Маленькая балерына - Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч страница 4.

Шрифт
Фон

Бачыш, Ніначка, шэптам сказаў Набатаў, далей носа нічога не бачыць.

"Маленькая" ўсміхнулася. Яна любіла Антона.

А жонка Набатава пабачыла ўжо іх і загаварыла нейкай незвычайнаю гаворкаю (яна была з поўначы, паморка):

Ніначка, любушка. Дык гэта ты тут з маім бэйбасам размову вядзеш? Прыходзь заўтра да нас. У Антона нараджэнне. Будзе твой улюбёны струцаль з макам.

Прыйду.

І абцасікі маленькай балерыны заляскаталі па сходах, трохі запавольваючы хаду ў канцы кожнага пралёта.

У хаце яна распранулася, адкроіла сабе лусту хлеба з сырам і з нагамі забралася на падваконне. Надыходзілі добрыя дні. Цяпер яшчэ не дазваляюць трымаць вокны расчыненымі. А праз месяц яна будзе вось так сядзець на акне, вецер будзе дыхаць у скроню, а з двара будуць далятаць галасы дзяцей. А вецер будзе гартаць старонкі кніжкі, засыпаць радкі белымі суквеццямі бэзу, што стаіць у гарлачы. Божа, хоць бы хутчэй! Хоць бы хутчэй жыццё!

На каленях у яе ляжала кніга Эцьена Баэсі ("маленькая" думала, што ёй лепш чытаць сур'ёзныя кнігі), але яна зараз не глядзела ў яе.

Сонца спусцілася зусім нізка, пафарбавала Замаскварэчча ў апельсінавы колер, прыкрасіла нават самыя старыя, самыя аблупленыя будынкі. Чырвоныя муры барокавай званіцы непадалёк наліліся густым барвяным полымем.

Загрукатаў трамвай у Кліментоўскім завулку.

І гэта ўсё было Замаскварэчча, радзіма, любы куток, дзе ўлетку так квітнеюць ліпы, дзе ў паўкруглых вокнах мансард вечарамі ідзе сваё жыццё, дзе гуляюць дзеці ля доміка Астроўскага.

Усё яшчэ павінна было быць: музыка, якую яна любіць больш за ўсё, кнігі, якія з такою пяшчотай бяруць цябе за руку і вядуць у свой свет, мора, якое яна неадменна пабачыць.

І, магчыма, каханне. Аднойчы пад гэтым самым акном спыніцца вечарам Паэт. У яго будуць доўгія залацістыя валасы, блакітныя, як мора, вочы. Ён будзе апрануты ў чорны строгі гарнітур. Ён будзе станісты і ў дзесяць разоў прыгажэйшы за Блока. Выявіцца, што ён пабачыў яе ў тэатры і цэлых два месяцы хадзіў па вуліцах Масквы, каб натрапіць на яе след. І вось знайшоў.

Ён возьме яе за руку і скажа…

Што ён скажа, "маленькая", па маладосці год, дрэнна ўяўляла сабе, але яна ведала, гэта будзе нешта такое гожае і цёплае, што бывае на зямлі раз у стагоддзі.

Яна дала сабе слова, што не будзе крыўдзіць яго. Толькі спачатку трошкі павагаецца, каб ён напісаў аб ёй і аб сабе самую лепшую на зямлі паэму.

Чамусьці яна ніколі не спаймала сябе на думцы, што яна надае Паэту некаторыя рысы Віцькі. Віцька быў глупствам, Віцька быў свой, хатні, яму можна было апусціць за каўнер сняжок (гэта называлася "мора Лапцевых"), пакпіць з яго ў кампаніі.

… Познім вечарам яна, паклаўшыся ўжо ў ложак, зноў успомніла пра Віцьку. Сон краўся да яе вачэй, і таму ўсё дзённае здалося простым, лёгкім, не вартым увагі. Яна засмяялася, падцягнула калені бліжэй да падбародка, скруцілася, як котка, у сваім утульным ложку.

Усё, усё, усё добра. Усё будзе, будзе, абавязкова будзе добра.

І як правалілася ў мяккі свет, дзе жылі сны.

Яна не чула, як пабеглі па столі адбіткі фараў аўтамабіля, як ён спыніўся ля параднага (і святло спынілася на сцяне, непадалёк ад галавы "маленькай"), не бачыла, як з аўто вылезлі людзі і зайшлі ў пад'езд.

І яшчэ не бачыла яна таго, як людзі выйшлі з пад'езда і разам з імі выйшаў Антон Набатаў. Павярнуўся да дзвярэй і з пяшчотай сказаў камусьці:

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Популярные книги автора