца фрагмент Бібліі адна старонка, ціснутая самім Скарынай. Той рарытэт беларусы замежжа купілі на аўкцыёне ў Мантэвідэа, калі распрадавалася парыжская бібліятэка С. Дзягілева.

З 1517 г. па 1519 г. Ф. Скарына выдаў 23 кнігі Бібліі, якія былі разлічаны хутчэй на свецкага чытача, чым на выкарыстанне ў літургічнай службе. У прадмовах і пасляслоўях да гэтых кніг ён раскрываў свае погляды на свет, прызначэнне чалавека і яго патрыятычны абавязак, выявіў шырыню маральна-філасофскіх, эстэтычных і сацыяльна-прававых поглядаў.

Беларускі першадрукар выдаў яшчэ ў свет Малую падарожную кніжку і Апостал у Вільні. Ён жа адным з першых даў узоры беларускага і ўсходнеславянскага вершадрукавання. Не капай, Мардахею, другому яму, сам увалишся в ню, перадаваў у адным са сваіх вершаў Ф. Скарына вядомую біблейскую прытчу.

Філасофскія і маральна-этычныя погляды Ф. Скарыны закладвалі асновы светаўспрымання беларускага народа. Кнігі яго садзейнічалі набыццю канкрэтных ведаў, вучылі мудрасці. Понеже от прирожения звери, ходящие в пустыни, знають ямы своя, птицы, летающие по воздуху, ведають гнезда своя, рыбы, плавающие по морю и в реках, чують виры своя; пчелы и тым подобная боронять ульев своих. Тако и люди, игде зродилися и ускормлены суть, по Бозе к тому месту великую ласку имають, пісаў Ф. Скарына ў прадмове да кнігі Юдзіф. У кнігах асветніка знаходзім мы тлумачэнне яго поглядаў на роўнасць усіх людзей на зямлі, на справядлівае светаўладкаванне, на захаванне агульначалавечых маральна-этычных прынцыпаў у паводзінах, на адвечнае імкненне чалавека да свабоды і праўды. Уласныя сачыненні Ф. Скарына пісаў на мове, блізкай да народнай і зразумелай кожнаму.

Ф. Скарына заклаў традыцыі, на якіх заснавана беларускае, рускае і ўкраінскае кнігадрукаванне. Яго філасофскія і літаратурна-эстэтычныя погляды развівалі іншыя пісьменнікі-гуманісты.

Мікола Гусоўскі (каля 1470 пасля 1553)

У Італіі, у Рыме, напісаў сваю выдатную паэму Песня пра зубра беларускі паэт-лацініст эпохі Адраджэння Мікола Гусоўскі. У Рыме ён служыў у складзе дыпламатычнай польска-літоўскай місіі да папы Льва Х, якую ўзначальваў плоцкі біскуп Эразм Вітэліус.


Помнік Міколу Гусоўскаму ў двары студэнцкага гарадка БДУ (скульптар У. Панцялееў)

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3